Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Неяк змрочным часам ночы, калі я заплюшчыў вочы,Разбіраючы прарочы сэнс старых пажоўклых кніг,Раптам стук пачуў праз стому, ціхі стук у дзверы дому, Быццам нехта невядомы прыпыніўся каля іх.«Гэта нейкі госць, — я мовіў, — прыпыніўся каля іх,Там, каля дзвярэй маіх».Быў, я помню, снежань слотны, у каміне неахвотнаГаснуў жар, і цень дрымотны варушыўся ў зборках штор.I чакаў я час світання, як збавення, бо чытаннеНе прынесла мне адхлання ў смутку вечным па Лінор,Па святой, якой анёлы кажуць там цяпер «Лінор», — Безыменнай тут з тых пор.Неакрэслены, трывожны шолах штор, іх зморшчкі кожнай,Нейкім жахам прыварожным да сябе прыкуў мой слых,I стаяў я, спалатнелы, паўтараючы нясмела:«Гэта нейкі госць спазнелы там, каля дзвярэй маіх,Гэта нейкі госць спазнелы прыпыніўся каля іх,Там, каля дзвярэй маіх».I сябе пераканаўшы, што там госць, і страх суняўшы,«Сэр, — я мовіў, — або лэдзі, выбачайце, што на мігЯ заснуў і вас, як брата, не пусціў адразу ў хату,Дый пастукаліся надта ціха вы ў дзвярох маіх», —Дзверы я штурхнуў... нікога, толькі цемра каля іх,Там, каля дзвярэй маіх.Я ўзіраўся ў прадчуванні немажлівага спатканняУ ахутаны маўчаннем і цямрэчаю прастор,Ды пачуў у непрабуднай цішы толькі водгук скрутны,Толькі водгук ледзьве чутны слова ціхага «Лінор?» —Гэта я шапнуў і цемра прашаптала мне: «Лінор?»,Прашаптала, як дакор.I, гаруючы ад страты, я вярнуўся ў жальбе ў хату,Як знячэўку стук зацяты зноў пачуўся і аціх.«Так, — я мовіў, — мне не сніцца: стукнуў нехта ў аканіцу,Трэба вызнаць таямніцу незвычайных стукаў тых.Гэта вецер — вось разгадка таямнічых стукаў тых,Вецер ля вакон маіх».Ды калі акно шырока разнасцежыў я — са змроку У пакой крумкач звячэлы, быццам прывід дзён сівых, Увайшоў хадою цвёрдай і пратупаў з пыхай лорда Ля мяне ў паставе гордай проста да дзвярэй маіх,I на бюст Палады ўзбіўся там, каля дзвярэй маіх,Сеў панура і заціх.Чапурыстасць і паважнасць чорнай птушкі нехлямяжнайЗмусілі мяне ўсміхнуцца цераз сум: «Хоць і абдзёр У сутычцы нейкі вораг на тваёй макушцы пёры,Ты не страціў смелы нораў, змрочны дух начных пячор,Як Плутон цябе мянуе ў нетрах тых начных пячор?»Крук пракрумкаў: «Nevermore!»Хоць адказ начнога птаха на душу мне ўпаў, як плаха,Быў бы дзень — не меў бы страху, а цяпер — які выбор,Калі ноч і бездарожжа, калі, быццам дух варожы,Уваходзіць крук нягожы і сядае насупор На скульптурны ўзгруд Палады, над дзвярыма, насупор,Крук з мянушкай Nevermore.А тым часам крук пануры знерухомеў на скульптуры,Бы душу ўсю ўклаў у слова страшнае, як прыгавор.«Як сябры мае, — ледзь чутна я шапнуў,—крумкач прыблудныЗнікне заўтра ў каламутным цемрыве начных пячор,Як мае надзеі, знікне ў цемрыве начных пячор».Крук пракрумкаў: «Nevermore!»Напалоханы адказам, я ачуўся не адразуI прамовіў: «Несумненна, слова гэтае — паўтор Скаргі нейкага нябогі, што пад гнётам лёсу злогаПраз усю сваю дарогу паўтараў, нібы дакор,На хаўтурах мар, да скону паўтараў, нібы дакор,Толькі слова «Nevermore».Так разважыўшы, з усмешкай я на крэсла сеў без спешкіТварам да жудлівай птушкі, спінаю да цьмяных штор,На падушку сеў у крэсла і задумаўся над сэнсам Слова, што прынёс злавесны, змрочны дух начных пячор.Што паведаміць хацеў мне змрочны дух начных пячорГэтым словам «Nevermore»?Так раздумваў я ў маўчанні над прароцтвам незвычайнымПтаха, што паглядам жорсткім на мяне глядзеў ва ўпор.У святле сядзеў няісным каганца і ненаўмысна На падушку прыхіліўся — так мяне адолеў змор.Ах, ніколі на падушку не прыхіліцца ЛінорЛя мяне, о nevermore!I здалося, пасмы дыму паплылі перад вачымаI за спінай серафімы павыходзілі з-за штор.«Хлус! — я ўсклікнуў. — Без сумнення,дзіўнае тваё з'яўленне — Боскі знак майго збавення ад жалобы па Лінор!Дай мне зелля, каб забыцца, каб не помніць пра Лінор!»Крук пракрумкаў: «Nevermore!»«О вястун, — я ўсклікнуў, — птушка проста тыці д'яблаў служка!Хай прыслаў цябе нячысты, хай прынёс цябе віхорУ бязрадны мой закутак, дзе пануе вечны смутак,Ці пазбаўлюся пакутаў я ля Галаадскіх гор?Ці знайду я панацэю там, ля Галаадскіх гор?»Крук пракрумкаў: «Nevermore!» «О вястун, — я ўсклікнуў, — птушка проста тыці д'яблаў служка!Дзеля Бога, што справуе існым ад зямлі да зор,Адкажы душы гаротнай, ці ўзляціць яна ў зіхотныРайскі сад да несмяротнай, што завецца там Лінор?Да святой, якой анёлы кажуць там цяпер «Лінор»»?Крук пракрумкаў: «Nevermore!»«Хай жа гэта слова стане знакам нашага расстання! — Крыкнуў я. — Туды вяртайся, скуль прынёс цябе віхор!I не ўздумай неўзаметку скінуць мне пяро, як сведкуЗлой хлусні сваіх адведкаў, і не трэба так ва ўпорМне ў душу глядзець, і з бюста прэч нясі свой чорны ўбор!»Крук пракрумкаў: «Nevermore!»З той пары крумкач закляты, з бюста бледнага ПаладыНе злятаючы ніколі, прымасціўся насупор,Ён вачыма патарочы соннымі за мною сочыцьI пад лямпай цень свой змрочны на падлозе распасцёр,I душой я з таго ценю нізашто цяпер да зор Не ўзлячу, о nevermore!
Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия