I.Чую бомаў чысты звон,Срэбны звон!Колькі радасці імклівай нам цяпер прарочыць ён!Як звіняць званочкі звонка,I смяюцца ў цішыні Зоры тонка, тонка, тонка,I ў нябёсах — зораў гронкі, Крышталёвыя агні!Мерных зыкаў пералівы —Сагаў даўнія матывыУ іскрыстых перазвонах, што гучаць, нібыта сон,Цераз край б'е ясны звон,НаўздагонРазаб'ецца — і смяецца дзёрзкі звон!II.Чую я вясельны звон,Свята звон!Колькі светлае надзеі нам цяпер прарочыць ён!Золата яго гучання Адзначае ноч кахання!I ўрачысты хваласпеў,Шчасця поўны,Палка ў гэты час гарэў Для пяшчотнае галубкі, што сустрэўЧасам поўні!Як звіняць усе званы,Пра любоў пяюць яны,I пра сны Той вясны,Што спазнаем мы адны,Пра запал, што абудзіў Найдзівоснае між дзіў,Гэты найзванчэйшы звон,Залаты, зіхоткі сон,Запаветны той палон,У якім, бы верш, палае і спявае светлы звон!III.Чую я набату звон,Медны звон!Колькі страху і трывогі ў сэрцы абуджае ён!Як гучыць начны той жах У спалоханых вушах!Болей сіл няма маўчаць —I званы крычаць, крычаць,Звон раптоўныГучна просіць шкадавання ў полымя, што не згасае,I стыхію суцішае, тую, што заўжды глухая,Не сціхае, не сціхае,Не сціхае звон адчаю,Звон ірвецца, быццам звер,Каб усіх падняць цяпер,Перад тварам бледнай поўні.Медны, медны, медны звон,Вусціш абуджае ён,Боль і гора!Як званы крычаць і просяць,Вецер іх адчай разносіць I звініць прастора,Каб паведаміць усім Праз гудзенне,Галашэнне,Што гарым, гарым, гарым,I гучыць, нібы праклён,Бразгатанне —Спадзяванне,Што растане жах, як сон,Як растане ў цішы ночы гэты звар'яцелы звон,Медны звон,Страшны звон, што займее ўрэшце плёнI спакойным будзе сон,Шум і тлум тады суціхне, як суціхне гэты звон!IV.Пахавальны чую звон,Скрухі звон!Колькі гэты стогн жалезны абуджае дум пра кон!Пасяляе ў сэрцы страхI гучыць ён у вушах,Гэты звон злавесны, змрочны і глухі,Плач і ўздых, што зноў і зноў Вылятае са званоў,За грахіКліча вернікаў маліцца,Толькі чутны на званіцы Смех сухі.Гэта смех званічных зданяў,Што залезлі на вярхі,Шчасце, мары і каханне Знеслі ў чорныя мяхі,Ім не жыць і не памерці,Бо не людзі і не чэрці —Вупыры,Вусцішныя званары,I вупыр-кароль стары УгарыВыбівае смерці звон!Танчыць, весяліцца ён:Смерць гукае ён здавён,I плыве журботны звон, Мерных зыкаў пералівы — Сагаў даўнія матывы, Танчыць, весяліцца ён,Б'ецца звон,Мерных зыкаў пералівы — Сагаў даўнія матывы,I гудзе жалобна звон,Звон, нібыта смерці сон,I ідзе жалобны звон,Мерных зыкаў пералівы,Са званіцы той здавён,Сагаў дзіўныя матывы Прасякаюць зычны звон,Што прарочыць хуткі скон, Праганяе светлы сон,I імчыцца наўздагон — і ў палон!Вечны сонНапрарочыць гэты крык і зык і звон!