Неба шэрым рыззём па-сірочы Навісала над лісцем сухім —Над пакурчаным лісцем сухім:Быў кастрычнік, тужлівы і змрочны,У няласкавым годзе маім:Слаўся золкі туман нездароўчы,Сеяў жудасць у лесе глухім —Поўз ад возера Обэра ноччу Па гушчарніку Віра глухім.Тут, сярод кіпарысаў магутных,Я аднойчы з Душою блукаў.Між Тытанаў з Псіхеяй блукаў.Я тады, як паток каламутны,Палкім сэрцам бурліў, клекатаў I з жаролаў вулканаў раскутых Ў край сцюдзёны на полюс сцякаў —Па адхонах вулканаў раскутых Ў край бязлюдны на полюс сцякаў.Мы хаваліся ў словах сірочых,Як у выстылым лісці сухім —У пакручаным лісці сухім;I хаця быў кастрычнік прарочы У бязлітасным годзе маім (Ноч Начэй узышла над усім!) —Мы забылі, што гэтаю ноччу У прыстанішчы зданяў глухім,Каля возера Обэра ноччу Вір блукае па лесе глухім.А тым часам на ранак патрохі Павярнуў неабзорны цалік,Прыйсця ранку пачаўшы адлік,I ў канцы нашай мглістай дарогі У расплывістай далечы ўзнік I, нібыта паўмесяц двурогі,Таямніча заззяў маладзік —Як Астарты паўмесяц двурогі, Чарадзейны заззяў маладзік.I сказаў я: «Астарта абліччам У сатканай з уздыхаў начы Не ўступае Дыяне нічым.Яна ўсе нашы слёзы падлічыць,Праз уздыхаў эфір летучы За сузор'ем Ільва таямнічым.Яе цёплыя вочы ўначы,Яе чулыя вочы ўначы Зіхацяць і ў Нябёсы нас клічуць,Дзе мы знойдзем нарэшце спачын — Там, у Леце, за Львом ваяўнічымЗнойдзем мы забыццё і спачын».Ды сказала Псіхея: «Не веру Бледнай зорцы, што ў небе ўстае, Здраднай зорцы, што там устае:Ах, не стой жа! Ах, пойдзем наперад! Яе бляск забыцця не дае!»Так Псіхея сказала і ў шэры Прах занурыла крылы свае — Спалатнела ад жаху і ў шэры Прах занурыла крылы свае — Белапёрыя крылы свае.Адказаў я: «Твой страх — недарэчны:Дрогкай зоркі не маніць святло!Акунемся ў жывое святло!Гэта ззянне Сівіліна сведчыць,Што ўначы Спадзяваные ўзышло — Ува ўсёй Прыгажосці ўзышло! — Прывядзе бляск Астарты бясспрэчна Нас у неба, што днець пачало, —Ах, даверыцца можна бясспрэчна, Каб у неба нас ззянне вяло,Дзе ўначы спадзяванне ўзышло».Гэтак я супакойваў Псіхею,Каб развеяць смугу яе дум,Яе горкіх і роспачных дум,Як упёрлася раптам алея Ў склеп замшэлы, адкуль веяў сум — Невыносная жальба і сум.Мовіў я: «Хто ў тым склепе гібее,Апавіты ў жалобу і сум?»Адказала яна: «Улялюм! —Там магіла тваёй Улялюм!»Сэрца жалем зайшлося сірочымI пакрылася лісцем сухім — Мёртвым, скурчаным лісцем сухім: Год назад у кастрычніку змрочным,Год таму перад склепам нямым Я ўжо плакаў над горам сваім —Я ўжо плакаў у змроку глухім Над няўцешным адчаем сваім!Ах, якім чараваннем благім Зноў сюды я заваблены ноччу,Каб пакутваць у змроку глухім —Каля возера Обэра ноччу У прыстанішчы Віра глухім?I ў слязах мы сказалі абое:«Ах, няўжо духі дрэў і вады —Духі чулыя дрэў і вады —Каб не даць нам сустрэцца з журбою,Не хацелі пускаць нас сюды —Да жудлівага склепу сюды —I наслалі сваёй варажбою З пекла зорку грахоў і бяды —З нетраў пекла сваёй варажбою Зіхатлівую зорку бяды?»