Читаем Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум полностью

Але значэнне каня і ў рэальным жыцці цяжка пераацаніць. Яго выкарыстанне літаральна змяніла ход чалавечай гісторыі. Раней кожнае племя сядзела на месцы, толькі паступова адсяляючы ад сябе маладых людзей, а калі і перасоўвалася, то на марудных быках-валах. Коні ж дазвалялі па Вялікаму Стэпу, што расцілаўся ад Алтая да Дуная, прабягаць літаральна сотні кіламетраў за лічаныя дні. Гісторыя спорта пацвярджае нашу думку: так, у 1935 г. на конях ахалтэкінскай пароды туркмены прайшлі ад Ашхабада да Масквы (4300 км) за 84 дні. Пустыню Каракумы (360 км) яны перасяклі за тры дні. Але тое рэкорды, а вось з нашай беларускай гісторыі вядома, што пасля ўзяцця полацкім князем Брачыславам (бацькам Усяслава Чарадзея) Ноўгарада (паміж Полацкам і Ноўгарадам ішла пастаянная барацьба за волакі) кіеўскі князь Яраслаў Мудры кінуўся за палачанамі і дагнаў іх на рацэ Судоме. Ад Кіева да Судомы прыблізна 800 км. А прайшлі гэты маршрут кіяўляне за сем дзён. Значыць, рабілі ў дзень кіламетраў па 110–115, прычым не па вольным стэпе, а па лясным, рачным, балоцістым краі. (Хоць Яраслаў як быццам перамог Брачыслава, але аддаў яму Віцебск і Усвяты, гарады, якія якраз і кантралявалі спрэчныя волакі.) Вядома, што коннае войска Чынгісхана таксама рухалася з неверагоднай хуткасцю. Можна меркаваць, што і старажытныя плямёны кімерыйцаў, скіфаў, аланаў, готаў дзякуючы коням лёгка перасоўваліся з Цэнтральнай Азіі ці нават Алтая ў Еўропу. Увогуле вялікая раўніна цэнтра Еўразіі ў ІV—І тыс. да н. э. іграла ролю агромністага этнічнага і культурнага катла, з якога раўнамерна, праз кожныя 300–500 гадоў, выплёскваліся людскія хвалі і рассяляліся ў асноўным на Захадзе, у Еўропе, і на поўдні, у Пярэдняй і Малой Азіі. Толькі зрэдку быў адваротны рух: хоць бы тыя ж арыйцы, калі лічыць, што ў Індыю і Іран яны прыйшлі менавіта з Украіны, а не з «катла»; аднойчы з тэрыторыі сучаснай Францыі на ўсход Еўропы прыйшлі галы, утварыўшы Галіцыю; ў VІ ст. і славяне — з захаду і поўдня на цяперашнюю Украіну і Беларусь (хоць можна меркаваць, што яны вярнуліся на сваю прарадзіму, прайшоўшы па крузе за некалькі тысячагоддзяў палову кантынента). Але сама магчымасць такіх вялікіх падарожжаў абумоўлена прыручэннем каня.

На жаль, з ім, відаць, звязаны і першыя сур’ёзныя войны паміж народамі. Самы вядомы з гісторыі выпадак — пагібель Троі з-за Траянскага каня. Ці не зашыфравана ў гэтым глыбокім сімвале роля каня ўвогуле ў войнах? Сапраўднай рэвалюцыяй ў ІІ тыс. да н. э. аказалася выкарыстанне калясніц, прычым, дзе ўзніклі яны — невядома (прыпісваюць тым жа арыйцам), але меліся літаральна ва ўсіх дзяржавах таго часу ад Егіпта да Кітая. Калясніца была цудам мастацтва, але праблема заключалася ў тым, каб сумясціць у ёй хуткасць і здольнасць да манеўру з агнявой сілай і бяспекай. Егіпецкія фараоны вырашалі задачу па-свойму, напрыклад, у баі пры Кадашы самы, бадай, вядомы з усіх фараонаў Рамсес ІІ, прывязаўшы лейцы да пояса, вызваліў такім чынам рукі для зброі — лука, пры гэтым імчаў на лёгкіх тонканогіх (паказаны на фрэсках) конях неверагодна хутка. Яго супраціўнікі хеты пайшлі іншым шляхам: яны выкарыстоўвалі калясніцы як своеасаблівыя танкі, якія магутнай арганізаванай атакай прарывалі абарончыя лініі егіпцян, а са зброі ўжывалі не лукі, а коп’і. Цікава, што і фараон, і цар хетаў аднолькава былі ўпэўнены ў сваёй перамозе (як пазней — Брачыслаў і Яраслаў Мудры). Дарэчы, менавіта хеты ўпершыню стварылі навуковую працу — «Трактат Кікулі» — пра дрэсіроўку коней; і сёння адпаведныя спецыялісты карыстаюцца некаторымі тэрмінамі і прыёмамі выхавання, узятымі з Кікулі. Праўда, твор прысвечаны коням менавіта для калясніц [69, 98–99].

Ваяры-коннікі ўпершыню ўзніклі ў скіфаў, якія і жылі ў тых месцах, дзе прыручаны конь. Персідскі цар Дарый ІІ у V ст. да н. э. з агромністым войскам да 700000 чалавек увайшоў ў Скіфію. Але вымушаны быў ганебна збегчы адтуль: скіфы ні разу не ўступілі з персамі ў сур’ёзны бой, але пастаянна, з неверагоднай хуткасцю, раптоўна, па-партызанску, нападалі і, не даючы ворагам ахамянуцца, так жа імгненна знікалі. Скіфы нібы зрасліся з канём. Ёсць версія, што грэкі прыдумалі вобраз кентаўра, упершыню ўбачыўшы менавіта скіфа. Дарэчы, «скіф» — якраз грэчаская назва, а самі скіфы называлі сябе «скалотамі» — ад «кола», «каляса». Безумоўна, калясо вынайшлі задоўга да скіфаў, але хто ведае, ад якога народа менавіта яны паходзяць, і ці не іх продкі якраз калясо і прыдумалі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник ищет дом
Наследник ищет дом

ВНИМАНИЕ!!! ЭТО ТРЕТИЙ ТОМ. В АННОТАЦИИ СПОЙЛЕРЫ ПЕРВЫХ ДВУХ ТОМОВ. ЕСЛИ НЕ ДОЧИТАЛИ ВТОРОЙ ТОМ, НЕ ЧИТАЙТЕ АННОТАЦИЮ=)))Графский род Измайловых повержен и согласен выплатить огромную контрибуцию. Но и без Измайловых у царевича Максима хватает забот. Пропала Кристи - и как теперь быть без автомеханика? Максим отправляется на ее поиски. А между тем Глава Гильдии ищет встречи с Зеркальной Маской. Орден Разочарования ищет Максима, чтобы отомстить. А сам Максим начинает задумываться, что стоило бы подыскать себе новый дом. Большой, с лужайкой для зверюги и огромным гаражом для БМВ. Да и людей верных найти бы побольше.Каждый что-то ищет.А между тем все ближе прием в честь царевича Дмитрия. Максиму не терпится встретиться с младшим братом.Вот бы еще найти время по аномалиям пробежаться. Еще сильнее прокачать свою Метку Охотника.

Элиан Тарс

Неотсортированное
Превозмоганец-прогрессор 5
Превозмоганец-прогрессор 5

Приключения нашего современника в мире магического средневековья продолжаются.Игорь Егоров, избежавший участи каторжанина и раба, за год с небольшим сумел достичь высокого статуса. Он стал не только дворянином, но и заслужил титул графа, получив во владение обширные территории в Гирфельском герцогстве.Наконец-то он приступил к реализации давно замышляемых им прогрессорских новшеств. Означает ли это, что наш земляк окончательно стал хозяйственником и бизнесменом, владельцем крепостных душ и господином своих подданных, что его превозмоганство завершилось? Частично да. Только вот, разгромленные враги не собираются сдаваться. Они мечтают о реванше. А значит, прогрессорство прогрессорством, но и оборону надо крепить.Полученные Игорем уникальные магические способности позволяют ему теперь многое.

Серг Усов , Усов Серг

Приключения / Неотсортированное / Попаданцы
Теория адекватного питания и трофология
Теория адекватного питания и трофология

Книга посвящена фундаментальным и прикладным аспектам проблем питания и ассимиляции пищи. В рамках новой междисциплинарной науки трофологии сформулированы основные постулаты теории адекватного питания, в которую классическая теория сбалансированного питания входит как важная составная часть. Охарактеризованы основные потоки, поступающие из желудочно-кишечного тракта во внутреннюю среду организма, эндоэкология и ее главные физиологические функции, роль кишечной гормональной системы в жизнедеятельности организма, общие эффекты этой системы и ее роль в развитии специфического динамического действия пищи. Рассмотрены происхождение жизни, возникновение клеток, трофических цепей и т. д. в свете трофологии, а также ее некоторые биологические аспекты.Показано, что трофологический подход плодотворен для понимания процессов ассимиляции пищевых веществ на всех уровнях организации живых систем, а также для биологии в целом, равно как и для некоторых общих проблем профилактической и клинической медицины.Книга предназначена для широкого круга подготовленных читателей, интересы которых включают биологические, технологические, гуманистические, экологические, медицинские и другие проблемы питания и пищеварения.

Александр Михайлович Уголев , Уголев Александр Михайлович

Неотсортированное / Биология / Биофизика / Биохимия / Здоровье