Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

* * *Жыццю патрэбны Мефістофелі...Бародка-клін «а la kazjol»,Капыт, прыглушаны пантофляю,І ў позірку — цяжкі падзол.Такі партрэт. Амаль класічны.Ды гэта рэдкі антураж.А так, прызнацца, сімпатычныІ звычны Мефістофель наш.Касцюм з іголачкі і гальштук?Пасада ёсць і кабінет?..—Вы здагадаліся амаль што.Аднак і тут не ўвесь сакрэт.А басанож? А ў джынсах фірменных?А той, з «авоськай» у руцэ3 пустою пляшкаю кефірнаю,Знаток артыкулаў і цэн?А той — атлет з крутымі персямі?А гэты — здохленькі, рабы? —Ці ён у штаце, ці на пенсіі —Хіба не варты д'яблам быць?Жыццю патрэбны Мефістофелі.Іначай смерць, іначай тло.Тут знак не ў барадзе, не ў профілі:Сэнс — адмаўленне, корань — зло.Калі нутро нячыстай сілайГарыць, атрутнае, ці тлее,Які сардэчны ён i мілы —Нібыта друг на юбілеі.Калі агнём звініць рэклама,Шыкуе ярмаркай эпохі,А за агнём — пустая крама,—Тут ён таксама,Мефістофель.Калі пацееш ты ля ворыва,Дык ён пяклуецца ля варыва,За жонкаю тваёй з прытвораюЛяціць, як Дэман за Тамараю.Калі радзее раць аратых —Дык гэта ён збірае кворум,Бюро пракату бюракратаўЗрабіўшы з кожнае канторы.Калі ў палескую АрэсуКанал капаецца з Адэсы,Каб воды — іменем прагрэсу —Зноў да вытокаў перакінуць,—Не лайце ГЭСы i АЭСы,Бо Мефістофель тут павінны...Калі Чайкоўскага камп'ютэрамТы замяніць імкнешся глуха,—Знаць, з Мефістофелем пагутарыў:Ён наступіў табе на вуха.Быў гончы, а цяпер во гоначныЗавёўся бог з акладам цвёрдым:Спартыўны гонар наш баронячы,Б'е з Мефістофелем рэкорды...Усюды ён: як стымулятар,Як дрожджы ў месіве гісторыі,Маэстра і артыст-аматар,Трыбун і першая апора.Усюды: мецэнат, балельшчык,Маг і магістр філасофіі,—Усюды: ад сталіц да Лельчыц...Жыццю патрэбны Мефістофелі.* * *Час — без пачатку i канца...І што на вагах перацягне:Ці груз мінулага, дзе цар —Смяротны змрок, вякоў суцяга,Ці ўяўнай будучыні свет,Якому без мяне збывацца?..Ніхто,не ўзважыць... І сакрэтНам не спяшае адкрывацца.Адно — забылася даўно,Маўчыць знямела, глуха, пуста...Ці, можа, зноў ляціць яноДа нас, як з люстра цень, насустрач?Гняце другое небыццёмЗа недаступным перавалам...Хто знае: можа, там змяцёмМы тло, каб зноў жыццё шугала?..І, можа, мінус тут ёсць плюс,І пераставіць іх няцяжка:Уяўнай будучыні грузІ цень мінулага бязважкі?..Ці разбягаюцца яны,Ці самаедамі — па крузе —Імчаць?.. А ў цэнтры, як чаўны,Калыскі з вечнасцю ў хаўрусе.І паміж іх, як хвалі ўсплёск,Адна знаёмая ўзлятае —Выпадак ці касмічны лёс? —Яна мая,Яна пустая.Як знак пытання паміж зорПлач у бясконцасці згубіўся:Ці я даўным-даўно памёр,Ці я — яшчэ не нарадзіўся?..* * *Ты да мяне жывы прыйшоў у сне.Не проста так, самотны час прабавіць.Прыйшоў адтуль — адкрыць такое мне,Чаго не знае чалавецтва памяць.Чаго і з будучых вякоў не прынясеНіхто... І я да тайны быў гатовы,Перад якой — нішто зямныя ўсе.І ўсе нябесныя. Ды не пачуў я слова...Не знаю, хто не даў табе сказаць.І хто мяне будзіў, я не пабачыў.Не дадзена жывому тое знаць,—I ты мяне пашкадаваў, няйначай.І засталася тайнаЗа той мяжойНямым пытаннем:- Няўжо? Няўжо?..* * *Я хачу, каб народ мой мяне пачуў.Я не вечнасці, я не славы,Не бяссмерця сабе хачу,—Я не маю на гэта права.Я хачу праз міраж даляглядаў шкляныхЗ цьмянай мудрасцю сімвалістаўІ праз гімн перфакарты наступнікаў ixПрабівацца крыніцай бруістай.Я хачу, каб слова мае жыло,Каб яно праз вякі праляцела,Каб дзяржаве не ў сорам яно было,Каб не ў вокладках пыльных мярцвела.Каб далёкі нашчадак мяне разумеўБез пасрэднікаў нудна-вучоных,Каб не выкапнем стылым мой сказ бранзавеўІ не быў між дзівосаў пячорных.Не хачу, каб гісторыя нас узялаУ прыклад іншым страшнай цаною,—Я хачу, каб мова мая жылаІ жывы мой народ размаўляў ca мною.СЛАВЕНІЯВёска невялікая СлавеніНа зямлі, дзе Крупшчына мая,—А якія выраслі карэнні:За гарамі гор — Славені-я.Без вучона-нудных канферэнцыйПа-сяброўску мы гартаем час,І гавораць нам браты-славенцы:— Мы сюды прыйшлі адтуль — ад вас.Там пачатак наш і наш пракорань,А вось тут радзіму набылі...Што вяло — бяда ці непакора?..—Памяць не згубілася ў быллі.Развялі дарогі нас па свеце,Ды ў Славенях i ў СлавенііВольны дух не згас у ліхалецці —Пушчай партызаяскаю звініць!І нашчадкам Габсбургаў даваліМы наказ агнём — на ўсе вякі,Каб выпадкам не пазабывалі:Мы — браты, не проста землякі.Слухаю гамонку, чую мову —І лагодзіць сэрца крэўны гук.Сёння я — славенец напалову,Сёння сын балот — гарам сябрук!Роднасці святое пастаянства,Сіла — на зямлі і пад зямлёй,—Гэта «я» на карані славянства —Завязь бессмяротнасці маёй.
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия