Читаем Хатынская аповесць полностью

— Стаіць чалавек перада мной, сядзіць за сталом, размаўляе па тэлефоне або з заплаканай бабай, крычыць або ўсміхаецца, a ў мяне такое адчуванне, што я не туды, не да таго прыехала. Усё такое ж, як было: твар, рукі, моцныя плечы, нават кіцель той жа, толькі больш выцерся. Але нам абаім нязручна. Ну, уяўляеш: была ноч, i чалавеку здавалася адно, а тут раптам — дзень, светла!.. Я не магу гэта растлумачыць. Не ён, i ўсё! Але самае галоўнае i крыўднае: я не ведаю, я не помню, a які ж «сапраўдны» ён. I ў мінулым яго няма. Ёсць вялізны чужы чалавек. Гэта я помню. I пачуццё сваё помню. Але падзелена — тое i другое. Нешта ў самім паветры было разліта, акружала яго, нас, злучала. Знікла гэта паветра — i нічога… Ты вось усё тлумачыш пра чужы боль. Было б вельмі проста, калі б па-твойму. Калі б той, хто сам шмат перажыў, калі б такі заўсёды i другога чалавека бліжэй разумеў. А то ж бывае i наадварот, зусім наадварот! Робіцца чалавек — як вымаражаны. Гэта Касач пра сябе добра сказаў, толькі дзіўна i мне нават зараз крыўдна, што са мной ён ні аб чым сур'ёзным не гутарыў, а з табой раптам, чамусьці… Вось бачыш, вось i зразумей нас, жанчын. Не, сапраўды, вымаражаны! Дом з выдранымі вокнамі i дзвярамі. У вайну i такі дом — шчасце, нібы нават грэе. Але ўсё жыццё ў такім?! Гэта ўжо страшнавата. Уцякла я. Не паглядзела i на тое, што вас, мужыкоў, так мала, а нас усё яшчэ так многа. Не скажу, што я абавязкова аб табе тады думала. Успамінала, паплакала, калі сказалі, прайшла чутка, што Флёра Гайшун памёр у нейкім шпіталі. I ў снах я цябе неаднойчы бачыла, як мы ратуемся, пажары. Але ўсё роўна галоўнае быў ён, вакол яго ўсё. А тут сабралася i паехала. Сказала, што мама хворая (гэта праўда, ногі ў яе адняло). Як ён зразумеў мой напамінак пра маму, не ведаю. I яна мне ніколі нічога не сказала… Не ведаю. I баюся ўсё ведаць… Такой старой сябе адчула, стомленай. Толькі i адпачывала, калі ўспамінала пра нашу з табой паляну, лячылася гэтымі ўспамінамі. А часам раптам хацелася яго ўбачыць, але самотнага, старога, нецікавага. Ну, але гэта глупствы жаночыя…

Чаму мне так хочацца пабачыць ix зараз побач — Глашу i Касача? У чым я хачу пераканацца? Што нічога не мінаецца ў жанчын? I наогул нічога. Дык хіба я гэта па сабе не ведаю! Вунь як усё, даўно адмерлае, адсохлае, адчуваеш. Пачынае балець. Так у цяпле пачынаюць шчымець адмарожаныя пальцы. І чым менш ix адчуваў да цяпла, тым мацней шчымяць, ажываючы.

Мяне Глаша так знайшла. У пяцьдзесят трэцім прыехала паступаць у інстытут на завочнае. Маці пасля доўгай пакутлівай хваробы памерла, i яна прыехала. Раптам бачыць каля дэканата — Флёра, жывы! Каб не думала яна, што я памёр у тым шпіталі, магчыма, i не ўсклікнула б так, на здзіўленне ўсяму калідору, не кінулася б на шыю радасна пачырванеламу маладому выкладчыку псіхалогіі. I не сцёрліся б так адразу гады, што прайшлі з таго дня, як я ішоў праз балота, а яна засталася на «востраве», сумная, нібы прадчувала. Што потым адбылося на «востраве», я ад яе дазнаўся ў тым жа інстытуцкім калідоры.

Праз пяць дзён карнікі дапялі i да другога «вострава». Калі ўспаўзлі, мокрыя, смярдзючыя, злыя, на бераг i пачалі страчыць па ўсім, што хавалася ці бегла за кустамі, Сцёпка-«фокуснік» (ён адзіны з партызанаў мог на мыліцы хадзіць) адстрэльваўся, а потым прыскакаў i сеў сярод параненых, падцягнуўшы да сябе рэчмяшок з толам. Глаша з трыма малымі ляжала ў балоце за вываратнем i бачыла, як гэта было. Ён прыбег, адкінуў мыліцу, пустую вінтоўку i сеў. I да яго папаўзлі параненыя, а ён ix укладваў галовамі да сябе, да мяшка з толам, Глаша таксама хацела падбегчы: вось-вось з-за кустоў з'явяцца карнікі! Ужо галасы ix чула. Але не магла падняць сябе, так ёй зрабілася жудасна. Асабліва, калі папаўзлі да яго параненыя, нібы да збавіцеля, а ён акуратна ўкладваў ix галовы, Напаследак вочы Глашы i Сцёпкі-«фокусніка» сустрэліся. Ен глядзеў (Глаша тут кожны раз, калі расказвала, плакала) i неяк дзіўна ўсміхаўся.

— A мо мне здалося. Да яго паўзуць, а ён трымае гранату на мяшку з толам i глядзіць на мяне: нібы просіць памагчы, не хаваць вачэй, не хавацца, а каб я не баялася, усміхаецца мне… Я не вытрымала, схавалася, i адразу — выбух!.. Калі немцы цягнулі нас праз «востраў», гналі ўсіх, каго не забілі, я яшчэ раз убачыла месца, дзе былі параненыя…

Перад самай нашай жаніцьбай былі мы з Глашай на Браслаўшчыне — паехалі на азёры. Пакуль я ставіў палатку, яна некуды знікла, а потым паклікала мяне незнаемым, нейкім чужым голасам. Я спалохана прыбег, а яна сядзіць спакойна, абхапіўшы загарэлыя калені, i глядзіць уніз — на застылую вячэрнюю прыгажосць возера, акружанага жоўтымі бярозамі, якія адбіваюцца ў вадзе i на якіх нібы гарыць яшчэ дзень, i цёмнымі, амаль чорнымі, амаль начнымі елкамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики