Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Першая думка датычыць аб'ёму. Калі які-небудзь літаратурны твор занадта доўгі, каб прачытаць яго за адзін раз, мы павінныя быць гатовымі да таго, што надзвычай важнае ўражанне, звязанае з цэласнасцю ўспрыняцця, знікне, бо калі за твор сядаеш два разы, то ўмешваюцца штодзённыя справы, і ўсялякае адзінства раз і назаўсёды знішчаецца. Але з прычыны, што, ceteris paribus [106], ніводны паэт не можа ахвяраваць ніводнай дэталлю, якая дапамагла б яму раскрыць сваю задуму, застаецца толькі паглядзець, ці з'яўляецца ў такім выпадку якая-небудзь перавага, што магла б ураўнаважыць страту цэласнасці. І тут я адразу магу сказаць: не. Тое, што мы называем паэмай, насамрэч ёсць усяго толькі шэрагам кароткіх вершаў, іншымі словамі, кароткіх паэтычных уражанняў. Няма патрэбы даводзіць, што верш ёсць вершам толькі таму, што ён надзвычай хвалюе нас, узвышаючы душу, а ўсе моцныя ўзрушэнні бываюць, з псіхалагічных прычынаў, толькі кароткачасовымі. Таму як найменш палова мілтанаўскага «Страчанага Раю» празаічная па сутнасці — паэтычныя ўзрушэнні непазбежна разбаўляюцца спадамі напружання — і ў выніку праз значную даўжыню твора знікае вельмі важны мастацкі элемент: адзінства, альбо цэласнасць, уражання.

Такім чынам робіцца відавочным існаванне дакладных межаў, якія павінныя акрэсліваць аб'ём любога літаратурнага твора, — магчымасць прачытаць яго за адзін раз, — і што хаця ў некаторых празаічных творах, такіх як «Рабінзон Круза» (дзе цэласнасці не патрабуецца), гэтыя межы можна парушыць, атрымаўшы пэўныя выгады, парушаць іх у вершах нельга ніколі. У гэтых межах даўжыню верша можна матэматычна суаднесці з яго вартасцямі, іначай — з хваляваннем ці ўзвышэннем, яшчэ іначай — са ступенню сапраўднага паэтычнага ўражання, якое ён можа выклікаць. Відавочна, што сцісласць павінная вызначацца інтэнсіўнасцю запланаванага ўражання з умовай, што пэўная мінімальная працягласць цалкам неабходная, каб стварыць любое ўражанне ўвогуле.

Маючы на ўвазе ўсе гэтыя развагі, а таксама такое захапленне, якое я палічыў не вышэйшым за магчымасці шырокай публікі і не ніжэйшым за густы крытыкі, я адразу вырашыў, які аб'ём падыдзе для задуманага мной верша, — прыкладна сто радкоў. У выніку атрымалася сто восем.

Далей я пачаў думаць, якое пачуццё, альбо ўражанне, павінен выклікаць мой твор; магу таксама адзначыць, што падчас напісання я ўвесь час імкнуўся стварыць верш, які спадабаецца ўсім. Я занадта далёка адышоў бы ад маёй непасрэднай тэмы, калі б пачаў даводзіць тое, на чым настойваю ўвесь час, і што ў выпадку паэзіі зусім не трэба даказваць, — тое, што Прыгожае ёсць адзінай законнай сферай паэзіі. Аднак сказаць колькі словаў, каб патлумачыць, што я маю на ўвазе, усё ж неабходна, бо некаторыя мае сябры схіляюцца да памылковага разумення маёй думкі. Самая глыбокая, самая ўзвышаная і адначасова самая чыстая асалода, на маю думку, дасягаецца шляхам сузірання прыгожага. Калі гавораць пра Прыгажосць, безумоўна, маюць на ўвазе не якасць, як гэта звычайна лічыцца, а ўражанне, карацей кажучы, гавораць пра тое глыбокае і чыстае ўзрушэнне душы — а не розуму ці сэрца, — пра якое я ўжо згадваў і якое адчуваюць падчас сузірання «прыгожага». Я ж вызначаю Прыгожае як сферу паэзіі толькі згодна з відавочным законам Мастацтва, паводле якога ўражанне мусіць вынікаць з непасрэдных прычынаў, а мэты павінныя дасягацца сродкамі, найбольш прыдатнымі для іх дасягнення; яшчэ ніхто не дайшоў да такой неразважлівасці, каб адмаўляць тое, што апісанае вышэй узрушэнне лягчэй за ўсё дасягаецца сродкамі паэзіі. Калі мэта — Праўда, ці задавальненне розуму, альбо калі мэта — Жарсць, ці захапленне сэрца, то мэты гэтыя, хаця і дасягальныя ў паэзіі, лягчэй за ўсё дасягаюцца ўсё ж з дапамогай прозы. Бо Праўда патрабуе дакладнасці, а Жарсць — пэўнай прастаты (сапраўды жарсныя натуры мяне зразумеюць), а ўсё гэта абсалютна не сумяшчальна з прыгажосцю, якая (я на гэтым настойваю) ёсць узрушэннем, альбо ўзвышанай асалодай душы. З усяго сказанага вышэй ніякім чынам не вынікае таго, што жарсць ці праўда не могуць быць выяўленыя, і выяўленыя з карысцю, у паэзіі, — бо яны могуць дапамагчы раскрыць агульнае ўражанне, як дысанансы ў музыцы, шляхам кантрасту, — але сапраўдны мастак заўсёды зможа, па-першае, падпарадкаваць іх сваёй найвышэйшай мэце, а па-другое — ахінуць іх, як толькі магчыма, той прыгажосцю, якая ёсць атмасферай і самой сутнасцю паэзіі.

Выбраўшы, такім чынам, сваёй сферай Прыгожае, я задаў сабе наступнае пытанне: якая інтанацыя змагла б яго падкрэсліць найлепш, — і ўвесь мой досвед падказаў мне, што гэтая інтанацыя мусіць быць сумнай. Прыгажосць любога кшталту ў сваім найвышэйшым развіцці нязменна кранае чуллівую душу да слёз. Адпаведна, меланхолія — самая законная з усіх паэтычных інтанацый.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия