Читаем ЛЯЛЬКА полностью

У гэтую хвіліну стары падафіцэр, што ішоў на правым крыле, насвістваючы марш Ракочы, выпусціў карабін, расставіў рукі і захістаўся, як п’яны. На імгненне я ўбачыў ягоны твар і тое, што каска з левага боку была прабітая, а на лбе была чырвоная плямка. Мы працягвалі ісці, і на правым крыле з’явіўся новы падафіцэр – белабрысы маладзён.

Мы ўжо параўняліся з калонаю, якая вяла бой, і бачылі пустую прастору паміж дымам нашае і аўстрыйскае пяхоты, калі з-за яе вынырнуў доўгі шэраг белых мундзіраў. Шэраг уздымаўся і знікаў кожнае імгненне, а ногі мігцелі як на парадзе.

Ён спыніўся. Над ім бліснула стужка сталі, нахілілася, і я ўбачыў з сотню нацэленых на нас карабінаў, што блішчалі, як іголкі, паўтыканыя ў паперчыну. Потым задымілася, грымнула, як ланцугом па жалезнай завале, а над намі і каля нас праляцела віхура куляў.

– Стой!.. Плі!..

Я стрэліў як хутчэй, стараючыся засланіцца хоць дымам. Апроч гуку я пачуў ззаду – нібы стукнулі палкаю па чалавеку. Нехта за маёй спінаю ўпаў, чапляючыся за мой ранец. Мяне апанаваў гнеў і адчай, я разумеў, што загіну, калі не заб’ю нябачнага ворага. Я набіваў карабін і страляў без памяці, браў трохі ніжэй і спадзяваўся з дзікаю асалодаю, што мае кулі не праляцяць міма. Баяўся я зірнуць у бок ці пад ногі, каб не ўбачыць на зямлі чалавека.

Потым здарылася нечаканае. Паблізу ад нас забілі барабаны і пранізліва зайгралі пішчалкі. Гэтак жа і за намі. Нехта закрычаў: “Наперад!”, і я не ведаю, з колькіх грудзей выбухнуў крык, падобны на енк або на выццё. Калона рушыла з месца павольна… хутчэй… бягом… Стрэлы амаль сціхлі і чуліся ўжо толькі адзінкавыя. З сілаю наляцеў я на нешта грудзямі, мяне пхалі з усіх бакоў, пхаўся і я…

– Бі шваба!.. – крычаў нялюдскім голасам Кац і рваўся наперад. З-за немагчымасці вырвацца з тлуму ён падняў карабін ды з усяе сілы малаціў прыкладам у ранцы калегаў, што былі наперадзе.

Нарэшце стала так цесна, што здушыла мне грудзі, і адчуў я, што не хапае паветра. Падняло мяне наверх, апусціла, і я зразумеў, што стаю не на зямлі, а на чалавеку, які яшчэ і за нагу маю ўхапіўся. Тут натоўп з крыкам пасунуўся наперад, а я ўпаў. Левая рука слізганула па крыві.

Побач са мною ляжаў на баку аўстрыйскі афіцэр, чалавек малады, з вельмі шляхетнымі рысамі твару. Ён паглядзеў на мяне цёмнымі вачыма і з невымоўным смуткам хрыпла прашаптаў:

– Не трэба таптаць… Немцы таксама людзі…

Ён падсунуў сабе руку пад бок і жаласна енчыў.

Я пабег за калонаю. Нашы былі ўжо на ўзгорках, дзе стаялі аўстрыйскія батарэі. Узбіўшыся туды следам за іншымі, я ўбачыў адну гармату перавернутую, а другую і акружаную нашымі.

Заспеў я адметную сцэну. Нехта з нашых чапляўся за колы гарматы, нехта сцягваў фурмана з сядла, Кац парнуў багнетам каня з першае пары, а аўстрыйскі кананір замахнуўся на яго шомпалам. Я схапіў кананіра за каршэнь і раптоўным рухам зваліў на зямлю. Кац і яго хацеў запароць.

– Што ты робіш, вар’ят?! – закрычаў я, адбіваючы ўбок яго карабін.

Раз’юшаны, ён тады кінуўся на мяне, але афіцэр, што аказаўся побач, палашам адбіў яго багнет.

– Чаго лезеш? – крыкнуў быў Кац на афіцэра і – апрытомнеў.

Дзве гарматы былі захопленыя, за астатнімі пагналіся гусары. Далёка наперадзе стаялі нашы па адным і групамі, страляючы па аўстрыйцах, якія адступалі. Калі-нікалі заблукалая непрыяцельская куля прасвіствала над намі або зарывалася ў зямлю, уздымаючы хмарку пылу. Трубачы склікалі ў шэрагі.

Дзесьці а чацвёртай гадзіне дня наш полк быў сабраны. Бітва скончылася. Толькі на захадзе чуліся яшчэ адзінкавыя стрэлы лёгкай артылерыі, як водгулле мінулае ўжо буры.

Праз гадзіну на шырокім полі бітвы ў розных месцах зайгралі палкавыя аркестры. Прыляцеў да нас ад’ютант з віншаваннем. Трубачы і барабаншчыкі далі сігнал да малітвы. Паздымалі мы каскі, харунжыя паднялі штандары, і ўсё войска са зброяй ля нагі дзякавала венгерскаму Богу за перамогу.

Паступова дым разышоўся. Дакуль сягала вока, бачылі мы ў розных месцах нібы кавалкі белай і сіняй паперы, бязладна параскіданыя па вытаптанай траве. Па полі сноўдалася з дзясятак фурманак, і нейкія людзі складалі на іх некаторыя з тых кавалкаў. Рэшта засталася.

– І чаго на свет было нараджацца!.. – уздыхнуў, абапіраючыся на карабін, Кац, якога зноў апанавала меланхолія.

Была гэта ці не апошняя нашая перамога. З таго часу штандары з трыма рэкамі99 часцей хадзілі перад непрыяцелем, чым за непрыяцелям, пакуль нарэшце пад Вілагас100 не паападалі з дзідаў, як восеньскае лісце.

Калі даведаўся пра гэта Кац, дык шпурнуў на зямлю шпагу (былі мы з ім ужо афіцэрамі) і сказаў, што засталося толькі стрэліць сабе ў лоб. Я, аднак, памятаючы, што ў Францыі ўжо сядзіць Напалеон, падбадзёрыў яго, і пракраліся мы да Каморна101.

Прагледзелі мы вочы, чакаючы цэлы месяц дапамогі: з Венгрыі, з Францыі, нават з неба. Нарэшце крэпасць капітулявала.

Памятаю, у той дзень Кац круціўся нешта каля парахавога складу і меў гэткі ж твар, як тады, калі хацеў забіць ляжачага кананіра. Гвалтам падхапілі мы яго пад рукі і вывелі з фартэцыі следам за нашымі.

Перейти на страницу:

Похожие книги