Читаем Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум полностью

Касмічная роля Курыцы і Пеўня — тэма, якая патрабуе, бясспрэчна, спецыяльнага даследавання. А вось пра сувязь пеўня з світаннем, сонцам і святлом гавораць міфы ўсіх народаў, за выключэннем, можа быць, кельтаў і скандынаваў, дзе певень з’яўляецца вестуном іншасвету. Невыпадкова і ў «Казках братоў Грым» — казках еўрапейскіх народаў, у этнагенезе якіх бралі ўдзел кельты і скандынавы, пеўнік часта звязваецца, хоць і ўскосна, са смерцю. Але і сонца ў германцаў — часцей за ўсё Чорнае Сонца — Падземнае, якое ўвасаблялася графічна ў выглядзе свастыкі, павернутай ў адваротны па стрэлцы гадзінніка бок.

Больш выразна менавіта нябесна-сонечная сімволіка пеўня прасочваецца ў казках усходнеславянскіх народаў. У шырокавядомай казцы «Кот, певень і ліса» хітруганка спявае пад вакном, выклікаючы выглянуць Пеўня, пасля чаго яго і крадзе [75, І, 48]. З вакном заўсёды было звязана Сонца: і на небе, паводле вераванняў нашых продкаў, яно выглядае ў акенца. У семіётыцы Дома вокны ўвасаблялі сувязь хатняга космасу з касмічнымі стыхіямі і аб’ектамі, перш за ўсё Сонцам ды Месяцам. Яны ўвайшлі і ў арнаментыку аканіц, надзвычай багатую ў шмат якіх рэгіёнах Беларусі [117, 5– 28].

У варыянтах казкі пра пеўня і лісу Певень з Катом жывуць у Дзеда з Бабай (сімвалы чалавечых продкаў) або разам з Баранам, прычым Кот нязменна ва ўсіх варыянтах выручае Пеўня з бяды, адбірае ад Лісы. Ліса тут — хтанічны персанаж, увасабленне ночы, цемры, ліха, а Кот, на нашу думку, даволі позняя замена Вавёркі, якая была сувязной паміж рознымі ўзроўнямі-сферамі на Касмічным Дрэве. Праўда, невысветленым застаецца пытанне, чаму такая замена адбылася.

У казцы «Мядзведзь і Пеўнік» з дому збягаюць Вол, Баран і Певень і пасяляюцца разам у лесе [75, І, 78]. Вол (бык), баран і певень — жывёлы ўсе салярныя, прычым Певень, які адыгрывае галоўную ролю ў сюжэце, увасабляе сабою ранішняе ці, хутчэй за ўсё, веснавое сонца. У папулярнай ва ўсіх усходніх славянаў казцы «Зімоўе звяроў» менавіта певень з’яўляецца прывабнай ежай, ласункам для лясных звяроў (як і Калабок у аднаіменнай казцы).

У беларускага, рускага, украінскага народаў, як і ў іншых этнасаў Еўропы, сустракаюцца казкі кумулятыўнага характару, кшталту «Смерць Пеўніка», «Кочат і Курыца». Тут гіне менавіта Пеўнік, і Курачка, каб выратаваць яго, кідаецца па ваду; яе набыццё патрабуе, у сваю чаргу, звяртання да пэўных істот і шэрагу адпаведных дзеянняў, якія вынікаюць адно з другога, чапляюцца адно за другое. Казка выразна сведчыць пра сувязь усіх з’яў і прадметаў у свеце, а гэта цалкам укладваецца ў межы міфалагічнага мыслення. Магчыма, перад намі — своеасаблівы тэст, які дэманструе прыхаваную структуру ў знешне, здавалася б, хаатычных з’явах.

У казках пазнейшага часу Певень выяўляе сваю ваяўнічасць. Так, у «Казе лупянай» ён праганяе нахабную Казу (замену Дракона — пасланца іншасвету), у «Лісе і Зайцы» з касой на плячах выганяе з зайчынай хаткі Лісу. Сапраўды, у антычных грэкаў певень суправаджаў ваяўнічых багоў — Арэса і Афіну. Але быў ён атрыбутам і іншых багоў — Апалона (увасабленне Сонца), Персефоны (сімвалу адраджэння прыроды вясною), Гермеса (вестуна багоў), Асклепія (медыцыны). Певень — пільны, нецярпімы да зла, стаіць на абароне справядлівасці, дабра і здароўя (па ўсёй Еўропе некалі верылі, што лекі падзейнічаюць, калі даваць іх хвораму у момант спеву пеўня). У Кітаі, дзе і ўзнік жывёльны задыякальны круг, певень лічыўся сімвалам смеласці, адвагі і мужнасці. У ноч на Новы год пеўня ашчыпвалі і вывешвалі на браму — гэткім чынам гаспадары ахоўвалі сябе ад няшчасцяў [124, 664]. А японская народная архітэктурная форма, што стала ўвогуле сімвалам Японіі, — торыя — і ёсць не што іншае як вобразная імітацыя насесту для пеўня [79, 19]. У японскіх сінтаісцкіх храмах абавязкова жывуць пеўні, бо лічацца свяшчэннымі птушкамі.

У Кітаі слова «певень» — амонім «удачлівага лёсу». Чырвоны певень адводзіць пажар ад дому, а белы адганяе прывіды. Птушку могуць прыносіць у ахвяру (як і ва ўсім свеце), але з павагі не ядзяць. Певень з’яўляецца сімвалам пяці (5 — свяшчэнная лічба) кітайскіх дабрачыннасцяў: пачуцця ўласнай годнасці, высакародства, мужнасці, надзейнасці і велікадушнасці (апошняе — з-за звычкі пеўня прапаноўваць знойдзеную ежу спачатку курам, а затым ужо есці самому). Магчыма, згаданыя ўласцівасці і закладваліся генетыкамі Суперцывілізацыі ў праграму стварэння прыгожай, ганарлівай і мужнай птушкі. У буддызме, што ўзнік у Індыі, певень увасабляў сексуальную прагу, пажаднасць, але разам з тым з’яўляўся адным з трох эмблематычных жывёл (поруч з свіньёй і змяёй), якія суправаджалі чалавека ў крузе нараджэння і смерці [63, 244].

Перейти на страницу:

Похожие книги

Наследник ищет дом
Наследник ищет дом

ВНИМАНИЕ!!! ЭТО ТРЕТИЙ ТОМ. В АННОТАЦИИ СПОЙЛЕРЫ ПЕРВЫХ ДВУХ ТОМОВ. ЕСЛИ НЕ ДОЧИТАЛИ ВТОРОЙ ТОМ, НЕ ЧИТАЙТЕ АННОТАЦИЮ=)))Графский род Измайловых повержен и согласен выплатить огромную контрибуцию. Но и без Измайловых у царевича Максима хватает забот. Пропала Кристи - и как теперь быть без автомеханика? Максим отправляется на ее поиски. А между тем Глава Гильдии ищет встречи с Зеркальной Маской. Орден Разочарования ищет Максима, чтобы отомстить. А сам Максим начинает задумываться, что стоило бы подыскать себе новый дом. Большой, с лужайкой для зверюги и огромным гаражом для БМВ. Да и людей верных найти бы побольше.Каждый что-то ищет.А между тем все ближе прием в честь царевича Дмитрия. Максиму не терпится встретиться с младшим братом.Вот бы еще найти время по аномалиям пробежаться. Еще сильнее прокачать свою Метку Охотника.

Элиан Тарс

Неотсортированное
Превозмоганец-прогрессор 5
Превозмоганец-прогрессор 5

Приключения нашего современника в мире магического средневековья продолжаются.Игорь Егоров, избежавший участи каторжанина и раба, за год с небольшим сумел достичь высокого статуса. Он стал не только дворянином, но и заслужил титул графа, получив во владение обширные территории в Гирфельском герцогстве.Наконец-то он приступил к реализации давно замышляемых им прогрессорских новшеств. Означает ли это, что наш земляк окончательно стал хозяйственником и бизнесменом, владельцем крепостных душ и господином своих подданных, что его превозмоганство завершилось? Частично да. Только вот, разгромленные враги не собираются сдаваться. Они мечтают о реванше. А значит, прогрессорство прогрессорством, но и оборону надо крепить.Полученные Игорем уникальные магические способности позволяют ему теперь многое.

Серг Усов , Усов Серг

Приключения / Неотсортированное / Попаданцы
Теория адекватного питания и трофология
Теория адекватного питания и трофология

Книга посвящена фундаментальным и прикладным аспектам проблем питания и ассимиляции пищи. В рамках новой междисциплинарной науки трофологии сформулированы основные постулаты теории адекватного питания, в которую классическая теория сбалансированного питания входит как важная составная часть. Охарактеризованы основные потоки, поступающие из желудочно-кишечного тракта во внутреннюю среду организма, эндоэкология и ее главные физиологические функции, роль кишечной гормональной системы в жизнедеятельности организма, общие эффекты этой системы и ее роль в развитии специфического динамического действия пищи. Рассмотрены происхождение жизни, возникновение клеток, трофических цепей и т. д. в свете трофологии, а также ее некоторые биологические аспекты.Показано, что трофологический подход плодотворен для понимания процессов ассимиляции пищевых веществ на всех уровнях организации живых систем, а также для биологии в целом, равно как и для некоторых общих проблем профилактической и клинической медицины.Книга предназначена для широкого круга подготовленных читателей, интересы которых включают биологические, технологические, гуманистические, экологические, медицинские и другие проблемы питания и пищеварения.

Александр Михайлович Уголев , Уголев Александр Михайлович

Неотсортированное / Биология / Биофизика / Биохимия / Здоровье