Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Вызначыўшы аб'ём, сферу і інтанацыю, я звярнуўся да звычайнай індукцыі з мэтай знайсці што-небудзь па-мастацку вострае, тое, што магло б задаць тон усяму вершу, якую-небудзь вось, вакол якой будзе круціцца ўся структура твора. Уважліва абдумаўшы ўсе звычайныя мастацкія ўражанні, ці, ужываючы тэатральны тэрмін, прыёмы, я не мог адразу не зразумець, што ніводны з іх не выкарыстоўваецца так шырока, як рэфрэн. Гэтага хапіла, каб упэўніць мяне ў безумоўнай значнасці гэтага прыёму, што пазбавіла мяне неабходнасці аналізаваць яго. Аднак я разгледзеў яго з мэтай даведацца, ці нельга яго палепшыць, і хутка зразумеў, што ён перабывае ў прымітыўным стане. Звычайны рэфрэн, альбо паўтор, не толькі выкарыстоўваюць пераважна ў песнях, але і абмяжоўваюць яго ўздзеянне, робячы стаўку выключна на аднастайнасць гучання і сэнсу. Усё задавальненне зводзіцца адзіна да пачуцця тоеснасці, паўтарэння. Я вырашыў унесці варыяцыі і такім чынам значна пашырыць уражанне, захоўваючы збольшага аднастайнасць гучання, аднак увесь час змяняючы сэнс: інакш кажучы, я вырашыў увесь час ствараць новыя ўражанні, па-рознаму выкарыстоўваючы рэфрэн, пры гэтым пакідаючы яго ў большасці выпадкаў без зменаў.

Вызначыўшыся з усім гэтым, я пачаў разважаць пра характар майго рэфрэну. Улічваючы тое, што выкарыстанне рэфрэну ўвесь час будзе змяняцца, зразумела, што сам рэфрэн павінен быць кароткім, бо інакш узніклі б непераадольныя складанасці з частым вар'яваннем любога доўгага сказа. Здольнасць вар'яваць наўпрост залежала ад сцісласці фразы. Такім чынам, найлепшым рэфрэнам я палічыў аднаслоўны.

Наступнае пытанне датычыла таго, якім будзе гэтае слова. Спыніўшы свой выбар на рэфрэне, я ўсведамляў, што верш неабходна разбіць на строфы: кожная мусіла заканчвацца гэтым рэфрэнам. Не выклікала сумневаў тое, што такое заканчэнне дзеля сілы мусіць быць гучным і прыдатным да працяглага прамаўлення. Усе гэтыя разважанні прывялі мяне да неабходнасці ўжыць слова з доўгім «о» як самай гучнай галоснай разам з «р» як самай зручнай для вымаўлення зычнай.

Калі гучанне рэфрэну было акрэсленае, з'явілася неабходнасць выбраць слова, якое ўвасобіла б гэтае гучанне і адначасова як найлепш перадавала б меланхолію, якую я выбраў асноўнай інтанацыяй верша. З такімі ўмовамі абсалютна немагчыма было абмінуць слова nevermore [107]. Дый менавіта яно прыйшло ў галаву першым.

Далей было неабходна прыдумаць падставу для частага паўтарэння слова nevermore. Разважаючы над складанасцю, якая ўзнікла адразу ж, як я пачаў спрабаваць вынайсці больш-менш прыстойную прычыну пастаяннага паўтарэння, я зразумеў, што ўся складанасць палягае адзіна ў тым, што, на маю думку, пастаянна і манатонна гэтае слова павінен прамаўляць чалавек, — карацей кажучы, я зразумеў, што мне складана суаднесці гэтую манатоннасць з разумнасцю істоты, якая паўтарае адно і тое ж слова. I тады ў мяне адразу ўзнікла ідэя пра неразумнасць істоты, якая мае здольнасць гаварыць; спачатку я, натуральна, падумаў пра папугая, аднак яго тут жа выцесніў крумкач — птушка, якая мае такую самую здольнасць да гаварэння, аднак нашмат больш адпавядае абранай інтанацыі.

На той момант я ўжо даволі добра ўяўляў крумкача — птушку, што прарочыць бяду, манатонна паўтарае адно-адзінае слова nevermore пры канцы кожнай страфы верша, напісанага ў журботнай інтанацыі, аб'ёмам каля ста радкоў. Цяпер, не забываючыся ні на хвіліну пра мэту — ідэальнасць, альбо дасканаласць ва ўсіх адносінах, я запытаў сябе: «Сярод усіх сумных рэчаў якая, у адпаведнасці з усеагульным меркаваннем, будзе самай сумнай?» Смерць — вось відавочны адказ. «А калі, — працягнуў я, — гэтая самая сумная рэч будзе яшчэ і самай паэтычнай?» З таго, што я ўжо тлумачыў вышэй, вынікае зноў жа відавочны адказ: «Тады, калі яна самым непасрэдным чынам звязаная з Прыгожым; адпаведна, смерць прыгожай жанчыны, безумоўна, будзе самай паэтычнай тэмай на свеце; няма сумневаў і ў тым, што лепш за ўсё гэтую тэму можа раскрыць яе прыгнечаны горам каханы».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия