Читаем ЛЯЛЬКА полностью

Па ўласнай волі адасобіўшыся ад людзей і ад прыроды, занураны ў імклівы, але вузкі вір гандлёвых інтарэсаў, ён адчуваў моцную патрэбу пагутарыць з кімсьці. А з-за таго, што адным ён не давяраў, іншыя самі не хацелі яго слухаць, а Вакульскага не было, дык размаўляў ён сам з сабою і – у найвялікшым сакрэце – пісаў дзённік.

ДЗЁННІК СТАРОГА КРАМНІКА

…Са смуткам назіраю я ў апошнія гады, што на свеце менш і менш робіцца добрых крамнікаў ды разважных палітыкаў, бо ўсе стараюцца адпавядаць модзе. Сціплы крамнік кожны квартал апранае порткі новага фасону, капялюш у яго ўсё больш дзівачны, а каўнерык штораз выкладзены іначай. Гэтак і цяперашнія палітыкі: кожны квартал мяняюць яны свае перакананні: некалі верылі ў Бісмарка, учора – у Гамбэту, а сёння – у Бікансфільда23, які нядаўна яшчэ быў жыдком.

Ужо, відаць, забыліся, што ў краме трэба не прыбірацца ў модныя каўнерыкі, а прадаваць іх, бо іначай пакупнікам будзе не ставаць тавару, а краме – пакупнікоў. У палітыцы ж не варта разлічваць на шчасліўцаў, а толькі на вялікія дынастыі. Метэрніх24 быў гэтакі ж славуты, як і Бісмарк, а Пальмерстон25 яшчэ больш слаўны за Бікансфільда, і хто сёння пра іх памятае? Тым часам род Банапартаў трос Еўропу пры Напалеоне І, потым пры Напалеоне ІІІ, і сёння, хоць некаторыя называюць яго банкрутам, род гэты ўплывае на лёс Францыі праз сваіх верных слуг Мак-Магона і Дзюкро.

Пабачыце яшчэ, што зробіць Напалеонак ІV26, які паціху вучыцца вайсковаму майстэрству ў англічан! Але ж годзе! Бо ў сваёй пісаніне не пра Банапарта, а пра сябе я хачу расказаць, каб ведалі, як гадаваліся добрыя крамнікі ды, хоць і невучоныя, але разумныя палітыкі. Для гэтага не трэба акадэмій, дастаткова прыкладу – дома і ў краме.

Бацька мой быў у маладосці жаўнерам, а пад старасць – кур’ерам у Камісіі ўнутраных спраў27. Трымаўся ён заўсёды роўна, як жэрдка, меў невялікія бакенбарды і вус угору, шыю абкручваў чорнаю хусткаю і ў вуху насіў срэбную завушніцу.

Жылі мы ў Старым Горадзе разам з цёткаю, якая мыла і цыравала чыноўнікам бялізну. Было ў нас на пятым паверсе два пакойчыкі, дзе няшмат было дастатку, але шмат было радасці, прынамсі, для мяне. На нашай палове ганаровае месца займаў стол, пры якім бацька, вяртаючыся з канторы, клеіў канверты, на цётчынай жа – галоўнае месца належала балеі. Памятаю, што ў пагодныя дні я пускаў у двары летаўца, а ў слоту выдзьмухваў у хаце мыльныя бурбалкі.

Сцены ў цёткі скрозь былі завешаныя абразамі, але як бы шмат іх там ні было, зраўняцца па ліку з партрэтамі Напалеона, якімі бацька аздобіў свой пакой, яны не маглі. Быў там адзін Напалеон у Егіпце, другі – пад Ваграмам, трэці – пад Аўстэрліцам, чацверты – пад Масквою, пяты – у дзень каранацыі, шосты – у бляску славы. Калі ж цётка, абураная гэткай колькасцю свецкіх карцін, павесіла на сцяну меднае распяцце, дык бацька – як ён казаў – каб не абразіць Напалеона, купіў сабе ягоны бронзавы бюст і таксама ўсталяваў над ложкам.

– Пабачыш, недаверак, – лямантавала цётка, – за гэткія фіглі кіпець табе ў смале!

– Гэ!.. Не дасць мяне імператар у крыўду, – адказваў бацька.

Часта прыходзілі да нас старыя бацькавы прыяцелі: пан Даманьскі, таксама кур’ер, але ў Камісіі скарбу28, і пан Рачак, у якога на Дунаі29 была ятка з гароднінай. Гэта былі людзі простыя (пан Даманьскі нават трохі любіў анісаўку), але разважныя палітыкі. Усе, не выключаючы цёткі, самым катэгарычным чынам сцвярджалі, што хоць Напалеон І памёр у няволі, але род Банапартаў яшчэ пакажа сябе. Пасля першага Напалеона з’явіцца другі, а каб нават і той пацярпеў паразу, прыйдзе наступны, пакуль адзін за адным не ўпарадкуюць яны свет.

– Трэба заўсёды быць гатовым на першы покліч! – казаў мой бацька.

– Бо не ведаеце ані дня, ані гадзіны, – дадаваў пан Даманьскі.

А пан Рачак з люлькаю ў зубах пацвярджаў сваю згоду пляўком ажно да цётчынага пакою.

– Наплюй мне, васан, у балею, дык я табе дам!.. – крычала цётка.

– Можа, вашамосць і дасі, але я не вазьму, – прамармытаў пан Рачак, цыркаючы слінаю ў бок каміна.

– У… што за хамы гэтыя грэнадзёры! – гневалася цётка.

– Вашамосці заўсёды ўланы былі даспадобы. Ведаю, ведаю…

Пазней пан Рачак ажаніўся з маёй цёткаю…

…Жадаючы, каб я цалкам быў гатовы, калі праб’е гадзіна справядлівасці, бацька сам займаўся маёй адукацыяй.

Ён навучыў мяне чытаць, пісаць, клеіць канверты, але на першым месцы была муштроўка. Муштраваў ён мяне з самага ранняга дзяцінства, калі ў мяне яшчэ ззаду кашуля вытыркалася. Я гэта добра памятаю, бо бацька, камандуючы: “Паўабароту направа!” альбо “Левае плячо наперад – руш!”, цягнуў мяне ў адпаведным кірунку за хвост гэтае адзежыны.

Навука была па ўсіх правілах.

Не аднойчы ён будзіў мяне сярод ночы воклічам: “Да зброі!” і муштраваў, не зважаючы на цётчыны слёзы і лаянку, а на завяршэнне казаў:

– Ігнась! Заўсёды будзь гатовы, вісус, бо не ведаем мы ані дня, ані гадзіны… Памятай, што Банапартаў Бог паслаў, каб яны зрабілі на свеце парадак, і да таго часу не будзе ані парадку, ані справядлівасці, пакуль не споўніцца запавет імператара.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отверженные
Отверженные

Великий французский писатель Виктор Гюго — один из самых ярких представителей прогрессивно-романтической литературы XIX века. Вот уже более ста лет во всем мире зачитываются его блестящими романами, со сцен театров не сходят его драмы. В данном томе представлен один из лучших романов Гюго — «Отверженные». Это громадная эпопея, представляющая целую энциклопедию французской жизни начала XIX века. Сюжет романа чрезвычайно увлекателен, судьбы его героев удивительно связаны между собой неожиданными и таинственными узами. Его основная идея — это путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни.Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Виктор Гюго , Вячеслав Александрович Егоров , Джордж Оливер Смит , Лаванда Риз , Марина Колесова , Оксана Сергеевна Головина

Проза / Классическая проза / Классическая проза ХIX века / Историческая литература / Образование и наука
1984. Скотный двор
1984. Скотный двор

Роман «1984» об опасности тоталитаризма стал одной из самых известных антиутопий XX века, которая стоит в одном ряду с «Мы» Замятина, «О дивный новый мир» Хаксли и «451° по Фаренгейту» Брэдбери.Что будет, если в правящих кругах распространятся идеи фашизма и диктатуры? Каким станет общественный уклад, если власть потребует неуклонного подчинения? К какой катастрофе приведет подобный режим?Повесть-притча «Скотный двор» полна острого сарказма и политической сатиры. Обитатели фермы олицетворяют самые ужасные людские пороки, а сама ферма становится символом тоталитарного общества. Как будут существовать в таком обществе его обитатели – животные, которых поведут на бойню?

Джордж Оруэлл

Классический детектив / Классическая проза / Прочее / Социально-психологическая фантастика / Классическая литература