Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Цяпер мне трэба было спалучыць дзве ідэі — закаханага, што аплаквае сваю памерлую каханую, і крумкача, што пастаянна паўтарае слова nevermore, — і зрабіць гэта было неабходна, не забываючы ўвесь час па-рознаму выкарыстоўваць гэтае слова. Аднак адзіны магчымы спосаб спалучыць усё гэта — прымусіць крумкача паўтараць слова ў адказ на пытанні закаханага. I тут я ўбачыў магчымасць стварыць уражанне, на якое я разлічваў, то бок уражанне сэнсавых варыяцый. Я ўбачыў, што магу зрабіць першае пытанне, зададзенае закаханым, — першае пытанне, на якое крумкач павінен адказаць nevermore, — банальным, другое — менш банальным, трэцяе — яшчэ менш і гэтак далей — пакуль урэшце закаханы, выведзены са свайго звычайнага стану абыякавасці скрушнасцю самога слова, яго частым паўтарэннем і асэнсаваннем злавеснасці птушкі, што яго вымаўляе, не ўспамінае розныя забабоны і не пачынае апантана задаваць зусім іншыя пытанні — пытанні, адказы на якія западаюць яму ў сэрца, — задаваць іх напалову з забабоннага жаху, напалову з таго адчаю, які знаходзіць задавальненне ў самакатаванні, задаваць не таму, што ён верыць у прарочую ці д'ябальскую сілу птушкі (якая, як упэўнівае яго розум, проста паўтарае вывучаны на памяць урок), а таму, што ён адчувае вар'яцкае задавальненне, будуючы свае пытанні так, каб ад чаканага nevermore адчуць гора самае невыноснае і таму самае вытанчанае. Зразумеўшы, якія магчымасці дае ці, хутчэй, навязвае мне гэта ў працэсе пабудовы верша, я перш за ўсё засяродзіўся на кульмінацыі, ці заключным пытанні — тым, на якое nevermore будзе канчатковым адказам, тым, у адказ на якое слова nevermore зацягне ў самую глыбокую бездань гора і адчаю, якую толькі можна ўявіць.

З гэтага, можна сказаць, і пачаўся верш — з канца, з таго, з чаго і павінныя пачынацца ўсе мастацкія творы, бо менавіта тут, у гэты момант папярэдніх разважанняў, я ўпершыню крануў пяром паперу, ствараючы наступную страфу:

«О вястун, — я ўсклікнуў, — птушка проста ты ці д'яблаў служка!Дзеля Бога, што справуе існым ад зямлі да зор,Адкажы душы гаротнай, ці ўзляціць яна ў зіхотныРайскі сад да несмяротнай, што завецца там Лінор?Да святой, якой анёлы кажуць там цяпер «Лінор»?»Крук пракрумкаў: «Nevermore!» [108]

Тады я напісаў гэтую страфу, па-першае, каб, вызначыўшы кульмінацыю, лепей вар'яваць і павялічваць напружанне кожнага наступнага пытання, што задае закаханы, з гледзішча іх сур'езнасці і значнасці, і, па-другое, каб дакладна задаць рытм, метр, даўжыню і агульную кампаноўку страфы, а таксама размясціць наступныя строфы так, каб ніводная з іх не магла пераўзысці гэтую рытмічным уражаннем. Калі б я быў здольны пасля напісаць больш энергічныя строфы, я без ваганняў наўмысна паслабіў бы іх, каб яны не знішчалі ўражання, створанага кульмінацыйнай страфой.

Тут варта таксама сказаць некалькі словаў пра версіфікацыю. Першай маёй мэтай была, як заўсёды, арыгінальнасць. Тое, што на яе амаль не зважаюць, — адна з самых незразумелых рэчаў у свеце. Можна пагадзіцца на тым, што існуе зусім няшмат вершаваных памераў аднак цалкам відавочна, што магчымасці варыяцый для рытму і строфікі сапраўды бясконцыя, — і нягледзячы на гэта, цягам стагоддзяў ніводны чалавек не стварыў і нават, здаецца, не падумаў стварыць што-небудзь арыгінальнае ў гэтай галіне. Справа ў тым, што арыгінальнасць (калі не казаць пра розумы надзвычайнай сілы) ніякім чынам не з'яўляецца, як лічаць некаторыя, вынікам парыву альбо інтуіцыі. Больш за тое, перад тым як яе знайсці, трэба старанна шукаць, і хаця арыгінальнасць — станоўчая і надзвычай значная якасць, дзеля яе дасягнення патрэбная не столькі вынаходлівасць, колькі ўменне адкідаць лішняе.

Безумоўна, я не прэтэндую на арыгінальнасць у плане памеру «Крумкача». Гэта васьмістопны харэй з чаргаваннем мужчынскіх (у другім, чацвертым і пятым радках) і жаночых клаўзулаў (у першым і трэцім) і чатырохстопны харэй з мужчынскай клаўзулай (шосты радок). Гаворачы без педантызму, ужытая стапа (харэй) складаецца з двух складоў, націскнога і ненаціскнога; першы радок уключае восем такіх стопаў, другі — сем поўных стопаў і адну ўсечаную, трэці — восем поўных, чацверты — сем поўных і адну ўсечаную, пяты — тое самае, шосты — тры і ўсечаную апошнюю стапу. Такім чынам, кожны з гэтых радкоў, узяты асобна, ужо выкарыстоўваўся раней, і арыгінальнасць «Крумкача» палягае ў спалучэнні гэтых радкоў у страфу; ніхто да гэтага нават блізка не ствараў нічога падобнага. Уражанне арыгінальнасці ўзмацняецца іншымі незвычайнымі і нават безумоўна новымі ўражаннямі, якія выклікае больш шырокае выкарыстанне прынцыпаў рыфмавання і алітэрацыі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия