Читаем Хатынская аповесць полностью

…Зварот, святло я адчуў спачатку, як рэзкі боль у вачах. Я ляжу, апушчаны ў роўную з посвістам цішыню, а на твар мне падаюць кроплі, цвёрдыя, халодныя. I жоўтыя. Я ix бачу — жоўтыя. Не, гэта бяроза нада мной, спакойная, мокрая, асенняя. I нейкія людзі побач. Вочы мае наліты болем, слязьмі… Я ляжу не на зямлі, а на нечым высокім. Белае нешта, так, гэта конь. Я на калёсах. I нейкія людзі. Балюча скошаныя вочы мае злавілі шырокі твар мужчыны — расплываецца ў вясёлцы, а побач жаночы твар. Як даўно я гэтага не бачыў, па-добраму вясёлага чалавечага твару. I як гэта дзіўна — ціхія, спакойныя галасы…

— A ўсё-ткі здрадніца ты, Наташа.

— Гэта чаму ж?

— Калі б я ведаў, чаму?

— Занадта мала ўсім вам ад мяне трэба. Вось так, Алёша.

— Ды я…

— Чакай!.. Ой, хлопчык, звалішся!

А я ўжо зваліўся, на зямлі ляжу. Так лёгка падняўся з калёсаў, нібы ўзляцеў, а вось жа, стаяць на магах не магу! Ногі як анучы. I нешта з вачамі.

— Ой, як цябе? — зусім блізка плыве, то з'яўляецца, то знікае ў вясёлцы жаночы твар. Мне памагаюць устаць. Не, нічога, ногі цвярдзеюць, толькі вельмі дрыжаць.

— Дай я прамыю. Падай, Алёша, сумку. Сумку! A рукі прымі. Я не ўцякаю, Аляксейка. Нічога, міленькі, цэленькія вочы, трохі ўдарыла, засыпала. Ты з вёскі гэтай? Твае пайшлі, назад пабеглі ў вёску, Чаму ж яны не сказалі, забыліся пра цябе?

— Не… ага… Немцаў пабілі? Там быў такі ў акулярах, галоўны, з малпай.

— Каго пабілі, а хто вырваўся. I захапілі нейкіх. Цэлую кучу ўзялі жыўцом. Пачакай, пацярпі! Баліць?

Жаночыя рукі кранаюць мае вочы нечым пахучым, аптэчным, прыемна халодным.

— Пакуль жаніцца…

— Дзе яны? Такі ў акулярах, з малпай!

— Ды пачакай! Куды ты? На вось хоць анучку, прымочку, прыкладвай…

Адпіхваючы дрэвы, што нечакана ўзнікаюць перада мной, я бягу па лесе, потым па лясной прасецы, застаўленай вазамі, на якіх сядзяць i ляжаць параненыя партызаны, навалена зброя, нямецкія коўдры.

— Дзе яны? Дзе жывыя? — пытаю ў партызанаў: нібы працягваецца мой перарваны выбухам бег да імклівай спалоханай легкавушкі.

— Немцы? Там яны!

— Малпу хочаш паглядзець?

Зноў вясёлка плыве перад вачамі, ix зноў залівае сляза, згубіў анучку i зараз ірву шурпатыя, мокрыя, халаднаватыя лісты арэшніку, спрабуючы імі сцерці боль.

Вось яны, немцы! Збітай кучкай, у такіх недарэчных тут касках сядзяць на зямлі на прасецы, а над імі стаяць партызаны — вялікі натоўп. Я адразу заўважыў злога карантыша. Толькі зусім ён не злы: які ён злы, ён самы добры, ціхі, самы спакойны на зямлі чалавек! I ростам ён такі маленькі. I мундзір на ім такі не свой, такі гаматны. I каску на галаву яму нехта надзеў, як гаршчок, на здзек…

З пукам арэхавых лістоў у кулаку я кінуўся да яго, да ix i, як каменні, высыпаў на карантыша ix жа словы.

— Рус, швайн, бандыты, цурук, люс!.. Ах вы!..

Ніхто не зразумеў. Партызаны на мяне глядзяць здзіўлена. А карантыш быццам не помніць, што гэта яго словы, што зусім нядаўна яны выказвалі ўсё, што ён думаў, што рабіў. З-пад каскі-гаршка на мяне глядзіць з неразуменнем i жахам зусім не той, зусім другі чалавек.

— Гэта яны, яны! — закрычаў я, спалохаўшыся, што гэтым ix здзіўлена-засмучаным i рахманым вачам, тварам паверылі ўжо. — Яны! — крычу я i сціраю бруднымі рукамі плыткую вясёлку, боль, што перашкаджае мне.

Нарэшце я разглядзеў i яго. На яго ўсе глядзяць. Не, не на яго, а на малпу, якая на ім. Малады партызан-«весялун» (у кожным атрадзе, у кожным узводзе ёсць такая нікім не вызначаная пасада), абвешаны рамянямі i зброяй, робіць выгляд, што хоча ўзяць малпу, кратае яе за хвост: кіданне, павіскванне, спалох на фізіяноміі малпы, зусім дзіцячы.

— Не даецца, зараза! — задаволены, смяецца партызан, i другія таксама ўсміхаюцца. А ворага майго нібы i не заўважаюць, нібы ён i сапраўды ўсяго толькі падстаўка пад малпай. Тая ж паголеная галава, толькi брудная i спацелая, тыя ж вялікія вушы, той жа мундзір, толькі залатых акуляраў няма. I няма ранейшых вачэй, погляду, няма ранейшага твару. Твар, позірк іншай істоты, зусім іншай. Схіляе галаву, каб малпа не магла хавацца за яе ад рукі «веселуна»-партызана i каб самому знізу паглядзець, ці добра ён трымае, ці падабаецца партызанам. Вочы без акуляраў сляпыя, устрывожаныя i бяссэнсавыя, як у нованароджанага. Жах — у вачах, на фізіяноміі малпы. На яго ж твары — па-ідыёцку рахманая, дысцыплінаваная, сумна-паслужлівая ўсмешка, якая крычыць усім i насуперак усяму: «Гэта я i ёсць, вось гэты, гэты, што хочаце са мной рабіце, вы маеце права, вы самі вырашыце, але, — вось гэты ціхі, усмешлівы, пакорлівы стары — гэта я, ён — гэта я, вось гэты — гэта я!..»

Яны з малпай нібы месцамі, ролямі памяняліся: не яна пры ім, а ён пры ёй. На ім так i напісана: «Я добра трымаю? Усім відаць? Ці вось так лепш? Ці як яшчэ трэба трымаць?»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики