Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Пасля самой развязкі — калі крумкач адказаў «Nevermore» на апошняе пытанне закаханага пра тое, ці сустрэне ён сваю каханую ў іншым свеце, — верш, на гэтай відавочнай стадыі простага аповеду, можа лічыцца скончаным. Пакуль што ўсё ў межах вытлумачальнага, рэальнага. Крумкач, што вывучыў на памяць адно-адзінае слова nevermore і пакінуў свайго гаспадара, сярод начной непагадзі шукае прытулку і спрабуе трапіць у акно, дзе яшчэ гарыць святло, — акно пакоя кніжніка, які напалову заглыбіўся ў чытанне, напалову — у мары пра сваю памерлую каханую. Калі на лопанне крылаў акно адчыняюць, птушка сядае на самае зручнае для яе месца, недасяжнае для кніжніка, які, здзіўлены такім выпадкам, а таксама незвычайным выглядам госця, жартам пытае, не чакаючы адказу, пра яго імя. Крумкач па звычцы адказвае «Nevermore», і слова гэтае адразу знаходзіць водгук у маркотным сэрцы кніжніка, які, выказваючы свае думкі, зноў уражаны тым, што птушка паўтарае «Nevermore». Кніжнік пачынае разумець, у чым справа, аднак ім рухаюць, як я ўжо згадваў вышэй, уласцівая людзям прага да самакатавання і часткова забабоны, і ён задае птушцы такія пытанні, што, пачуўшы чаканы адказ «Nevermore», можа з асалодай усё глыбей апускацца ў бездань пакуты. I калі ён дасягае ў самакатаванні самага дна гэтае бездані, аповед у тым, што я назваў яго першай і відавочнай стадыяй, самым натуральным чынам заканчваецца, не пераступаючы межаў рэальнасці.

Але прадметы, трактаваныя такім чынам, хай сабе апісаныя вельмі таленавіта ці ўпрыгожаныя надзвычай яркімі падзеямі, заўсёды застаюцца ў пэўным сэнсе аголенымі і шурпатымі, і гэта рэжа вока мастака. Абавязкова павінныя прысутнічаць дзве рэчы: першая — гэта пэўная складанасць, дакладней, старанная апрацоўка, другая — гэта пэўная недагаворанасць, падводная плынь, прыхаванасць. Апошняе асабліва надае мастацкаму твору тое багацце (калі ўжыць размоўны выраз), якое мы часта блытаем з ідэалам. Менавіта збыткоўнае праясненне сэнсу, вывядзенне тэмы на паверхню, замест таго каб пакінуць яе ў якасці падводнай плыні, ператварае ў прозу (прычым самую няякасную) так званую паэзію так званых трансцэндэнталістаў*.

Трымаючыся такіх поглядаў, я дадаў да верша два заключныя слупкі — і іх недагаворанасць пранізвае ўвесь папярэдні аповед. Падводная плынь сэнсу ўпершыню паказваецца на паверхні толькі ў гэтых радках:

«Згінь туды, дзе змрок, і зморы, й пекла вогненны ашчэр!Веру, што цябе чакае пекла вогненны ашчэр!»Адказаў Крумкач: «Не вер!»

Можна заўважыць, што словы «пекла вогненны ашчэр» з'яўляюцца першым метафарычным выразам у вершы. Яны, разам з адказам «Nevermore», схіляюць да пошуку маралі ва ўсім расказаным вышэй. Чытач пачынае разглядаць крумкача як сімвал, аднак толькі ў самым апошнім радку робіцца відавочным намер ператварыць яго ў сімвал скрушных і бясконцых успамінаў:

Так трываю страх і вусціш я ля мармуру, на бюсце ж — Госць, якога не адпусціш, бо ўладарыць ён цяпер:Беручы душу ў аблогу, кінуў цень на ўсю падлогу,I не збавіцца ад злога ценю гібельных хімер!І душа з палону злога, з віру гібельных хімер Больш не вернецца, не вер!

Пераклала Ганна Янкута

<p>Паэтычны прынцып</p>

Гаворачы пра паэтычны прынцып, я не прэтэндую ні на грунтоўнасць, ні на глыбіню. Разглядаючы, галоўным чынам бессістэмна, самую сутнасць таго, што мы называем паэзіяй, я перш за ўсё хачу схіліць вас да развагаў і прапаную некалькі дробных вершаў ангельскіх і амерыканскіх паэтаў, якія найбольш падыходзяць для маёй задумы або, як мне здаецца, пакідаюць найбольш пэўнае ўражанне. Гаворачы «дробныя вершы», я, безумоўна, маю на ўвазе вершы невялікага памеру. I ў пачатку дазвольце мне сказаць некалькі словаў пра адзін досыць дзіўны прынцып, які, справядліва ці не, заўсёды ўплываў на маю крытычную ацэнку верша. Я лічу, што доўгіх вершаў або паэмаў не існуе. Я сцвярджаю, што выраз «вялікі верш» — не больш чым супярэчнасць у тэрмінах.

Наўрад ці варта гаварыць, што верш мае права называцца вершам толькі тады, калі ён хвалюе, узвышаючы душу. Яго вартасць прапарцыйная гэтаму ўзвышанаму хваляванню. Аднак любое хваляванне хутка мінае: такая ўласцівасць нашых душаў. Тая ступень хвалявання, якая дазваляе вершу так называцца, не можа захоўвацца на працягу ўсяго твора вялікага аб'ёму. Максімум пасля паловы гадзіны чытання яно слабее, заціхае, ператвараецца ў нешта іншае — і тады верш, па сутнасці, перастае быць вершам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия