Мужны ваяр Цераз гушчар Зліваў, дажджоў і граду Ў зыркай брані Мчаў на кані Ў пошуках Эльдарада.Ехаў штодзень,Ехаў, аж ценьЛёг на душу, як здрада, —Бо не знайшоў Ў свеце краёў Пекных, як Эльдарада.Чуючы схіл Колішніх сіл,Рыцар і здані рады:«Здань, адкажы,Дзе рубяжы Шчаснага Эльдарада?»«Ценяў далінаю,Як на зямлі Іншай не стане рады,Мчы, вою, мчы,Каб дасягчы Любага Эльдарада!»
напісана ў 1849
Пераклаў Андрэй Хадановіч
Эльдарада
Сівой парой Адважны вой Між бур і лістападуБлукаў сто год Без сну й клапот:Шукаў ён Эльдарада.На тых шляхах Спазнаў ён жах:Былыя мары — здрада.Надзей няма —Ішоў дармаДа мэты — Эльдарада.Стаміўся ён,Бо йшоў здавён,Ды ўбачыў цень-прынадуI на мяжы Спытаў:«Скажы,Дзе шлях да Эльдарада?»«Па сцежках зорныхКроч да гор —Адзіная парада.Не мерай час, —Гучыць адказ, —I знойдзеш Эльдарада».
напісана ў 1849
Пераклала Ганна Янкута
Эль — да радасці
Пена і бурштыну ззянне —Шклянку асушу я ўміг.Весела мільгаюць здані,Я не ў стане выгнаць іх.Дзіўных духаў карагодыПарушаюць мой спакой.Сумаваць няма нагоды:Сёння эль цячэ ракой!
напісана прыкладна 10 ліпеня 1848
Пераклала Ганна Янкута
Анабэль Лі
Можа й помніце вы: вельмі-вельмі даўно Ў каралеўстве прыморскай зямлі Мной каханая страсна дзяўчына жыла З дзіўным іменем Анабэль Лі; —Мы кахалі й хацелі быць разам заўжды,Толькі гэтым мы з ёй і жылі.Быў я гэткім жа самым дзіцём, як яна,Ў каралеўстве прыморскай зямлі,I мацней за любога кахалі мы там —Я і юная Анабэль Лі —Серафімы — і тыя зайздросцілі намI каханню, якім мы жылі.I таму з вышыні вельмі-вельмі даўноЎ каралеўстве прыморскай зямлі Неяк ноччу дыхнуў сцюжны вецер з-за хмарНа каханую Анабэль Лі;Сваякі яе шэсцем хаўтурным прыйшліI яе ў мяне з рук узялі.I схавалі у склеп, каб кахаць не маглі Мы ніколі ў прыморскай зямлі.I анёлы на небе не зведалі той Асалоды, ў якой мы жылі, —I таму з вышыні (тое знаюць усеЎ каралеўстве прыморскай зямлі)Неяк ноччу дыхнуў сцюжны вецер з-за хмарI забіў маю Анабэль Лі.Але ж людзі так моцна кахаць не маглі,Хоць старэйшыя значна быліI мудрэйшыя значна былі, —Ні анёлы з бяскрайнасці райскіх далін,Ані дэманы з нетраў зямліНе маглі разлучыць мяне з Анабэль Лі,З незабыўнаю Анабэль Лі.I так ззяе ўгары месяц мне з той пары,Каб я сніў маю Анабэль Лі;I так зорка мігціць, каб не мог я забыцьВочы любай мне Анабэль Лі;I таму я ўначы тут ляжу на плячы Самай юнай, каханай і пекнай з жанчынЎ каралеўстве прыморскай зямлі —Тут, у склепе прыморскай зямлі.