Каханая! У час бяды —Якое я спазнаў даволі На шляху змроку і жуды,Дзе, руж не бачыўшы гады,Я жыў хвілінамі спатолі У марах пра цябе — тады Трапляў я ў райскія сады.Узгадкі пра цябе ўсплывалі,Як востраў чарадзейных мрой На моры, дзе гулялі хвалі,На акіяне ў час баталійВятроў, дзе штармавой парой Святло нябёсы пралівалі На востраў незвычайны мой.