Читаем Хатынская аповесць полностью

Па сляпым злым артабстрэле, па самалётах адчувалася, што немцы, якія сціскалі кола блакады, моцна занепакоіліся, выявіўшы партызанаў у сябе за спіной. (Касачоўцы i атрад вусатага камандзіра дзён за пяць да Пераходаў вырваліся з блакаднага мяшка.)

Пакуль нашы засады стрымліваюць немцаў, абодва атрады адыходзяць, несучы параненых. Параненых шмат, i амаль усе — нядаўнія, «блакадныя», людзей, рук не хапае для насілак, хоць нас нямала ідзе, сотні з тры. Злоўленых карнікаў таксама прымусілі бегчы з ношай (з коўдраў i жэрдак насілкі). Яны цягнуць старанна i вельмі палохаюцца, калі паранены ад трасяніны пачынае стагнаць.

Каля самага балота нас сустрэла ноч. Немцы спыніліся, ix ракеты скачуць кіламетры за тры ад нас. Час ад часу немцы кідаюць снарады ў балота, лічачы, што мы ўжо там. Пад нагамі мокра, насілкі трэба трымаць навісу, падстаўляючы калені, i людзі збіраюцца групамі, ціха размаўляюць, кураць.

А я шукаю Касача. Некалькі разоў я прайшоў каля карнікаў, што сядзелі на кукішках. Партызаны, якія вартуюць ix, прыкметна нервуюцца, злуюцца: у такой цемры, ды калі нас саміх акружылі, нас саміх вартуюць нямецкія дывізіі, вядома ж, карнікі прыкідваюць, каб уцячы.

Нарэшце я ўбачыў яго. Касач з кімсьці гучна гаворыць каля белай, нібы яна святло выпраменьвае, бярозы ці асіны.

Я дачакаўся, калі ён застанецца адзін, i падышоў. Касач сядзіць на пні i стомлена курыць. Я вымавіў: «Таварыш камандзір» i зноў заспяшаўся: «востраў»… параненыя… Рубеж… туды можна прайсці, выйсці праз гэта ж балота… Глаша…

— Якая Глаша? Чакай! Глаша?! Як яна туды трапіла? Дык ты адтуль, з ёй быў?

— Бой як пачаўся, я быў на паляне. «Герынга» шукаў, Глашу сустрэў, у лагер не змаглі прабіцца…

— Як яна?

— Нічога, — я адгукнуўся, як злоўлены.

Што такое, што адбылося? Чаму я не магу пра Глашу з ім гаварыць? I з Глашай апошні час пра яго — таксама не атрымлівалася. Я зноў пра тое, што адсюль, праз балота, можна прайсці да «астравоў», хаця гэта i далека…

— Бачыш, падстаўляюць нам новы мяшок, яшчэ мацнейшы, — пасля нядоўгага маўчання сказаў Касач.

Мы глядзім на ракеты, зусім блізкія. Снарады ўсё падаюць у балота: стукне стрэл, рэха паўторыць яго, потым рване ў цемры, i зноў рэха пацвердзіць. Вельмі баляць i слязяцца мае вочы, усё навокал растае, расплываецца ў надакучлівай вясёлцы. А тут яшчэ рознакаляровыя ракеты скачуць: сіні, чырвоны, жоўты колер, мройлівы, дрогкі сцякае з мёртвага белага цела асіны, з зарослага змрочнага твару Касача, з маіх рук… Я — нібы ў паўсне. I размова з Касачом, i гэта наша, на адзіноце, маўчанне — такое ўсё нерэальнае, несапраўднае, немагчымае. Мяне пачынае калаціць, хоць на мне зноў салдацкі кіцель i нават світэр, таксама нямецкі. (Знайшоў на возе, калі, пад абстрэлам ужо, разбіралі з калёсаў трафеі: захоплены ў немца ў абоз давялося кінуць.) Я нібы ў паўсне, адносіць мяне ад рэальнасці, i толькі помню, што трэба яшчэ сказаць пра «востраў». Мне ўсё здаецца, што дрэнна расказаў, растлумачыў i Касач не зразумеў…

— Страшна было? — нечакана пытае Касач. Сіні колер на яго стомленым, зарослым твары змяніўся белым, чырвоным, а я ўсё пра «востраў» тлумачу, не магу скеміць, што мяне пра Пераходы спыталі.

— У Пераходах, — вяртае мяне Касач да пытання.

— Жанчыны ў акенца выкідвалі дзяцей, a знізу пад сцяной салома гарыць, i туды падаюць дзеці… З акенца рукі — вось так рукі… мацяркі, жанчыны рукі цягнуць…

Я, як сляпы, сам выцягваю рукі з растапыранымі пальцамі, а з ix сцякае зменлівае, мройлівае святло. Касач глядзіць на мяне, на мае агніста пафарбаваныя пальцы, i ўпершыню на твары яго я бачу такое: нерашучасць, ніякаватасць.

— Трэба ж было мне ix паслухаць! Упрасілі, угаварылі не чапаць карнікаў у вёсцы. Каб людзей не спалілі. Самі ж Пераходы, i дзядзька, i пляменнік, прыйшлі прасіць. Спаляць сем'і, калі ў вёсцы атакуем! Вось табе i «калі»!

Ён нібы перада мной апраўдваецца — Касач!

— Гэта ў ix ужо вар'яцтва! Не іначай! Не проста забіць нават, а абавязкова жыўцом спаліць, замарозіць, голадам замарыць, Абрад такі прыдумалі, ці што? Ніводнаму небу не прыносілі такіх ахвяр, як прыносяць зараз зямным ідалам — якому-небудзь вусатаму яфрэйтару. Цябе яны палілі, а мяне, у сорак першым, вымаражвалі. Да апошняй, брат, слязінкі. Зямля, як жалеза, голае поле, абгароджанае калючкай, а пасярод — згарэлая цагляная каробка. Былы цагельны заводзік, ці што. Пабітыя печы, ямы. I нас шмат тысяч. Ляжаць, хто дзе скарчанеў. У ямах, у мёрзлых печах. Па два, па тры, кучамі: не падзелішся — не сагрэешся! А хто яшчэ мог поўзаць, нашыліся ў цагляную каробку. Набілася аж даверху. Хто пад нізам, той сагрэўся, а хто сагрэўся, той ужо задыхнуўся. У жывых, як i ў мёртвых — ледзяныя бароды ад апошняга дыхання. I апошняя сляза — таксама ледзяная. Так, брат, чалавека можна глыбока вымаразіць. Да апошняй слязінкі. Можна. Толькі самі потым не скугольце…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики