Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Небасхіл быў халодна-змярцвелы I зямлю засцілала імгла,Усё вакол ахінала імгла.Быў кастрычнік — тужлівы, знямелы,Памяць кепска той год зберагла... Сцежка стаў абмінала нясмела, Затуманеным лесам вяла,Стаў Абэр абмінала нясмела,Уірам, лесам фантомаў, вяла.Кіпарысы ў прысадах Тытанаў Мы міналі, з рукою рука, —Я й Псіхея, з рукою рука,I бурліла ўнутры несціхана Маё сэрца, як лавы рака,Як нястрымнае лавы рака,Як паток, што па схілах вулкана,Вывяргаючы стогны, сцякаў,Што з Яанэка — злога вулкана —Ў каралеўстве палярным сцякаў.Нашы словы гучалі змярцвела,Нашы думкі заслала імгла,Згадкі ўсе ахінула імгла.Што кастрычнік стаіць анямелы,Мы не ведалі: ўсё адняла Ноч начэй — успамін адняла.Мы забылі, што сцежка нясмелаНас калісьці да Ўіру вяла,Стаў Абэр абмінала нясмела,Ўірам, лесам фантомаў, вяла.Нам гадзіннік паведаміў зорны:Ранак цемру бяздонную змог, Ранак ноч састарэлую змог...Бляск няясны, амаль ілюзорны, Нарадзіўся на нашых вачох,I, хрыбет асвятляючы горны, Выплыў месяца здвоены рог — Рог Астарты схіл высвеціў горны,Дыямантавы здвоены рог.Я сказаў: «Не зраўнацца Дыяне З той, што ў небе саткала гало, Што з уздыхаў саткала гало;З той, хто ведае, што не завяне Хараство, не загіне цяпло,I якая з-за Льва ўстала ўранні,Каб забылі мы ўсё, што было,Ў Лету кінулі ўсё, што было.Льва мінуўшы, у ранішнім ззянні Устала зорка, каб гора і зло Мы забылі ў вачэй яе ззянні,Каб адрынулі гора і зло».Адказала Псіхея са страхам:«Зорцы той я не веру зусім, Бледнай зорцы не веру зусім.Не марудзь жа, бо скончацца крахам Спадзяванні твае... Паляцім!»Яе крылы пакрыліся прахам,Патанулі у пыле сухім,Апусціліся крылы, і прахам Агарнулася пер'е сухім,Стала шэрым у пыле сухім.Я ўсміхнуўся: «Падманвае сненне, Лепш амыемся ў гэтым святле, Крышталёвым нябесным святле.Хай заззяе ў прарочым трымценні Зорка нам і Надзею спашле,Хай Краса нам Надзею спашле!Паглядзі, як празрыста мігценне Асвятляе нам шляху імгле.Павядзе за сабою мігценне, Асвятляючы шлях у імгле,На нябёсы надзею спашле».Супакойваў яе не дарма я —Яе думак суцішыўся тлум,Думак сумных суцішыўся тлум.Там, дзе сцежка да лесу збягае,Склеп стаяў, лісця чутны быў шум — Ціхі, смерцю азмрочаны шум.Запытаў я: «Сястра дарагая,Хто тут спіць пад густы гэты шум?»Быў адказ: «Улялюм! Улялюм!Тут спачыла твая Улялюм!»І тады маё сэрца змярцвелаI заслала мой розум імгла,Непрагляднага болю імгла,I згадаў я кастрычнік знямелы,Ноч, якая бы сёння была, —Ноч начэй, калі любае целаПаглынула магілы імгла.Што ж за сіла мяне захацелаЗвабіць зноў і сюды прывяла?О, я ўспомніў, як сцежка нясмелаГэтым лесам туманным вяла,Стаў Абэр абмінула нясмелаI ў пракляты лес Ўір прывяла!Мы з Псіхеяй усклікнулі: «ГэтаДух спагадны ці хітры вядзьмак, Чулы дух ці зламысны вядзьмак,Каб схаваць гэтых пустак сакрэты,Каб заблытаць дарогу ўсяляк, Пераплесці сцяжыны ўсяляк,Нам спаслаў прывід грэшнай планеты З лімбу — душаў блукаючых знак, Гэтай грэшнай зіхоткай планеты З пекла — душаў блукаючых знак!»
Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия