Нарэшце ў розных месцах за брамаю знайшлося яшчэ трое кузінаў майго фурмана, якіх ён забраў, кажучы, што мне ў дарозе будзе весялей. Паволі сапхнулі яны мяне на самы тыл возу, таўкліся мне па нагах, курылі паскудны тытунь, а, горш за ўсё, лямантавалі, як шалёныя. Нягледзячы на гэта, не памяняў бы я свой цесны куточак на самае выгоднае месца ў французскіх дыліжансах або англійскіх вагонах. Быў я ўжо ў краі.
Цягам чатырох дзён здавалася мне, што сяджу я ў нейкай пераноснай бажніцы. На кожным папасе на аднаго пасажыра менела, а яго месца займаў іншы. Пад Люблінам ссунулася мне на плечы цяжкая скрыня, і цудам не развітаўся я з жыццём. Пад Куравам прастаялі мы некалькі гадзін на тракце, бо згубіўся нейкі куфар, і фурман конна папёрся па яго да карчмы. Усю дарогу, нарэшце, адчуваў я, што пярына, якою накрытыя былі мае ногі, заселена больш шчыльна, чым Бельгія.
На пяты дзень перад узыходам сонца былі мы на Празе. Але фураў было шмат, а пантонны мост быў вузкі, дык толькі ледзьве а дзясятай заехалі мы ў Варшаву. Мушу дадаць, што ўсе мае пасажыры выпарыліся на Беднарскай вуліцы, як эфір, пакінуўшы па сабе моцны пах. Калі ж я пачаў разлічвацца з фурманам і нагадаў пра іх, дык ён вытрашчыў вочы.
– Якія пасажыры?.. – закрычаў ён здзіўлена. – Вяльможны пан – пасажыр, а тыя – пархі, дый годзе. Як мы спыніліся на рагатцы, дык нават стражнік два такія галганы палічыў па злотаму на адзін пашпарт. А вяльможны пан думае, што яны былі пасажырамі!..
– Дык не было нікога?.. – спытаў я. – Адкуль жа, ліха на іх, тыя блохі, якіх я набраўся?
– Можа ад вільгаці. Ці я ведаю?! – адказаў фурман.
Пераканаўшыся гэткім чынам, што на возе не было нікога, апроч мяне, я, вядома, адзін і разлічыўся цалкам за ўсю дарогу, чым так расчуліў фурмана, што той, распытаўшы, дзе я буду жыць, абяцаў мне прывозіць кожныя два тыдні кантрабандны тытунь.
– Яно і цяпер, – сказаў ён ціха, – маю на фуры з пяцьдзясят кіло. Можа, прынесці вяльможнаму пану якіх пару фунтаў?..
– Каб цябе д’яблы насілі! – прабубніў я, хапаючы свой клунак. – Не хапала яшчэ, каб арыштавалі мяне за кантрабанду.
Шпарка ідучы вуліцаю, разглядаў я горад, які пасля Парыжа здаваўся мне брудным і цесным, а людзі пахмурнымі. Краму Я. Мінцля на Кракаўскі прадмесці я знайшоў лёгка, але, калі ўгледзеў знаёмыя мясціны і шыльды, дык мусіў перачакаць, гэтак закалацілася ў мяне сэрца.
Я паглядзеў на краму, была яна амаль такая ж, як на Падвалю: на дзвярах – бляшаны палаш і барабан (можа, той самы, які я бачыў у дзяцінстве), у вітрыне – талеркі, конь і казак скача… Нехта адчыніў дзверы, і ў глыбіні я разгледзеў падвешаныя пад столь фарбы ў капшуках, коркі ў сетцы, нават чучала кракадзіла.
За прылаўкам пры акне сядзеў у старым фатэлі Ян Мінцаль ды шморгаў за шнурок казака…
Я ўвайшоў – а сам дрыжаў, як кісель – і стаў насупраць Яся. Убачыўшы мяне (ужо пачаў таўсцець дзяцюк), ён цяжка падняўся з фатэля і прыжмурыўся. Раптам ён крыкнуў аднаму з крамных хлопцаў:
– Віцек!.. Бягом да панны Малгажаты і скажы ёй, што вяселле адразу пасля Вялікадня…
Потым ён працягнуў мне над прылаўкам абедзве рукі, і мы моўчкі абняліся.
– Але ж і біў ты швабаў! Ведаю, ведаю, – прашаптаў ён мне на вуха. – Сядай, – дадаў ён, паказваючы на крэсла, – Казік! Мігам да
Я сеў, і зноў мы маўчалі. Ён маркотна ківаў галавою, я апусціў вочы. Абодва мы думалі пра беднага Каца і пра нашыя падманутыя надзеі. Нарэшце Мінцаль гучна высмаркаўся і, павярнуўшыся да акна, прамармытаў:
– Ну, чаго ўжо там…
Засопшыся, прыбег Віцек. Я заўважыў, што сурдут гэтага маладзёна аж блішчыць ад тлустых плямаў.
– Быў? – запытаўся ў яго Мінцаль.
– Быў. Панна Малгажата сказала, што добра.
– Жэнішся? – запытаўся я ў Яся.
– Э!.. Што ж тут зробіш! – адказаў ён.
– А як
– Як заўсёды. Хварэе, калі паб’ецца яе збанок на каву.
– А Франц?
– Не ўспамінай мне пра таго нягодніка, – аж падскочыў Ян Мінцаль. – Учора я пакляўся, што нагі маёй у яго не будзе…
– Што ж ён табе зрабіў? – спытаў я.
– Гэты нягодны швабіска няспынна кпіць з Напалеона!.. Кажа, што той парушыў прысягу рэспубліцы, што ён – певень, якому прыручаны арол плюнуў у капялюш… Не, – казаў Ян Мінцаль, – з гэтым чалавекам я жыць не магу…
Пакуль мы гутарылі, двое хлопцаў і крамнік займаліся пакупнікамі, на якіх я нават не звярнуў увагі. Потым рыпнулі тыльныя дзверы і з-за шафаў паказалася старая ў жоўтай сукенцы са збаночкам у руцэ.
–
Я падбег і пацалаваў ёй сухія рукі моўчкі, бо мне аж мову заняло.
–
– Ну, але ж
–
– Вядома, не піў, – адказаў за мяне Ян.