Карнікаў мы сабралі да аднаго вялікага лазовага куста, i яны таксама прытуліліся да яго, хісткага, пругкага. Ужо не як ноччу, а як раніцай, бачацца твары, а гэта зусім іншае. Раніца пасля цяжкай ночы падкрэслівае ў любым чалавеку стомленасць, але таксама i палёгку, што гэта скончылася, прамінула. Карнікі мыюцца ўжо смялей, старанней, было б чым — зубы чысцілі б: адной рукой, далонню зачэрпне ваду, яшчэ раз i яшчэ раз, i ўсё гэта нібы не так сабе. Яны рыхтуюцца жыць яшчэ адзін дзень — i быццам бы асцярожна пытаюцца ў тых, што стаяць са зброяй насупраць, ці пераконваюць ix…
Мой вораг акуратна абмывае галаву, зноў гладкую i заплямленую, як дрэнна пафарбаванае велікоднае яйка: блізарукія вочы яго некага шукаюць — усё здаецца, што мяне. I быццам бы з надзеяй нейкай. Сярод агульнай безаблічнай нянавісці ён учуў асабістую, маю, няхай таксама нянавісць, але за якой пэўны чалавек. Замест таго, каб баяцца мяне яшчэ мацней, ён — на табе! — шукае мяне! Усё-ткі ў яго тут знаёмыя! Я не дазваляю яго бездапаможна плаваючым вачам зачапіцца за мой твар, прапускаю міма, не прызнаючы. Не хапала, каб я i сапраўды саромеўся вось так сурова, бязлітасна стаяць перад ім, брудным i рахманым! Не шукай, не знойдзеш, не дачакаешся!..
Сярод
— У-ух, стаміліся! Якія тут балоты!
Паглядзеў з кароткім спалохам: ці не перастараўся? I тады паведаміў, што
— Але затое памые нас.
Як хітра ён падкрэсліў гэта агульнае
— Заткніся! Ты! — не вытрымаў нехта, i перакладчык спалохана сціснуўся, але адразу ж пераклаў сваім, падаў гэта, мусіць, як агульную каманду: карнікі паварушыліся, замерлі.
Падыходзяць яшчэ партызаны. Нешта прыцягвае сюды. У пабурэлай ад бруду
— Доўга трафей свой будзеш валачы?
— У цябе ёсць людзі з Пераходаў, вось i забірай, вырашайце.
Касач глядзіць на карнікаў нібы вельмі спакойна, неяк здалёку, але перакладчык не вытрымаў, напомніў:
— Мы — не немцы!
I паказаў на фуражкі (i на сваю непакрытую галаву таксама).
— Сур'ёзна? — здзівіўся Касач. — Ну, а з імі што рабіць? З тваімі гаспадарамі?
— Яны заслугоўваюць пакарання смерцю, — выразна i гучна сказаў перакладчык.
— Вы гэта i зробіце зараз. Калі ім служыце?!
Касач некалькі разоў мімаходзь пазіраў на Перахода-старэйшага, што нерухома стаяў перад карнікамі. Позірк быў такі, быццам Касач звяраў: ці так, ці тое ён, Касач, робіць, збіраецца зрабіць. I таму не па-касачоўску запытальны, нават няўпэўнены. Аднак было ў гэтым i нешта вельмі касачоўскае, з загадзя вядомым яму адказам:
— Ану дайце гэтым вінтоўкі!
I ўсё-ткі мы яго не зразумелі.
— Без затвораў,— нечакана раздражнёна растлумачыў камандзір.
Заклацалі затворы. Ад гэтых гукаў карнікі заварушыліся, аселі, куст за ix спіной задыхаў, затрашчаў. Але жах, сапраўдны жах перакасіў іхнія твары, вочы, калі карнікі-немцы ўбачылі, што вінтоўкі перадаюць ix суседзям у дзіўных фуражках.
Аднекуль прыбег Сталетаў, нібы баючыся спазніцца. Ён не бачыў, як i што тут адбывалася, вочы касавурацца спалохана i прагна. Ён не разумее, чаму вінтоўкі ў руках у карнікаў. Пераступае з нагі на нагу, прапіхваецца бліжэй да
Нехта гукнуў:
— Давай мясі, калі мяснікі!
Чацвёра
I аўтаматная чарга! Нечаканая, рэзкая, усё перакрэсліўшы, як палёгка, выратаванне.