Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Рэліквія былых стагоддзяў Рыму!Загадка, што цяперашнім часам Пакінулі вякі багацця й моцы!Урэшце я, схадзіўшы сто дарог, Спазнаўшы смагу доўгай пілігрымкі I прагу веды, што душу пячэ,Укленчыў, ціхамірны і пакорны У цені велічы тваёй і піў З твае раскошы змрочнае і славы!Прастора! Час! Узгадкі пра былое!О ноч і спусташэнне! Цішыня!Цяпер твае я адчуваю чары, Мацнейшыя за веду, што адкрыў Іўдзейскі Цар у Гефсіманскім садзе,І таямніцы, што халдэям зоры Ніколі не здалелі б патлумачыць.Дзе паў герой — там падаюць калоны. Дзе золатам блішчэў калісь арол,Цяпер кажан вартуе цішу ночы.Дзе з пасмамі матрон гуляўся вецер,Цяпер дзядоўнік з ветрыкам гуляе. Дзе на стальцы каштоўным уладар Калісь сядзеў, цяпер у ззянні поўні Спяшаецца ў свой мармуровы дом Старая яшчарка развалін даўніх.Ды пачакайце! Гэтыя аркады,Руіны, спрэс абвітыя плюшчом, Патрэсканыя фрызы і пілястры, Антаблементы, гэты пыл гадоўI камяні — усё, што нам пакінуў Няўмольны і ўсёразбуральны час Ад велічнага некалі калоса?«Не ўсё, — прашэпча рэха, — не, не ўсё!Гучаць адвеку нашыя прароцтвы,I мудрыя пачуюць спеў руін —Спеў Мемнана, што звернуты да сонца!Мы валадарым розумамі тых,Што моцныя і целам, і душою.Мы не аслаблі, часу камяні!Не ўся растала сіла і раскоша,Не ўся вабнота знішчана ў вяках,Не ўсе дзівосы, што наўкол лунаюць,Не ўсе загадкі, што схаваны ў лёх,Не ўсе ўспаміны, што жывуць стагоддзі,Што аплятаюць сцены, быццам строй,I значаць нават болей, чымсьці слава!»

напісана ў 1833

Пераклала Ганна Янкута

<p>Серэнада</p>Лагодны вечар, прыемны час — Нібы злачынец, сустрэну вас,Бо сон пануе да небакраю,А я да ранку на лютні граю.Заснуў Элізій, аднак узнікНа хвалях мора яго двайнік,Сямі Плеядаў у небе ззянне —I сем сясцёр іх у акіяне.Глядзіцца ў мора Эндыміён —Шукае ў хвалях каханне ён.А ў цьмяных логах і на каналах,У жоўтым бляску лістоў апалыхЗгасае сонца — і спіць у скалах.Нябёсы, мора і ўся зямля Паснулі ціха, і ціха я Табе спяваю — і зор сябрынаЦябе вітае, о Адэліна.Паслухай — песня плыве ўначы. Гучы, о лютня! Мой спеў, гучы!Праз сон, быць можа, кахання словыТабе здадуцца таемнай мовай,Бо гукі лютні, што так пяе, Спрабуюць трапіць у сны твае,Каб, нас сагрэўшы сваім цяплом, Звязаць любові тугім вузлом.

напісана ў 1833

Пераклала Ганна Янкута

<p>Гімн</p>
Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия