Читаем ЛЯЛЬКА полностью

– Толькі без фамільярнасці! – абурыўся пан Рачэк. – Пасля шлюбу будзе і фамільярнасць, а цяпер… Мусіць заўтра прыйсці да Мінцля з вопраткай і бялізнаю… Няшчасны Напалеон!..

Цётка выпхнула за дзверы пана Рачка, потым – пана Даманьскага і выкінула следам шапку.

– Прэч пайшлі, п’яніцы!

– Віват, Напалеон! – загарлаў пан Рачак, а пан Даманьскі зацягнуў:

Вандроўнік, калі ў наш бок сваё звернеш вока,

Падыдзі і падумай пра надпіс глыбока…

Падыдзі і падумай пра надпіс глыбока…

Ягоны голас паступова цішэў на сходах, нібы ён спускаўся ў студню, потым замоўк, але зноўку даляцеў да нас ужо з вуліцы. Праз момант нарабілася там нейкага шуму, а калі я выглянуў у акно, дык убачыў, што паліцыянт вядзе пана Рачка ў ратушу36.

Гэткія вось падзеі папярэднічалі майму ўступленню ў купецкі стан.

Краму Мінцля я ведаў даўно, бо бацька пасылаў мяне туды па паперу, а цётка – па мыла. Я заўсёды бег з радаснай цікаўнасцю, каб паглядзець на цацкі, што віселі за шыбамі. Памятаю, што быў там у акне дужы казак, які скакаў і махаў рукамі, а пры дзвярах – барабан, палаш і скураны конь з сапраўдным хвастом.

У сярэдзіне крама нагадвала доўгі склеп, канца якога мне ніколі не ўдавалася разгледзець у цемры. Але я ведаў, што па перац, каву і лаўровы ліст трэба ісці налева – да прылаўка, за якім стаялі вялізныя, ад падлогі да столі, шафы з шуфлядамі. Папера, атрамант, талеркі і шклянкі прадаваліся справа, дзе за прылаўкам былі шафы з шыбамі, а па мыла і крухмал трэба кіравацца проста ў глыб крамы, дзе былі відаць дзежкі і скрыні.

Нават скляпенне было занятае. Віселі там доўгімі шэрагамі капшукі з гарчыцай ды фарбамі, вялізная лямпа з дашкам, якая зімою гарэла цэлы дзень, сетка з коркамі да пляшак, нарэшце чучала кракадзілка, даўжынёю, можа, з паўтара локця37.

Гаспадаром крамы быў Ян Мінцаль, ружовашчокі стары з сівым касмылём на падбароддзі. З раніцы да вечара ён сядзеў пры акне ў абабітым скураю фатэлі, апрануты ў блакітны мультановы каптан і такі самы каўпак ды белы хвартух. Перад ім на стале ляжала вялізная кніга, у якую ён запісваў прыбытак, а над галавою ў яго вісела вязка дысцыплін38, прызначаных, у асноўным, на продаж. Стары прымаў грошы, даваў гасцям рэшту, рабіў запісы ў кнігу, часам драмаў, але, нягледзячы на такую колькасць заняткаў, з  вартаю зайздрасці ўвагаю ён пільнаваў увесь гандаль у краме. А яшчэ на забаву вулічным мінакам ён час ад часу тузаў за шнурок казака, каб той скакаў у акне, і, нарэшце, што мне падабалася менш за ўсё, караў нас за розныя правіны дысцыплінаю з тае вязкі.

Я кажу нас, бо кандыдатаў на цялеснае пакаранне было трох: я і двое пляменнікаў старога – Франц і Ян Мінцлі.

Гаспадарскую пільнасць і спрыт, з якою ён ужываў нагу сарны39, я спазнаў ужо на трэці дзень свайго бытавання ў краме.

Франц узважыў нейкай кабеціне на дзесяць грошаў разынак. Я ўбачыў, што адно каліва ўпала на прылавак (вочы ў старога якраз былі заплюшчаныя), ціхенька падняў яго і з’еў. І толькі пачаў быў выкорпваць костку, якая засела ў зубах, як адчуў на плячах нібы дотык гарачага жалеза.

– А, шэльма! – крыкнуў стары Мінцаль і, не паспеў я зразумець, што адбываецца, як ён яшчэ пару раз перацягнуў мяне дысцыплінаю з галавы да ног.

Ад болю я скруціўся ў клубок, але з таго часу ўжо ніколі не падымалася ў мяне рука ўзяць нешта ў краме і пакласці сабе ў рот. Міндаль, разынкі, нават рагалікі набылі для мяне смак перцу.

Управіўшыся са мною гэткім чынам, стары павесіў дысцыпліну назад у вязку, запісаў разынкі і з самаю спагадліваю мінаю пачаў торгаць за шнурок казака. Я глядзеў на ягоны лагодны твар з прыжмуранымі вачыма і не мог паверыць, што ў зычлівага старога настолькі цяжкая рука. І  з таго часу я іначай пачаў глядзець на казака: з сярэдзіны крамы ён падаваўся не такім пацешным, як з вуліцы.

Крама наша была бакалейна-галантарэйна-мыльная. Бакалейныя тавары адпускаў гасцям Франц Мінцаль, дзяцюк гадоў трыццаці з рудою галавой і асалавелым тварам. Ён часцей за ўсіх атрымліваў ад дзядзькі дысцыплінаю, бо курыў люльку, позна станавіўся за прылавак, часцяком не начаваў дома, а горш за ўсё – нядбайна важыў тавар. І малодшы, Ян Мінцаль, які загадваў галантарэйным аддзелам ды быў, хоць і нязграбны, вельмі далікатным, таксама даставаў дысцыпліны, але ўжо за тое, што краў каляровую паперу і пісаў на ёй лісты паненкам.

Толькі Аўгусту Кацу, працоўнае месца якога было пры мыле, ніколі не патрабаваўся суровы напамін. Мізэрны гэты чалавечак вызначаўся надзвычайнай пунктуальнасцю. Ён раней за ўсіх прыходзіў на працу і, як аўтамат, кроіў мыла ды важыў крухмал, еў што дадуць у самым цёмным кутку крамы, нібы саромеючыся, што мае людскія патрэбы. Увечары а дзявятай ён некуды знікаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Отверженные
Отверженные

Великий французский писатель Виктор Гюго — один из самых ярких представителей прогрессивно-романтической литературы XIX века. Вот уже более ста лет во всем мире зачитываются его блестящими романами, со сцен театров не сходят его драмы. В данном томе представлен один из лучших романов Гюго — «Отверженные». Это громадная эпопея, представляющая целую энциклопедию французской жизни начала XIX века. Сюжет романа чрезвычайно увлекателен, судьбы его героев удивительно связаны между собой неожиданными и таинственными узами. Его основная идея — это путь от зла к добру, моральное совершенствование как средство преобразования жизни.Перевод под редакцией Анатолия Корнелиевича Виноградова (1931).

Виктор Гюго , Вячеслав Александрович Егоров , Джордж Оливер Смит , Лаванда Риз , Марина Колесова , Оксана Сергеевна Головина

Проза / Классическая проза / Классическая проза ХIX века / Историческая литература / Образование и наука
1984. Скотный двор
1984. Скотный двор

Роман «1984» об опасности тоталитаризма стал одной из самых известных антиутопий XX века, которая стоит в одном ряду с «Мы» Замятина, «О дивный новый мир» Хаксли и «451° по Фаренгейту» Брэдбери.Что будет, если в правящих кругах распространятся идеи фашизма и диктатуры? Каким станет общественный уклад, если власть потребует неуклонного подчинения? К какой катастрофе приведет подобный режим?Повесть-притча «Скотный двор» полна острого сарказма и политической сатиры. Обитатели фермы олицетворяют самые ужасные людские пороки, а сама ферма становится символом тоталитарного общества. Как будут существовать в таком обществе его обитатели – животные, которых поведут на бойню?

Джордж Оруэлл

Классический детектив / Классическая проза / Прочее / Социально-психологическая фантастика / Классическая литература