Читаем Хатынская аповесць полностью

Ён нават устаў, калі вымавіў: «Самі не скугольце!» Устаў, здзіўлена зірнуў на мяне i раптам усміхнуўся, як закрыўся. Нібы засланіўся сваёй іранічнай усмешкай.

…I зараз яна на ім — тая заўсёдная бязадрасная ўсмешка? У голасе была, калі павітаўся. Мне б зірнуць на яго, толькі зірнуць. На Глашу. I ўбачыць, хаця б адзін раз, Сярожу. Сярожу свайго я помню блакітнавокім: шмат разоў бачыў такога ў сне. Блакітнавокага, светлагаловага. Ад Глашы ведаю, што ён чорненькі, i вочы таксама цёмныя. Убачыўшы сапраўднага, калі б мяне вылечылі, страціў бы таго блакітнавокага, светлага. Нават вось так можна страчваць!

Якія яны разам — Касач i Глаша? У ix свеце людзі старэюць. А для мяне яны ўсё тыя ж. (Здаецца, адзіная перавага мець такога мужа, як я.)

А мой жа Бокій нечым падобны на Касача! Мне гэта толькі зараз прыйшло ў галаву. Я ніколі не бачыў твару Бокія Барыса, але так i бачыцца на ім гэта заўсёдная, адрасаваная бог ведае каму касачоўская ўсмешка. Яна ў Барысавым голасе, у словах. Вось яно! Вось чаму мне ў гэтым аўтобусе ўсё ўспамінаюцца спрэчкі з Бокіем.

Глаша пасля вайны сустрэлася з Касачом. У сорак шостым, пасля звароту з Германіі. Касач працаваў у райвыканкоме, у тым жа раёне, дзе партызаніў.

Праз шмат гадоў, у пяцьдзесят трэцім, Глаша мне расказвала пра ix новую i апошнюю сустрэчу. Яна ніяк не магла вытлумачыць (i гэта яе мучыла, здзіўляла, нават злавала), чым так уразіў новы, пасляваенны Касач i што прымусіла яе паехаць, пайсці ад яго, ужо назаўеёды. Як у пушкінскай «Мяцеліцы»: «Гэта не ён! Не ён!» Імчалася да яго, столькі марыла пра дзень, калі ўбачацца, сустрэнуцца: i ў Азарыцкім канцлагеры, дзе валялася тыфозная на снезе, i ў Германіі, куды яе вывезлі немцы. A ўбачыла: «Не ён!»

Не, гэта іменна ён, Касач, якім i раней быў, але абставіны зусім іншыя, i перад ёй усё па-другому раскрылася. Адна справа, калі вайна, усё хістаецца, смерць, жорсткасць на кожным кроку, а сярод усяго — нехта самы цвёрды, упэўнены ў кожным слове i ўчынку, такі ўладны i трохі таямнічы, на ўсё пазірае з нейкай незразумелай, нават пагардлівай вышыні. На ўсё: i на дрэннае, i на добрае. На ўсіх: i на сябе таксама, бо i сябе ўсялякім бачыў, знае, помніць. I ў партызанах, i да партызанаў — у палоне, а магчыма, у даваенным. (Магчыма, я ўскладніў, ускладняю Касача. Вунь нават з Бокіем падабенства ўбачыў! Але Глаша — ёй было васемнаццаць, дзяўчынка, закаханая! — яна, вядома, яшчэ больш яго ўскладняла. Дзе было ёй зразумець яго, толькі кахала i пакутавала. Бегала на паляну плакаць. Выдумляла сабе на пацеху, што толькі магла, фантазіравала: вунь нават «дзіцянятка» нафантазіравала на той паляне!

А потым — зусім іншае! — яны сустрэліся ў сорак шостым. Неаднолькава гэты час адгукнуўся ў розных мясцовасцях, хаця галодны ён быў усюды: паўкраіны зруйнавана, спалена, а тут яшчэ жудасная сухмень! Але ў былой партызанскай зоне, дзе пакінулі Касача працаваць, усё гэта мела асаблівую вастрыню. Ад вёсак засталіся толькі бярозы, ды клёны, ды лавачкі каля зарослых лебядой папялішчаў i рэдкія дзе-нідзе зямлянкі. Hi машын, ні коней. Людзі самі ўпрагаліся ў плуг, на сабе аралі i баранавалі.

Але да гэтага ўжо ўвыклі за вайну.

Да чаго людзі прывыкнуць не маглі, не хацелі, не чакалі, што трэба будзе прывыкаць, дык гэта да таго, што забудуць пра тое, што яны вынеслі, перацярпелі ў вайну.

Гэта потым, пазней сталі нанава прыгадваць усё: прыязджаць на сустрэчы, ставіць помнікі, пісаць, узнагароджваць.

У сорак шостым, беручы падатак, не пыталі, з якой вёскі. I ці ёсць, ці існуе вёска, ці ёсць хата. I атрымлівалася, як у прыказцы: муж любіць жонку здаровую, а сястру багатую. Вёскі, мясцовасці, што найбольш пацярпелі, тыя, што больш за ўсё партызанам памагалі,— якраз яны апынуліся ў становішчы «сястры нелюбімай».

Якім быў у гэтых абставінах Касач, калі ад яго ўжо не патрабавалася асабістай храбрасці, халоднай гатоўнасці на смяртэльную рызыку, але затое заставалася пры ім яго іранічная адчужанасць ад людзей з усімі ix пастаяннымі i жорсткімі клопатамі — пра гэта я магу толькі здагадвацца. Але іменна ў гэту мясцовасць i да гэтага Касача прыехала Глаша.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики