Читаем Маска чырвонае смерці полностью

О неба! Знікаюць Хваробы сляды,І боль, і пакуты Сышлі назаўжды — Жыцця ліхаманку Здалеў назаўжды.Скрухі няма.Рук не чую і ног;Што навечна я скуты,Што падняцца не змог, — Не нагода для суму,Бо нягоды я змог!Спачыў бестурботна,Каб выспацца ўсмак,Спытаецца кожны:«Ляжыць тут мярцвяк?»,I зоры адкажуць: «Напэўна мярцвяк».I стогны, і жальбы,I ўздыхі, і плач Заціхлі, а з імі — Гадзіннік няўдач,Жахлівы стук сэрца,Жахлівых няўдач.Агіда, і немач,I болю страла Забыты, і знікла Бяда, што пякла,Жыцця ліхаманка,Што сэрца пякла.Жахліваю мукайБыў змучаны тут,Бо зведаў я смагу У пекле пакут:Праклятае жарсціАгонь — мой прысуд, Ды ў водах гаючых Пазбыўся пакут.У водах падземных,Што ціха цяклі, Крыніцы, што бегла Ля самай зямлі, Крыніцы ў пячоры Амаль на зямлі.Хай дурань не кажа,Што змрок тут густы, Што дом мой панылы, Пакой мой пусты,Што нельга, каб ложак Заўчасна астыў, —Ды класціся мусім У ложак пусты.Знявечаны дух мой Прывабіла глуш, Забыў я навечна Пах зманлівых руж,Забыў пра трывогі,Пах міртаў і руж.Цяпер у самоце Мне песціць узгадкі Пра боскі нектарI пахкія браткі.Я сню размарыны,I руту, і браткі,I пешчу я ў цемры Цнатлівыя згадкі.У шчасным спакоіУзношу маленні Да высокае праўды,I прыўкраснае Эні,I спакой абяцаюцьРукі мілае Эні.Яна мне пяшчоту Сваю аддае,Засну я ў ласкавыхАбдоймах яе,I шчасце прысніцца У абдоймах яе.У змроку застылымСхавала мяне,Маліла анёлаў:«Хай гора міне!»Прасіла Уладарку: «Хай зло праміне!»Ляжу бестурботна,Каб выспацца ўсмак (З любоўю яе),Нібыта мярцвяк,Спачыў бесклапотна, Каб выспацца ўсмак (З каханай сваёй),Нібыта мярцвяк. Любы падарожны Ускрыкне: «Мярцвяк!»Ды шчасце палае У сэрцы не меней,Чым зоры ў нябёсах,Бо побач ёсць Эні,Мяне асвятляе Каханая Эні,I ў думках палае Святло мае Эні.

напісана 23 сакавіка 1849

Пераклала Ганна Янкута

<p>Сон у сне</p>Вуснамі твой лоб крану...I, пакінуўшы адну,Разумець цяпер пачну Ўсё, што ты казала мне:Дні свае пражыў я ў сне.Бо як згас надзей агмень,Збег у ноч ці збег у дзень,Знік у марах, небыцці —Дзе прасцей яго знайсці?Што было і што міне —Гэта толькі сон у сне.Я стаю, ля ног прыбой З сушай пачынае бой,I ў руках ляжыць маіхСкарб пясчынак залатых,Ён сцякае да вады,Тоне ў моры назаўжды,А на твары — слёз сляды...Божа, дай жа мне спыніць Гэту залатую ніць!Божа, хоць адну вярні Мне пясчынку з глыбіні!Што было і што міне —Гэта толькі сон у сне?

напісана 31 сакавіка 1849

Пераклала Ганна Янкута

<p>Эсэістыка</p><p>Філасофія кампазіцыі</p>
Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия