Улетку, восенню, зімой,Марыя, гімн ты чула мой!У шчасны час і ў час бяды, —О Панна, будзь са мной заўжды!Калі спакойна беглі дні,Свяціла сонца ў вышыні,Мне ззялі, каб запал не сціх,І ты, й бязмежжа цнот тваіх.Калі ж сягоння — пыл і тлоУсё, што ёсць і што было,Ратуюць хай ад пустаты Бязмежжа цнот тваіх і ты!
напісана ў 1833
Пераклала Ганна Янкута
Гімн
I ў ноч, і ў раніцы глухія Ты чула гімн мой, о Марыя! Прыйдуць хваробы ці спакой — Будзь, Багародзіца, са мной.Калі ляцяць гадзіны ярка,На небе — ані хмары шпаркай,Душа імкнецца ў барацьбе I да твайго, і да цябе.Шторм лёсу зруйнаваў, павер,Маё «Былое» і «Цяпер»...У будучыню — новы крок — Тваё ды ты разгоняць змрок!
напісана ў 1833
Пераклаў Аляксей Арцёмаў
Да Ф(рэнсіс) С(арджэнт) О(сгуд)
Каханай хочаш быць? — ТадыСваёй дарогі не забудзь,Будзь тою, кім была заўжды,Кім не была — не будзь.Нястач не будзе ў пахвальбе:Твае краса і годнасць —Нагода праслаўляць цябе,Любоў жа — неабходнасць.
напісана ў 1833/1845
Пераклала Ганна Янкута
Да Зантэ
Прыўкрасны востраў, падарыла кветка Табе імя дзівоснае красы.Як шмат абудзіш ты, былога сведка,Узгадак пра шчаслівыя часы!Як шмат разваг пра сонечныя мары!Як шмат надзей, якія сёння — прах.Ды прыгажуні больш не цешаць чары:Яе няма на гэтых берагах!Яе няма! — гучыць журботна й востраI ўсё змяняе! Больш няма яе I памяці няма! Кляну, о востраў,Расквечаныя берагі твае!О гіяцынтава-пурпурны Зантэ!«Isola d'oro! Fior di Levante! [101]»
напісана ў 1836
Пераклала Ганна Янкута
Цішыня
Бываюць рэчы без увасаблення З жыццём падвойным сутнасцяў двайных. Святло і гліна, рэчыва і цені Даюць пачатак існаванню іх.Дзве Цішыні ёсць — берага і мора,Душы і цела — першая жыве У землях суму, у густой траве,У краі ўзгадак пра былое гора;Яе не бойся. Ёй імя — «Учора».Такая Ціша ўвасабленне мае,I сілам зла не авалодаць ёй.Калі ж аднойчы лёс жыццё зламае,I стрэнеш эльфа на мяжы пустой(Цень Цішы, што выходзіць у дарогу,Дзе не было людзей), даверся Богу!
напісана 25 снежня 1839
Пераклала Ганна Янкута
Юлалі
Жыў доўгім часам З бядой сам-насам —I ў сэрцы боль нясцерпны панаваў Пакуль красуню Юлалі нявестай не назваў, Усмешлівую Юлалі сваёй я не назваў.Блішчэць ярчэй Сярод начэйЯе вачам, чым зорцы ў цішы стылай.I месяца ззянне,Туманнае ўбранне —Пурпура, пярліны, бялілы —Не ззяюць так ярка, як кудзеркі Юлалі мілай,Зблякаюць ад золата локанаў Юлалі мілай.Няма больш болю,Тугі, нядолі:Пад сілу ўсё вачам яе іскрыстым.I дзень пры дні Нібы ў агніАстарта ў небе чыстым,Бо Юлалі ў яго глядзіць паглядам прамяністым,Бо Юлалі яго асвеціць позіркам празрыстым.