У час смяротны суцяшэнне,Стары, цяпер не для мяне!Я не ў вар'яцкім захапленні,Што спіша ўлада на зямлі Грахі, што не з яе пайшлі.Час мроіць ці кахаць? Ды не!Агонь агнёў назваць надзеяй?А тая жарсць адно буцвее:Каб мог я жыць надзеяй, Божа!З крыніцы боскае святой,Цябе не зваў бы дурнем, можа,Ды гэта лёс, стары, не твой...Спазнай жа духу таямніцу,Што ў сорам з дзікай пыхі ўпаў.О сэрца палкае! Драбніцу Твайго змарнення я прыняў,Прывялай славы, дзе спакон Брыльянтамі зіхцеў мой трон...Ах, пекла! Ні яно, ні прах Мяне не змусяць зведаць жах —А ў сэрцы боль па першацвеце,Па сонечным мінулым леце!Я чую голас у цішы —Праз пустату маёй душы.Гучыць у ёй, нібы заклён,Хаўтурны векавечны звон.Я не заўсёды гэткі быў:Карону, ўсю ў агні, здабыў Прымусам. Хіба ж не з такім,Як мой, захопніцкім імпэтам Быў Цэзарам здабыты Рым?Уладны дух трыюмфаваў Над родам чалавечым гэтым,Як над адной са звыклых з'яў.Што ж, гадаваўся я ў гарах:Над галавою ў час начныТаглай развешваў туманы,Яе зарошваў — і працягЖыцця мне ўжо на ўсе часыКудлаціў бурай валасы.Раса лілася на мянеУ пекле вусцішнай начыЗ нябёсаў (у спазнелым сне);I, сполахамі плюючы,Агонь з-за хмар, што, як сцягі,Віселі, так шугаў здалёкI ўлады відмам вабіў зрок,I гул грымот праз берагіКаціўся нада мною з весткайПра бітву люду, й голас мойГучаў — дурны, дзіцячы! — рэзка(О, з неўтаймоўнасцю якой —Аж ад яе нямеў язык),I вырастаў трыюмфу крык!Гулі вятры, лілі дажджыУ мяне над голай галавой;Зацьміўся зрок, слых, розум мой,Ды людзі мне, што ні кажы,Маглі даць лаўры; і нападВятроў прарокаваў мне бітвы,Вяшчаў імперый заняпад.I — пад нявольнікаў малітвы — Гурма лісліўцаў на паклонІшла ды абступала трон.I поцяг мой, каб быць тыранам, Быў наймацнейшы з той пары — I не здаваўся ён падманамДля іншых; хай сабе і так!Але ўва мне жыла, стары,Адна: з дзяцінства раздзьмувалаЎва мне агонь яна няўзнак(Век юнай жарсці — нетрывалы),А й ведала, што слабасць ёсць I ў сэрцы з каменю — мілосць.А я — на жаль! — не маю слоўСказаць любоўна пра любоў!Дае мажлівасць мовы дарАдно апісваць пекны твар...Ды не пра тое я: штодзеньВятрыскі зменлівага ценьЯ ўзгадваю, бо гэта ёнПавольным зрокам прагарнуўСтаронкі, каб я сэнс пісьмёнСпасціг, які ўжо не відзён,I ў мрою выліўся ў адну.О, вартая Любові ўсёйБыла яна — што змалку яАдчуў: маглі анёлы ёйЗайздросціць толькі, і маяНадзея ў сэрца да яеТым'янам, нібы на алтар,Цякла, у цноце й чысціні...Ах, шчырасці няма таеДаўно ўва мне, дзіцячых мар!Бо я шукаў святла ў агні...Раслі мы разам: закаханаБлукалі між хмызоў і траў;Грудзьмі ад сцюжаў я адданаЯе затульваў і чакаўУсмешак сонца. I працягНябёс быў у яе вачах.Урок душы дае Мілосць,Пад тым бо сонцам, між уцехМы забывалі ўсе, што ёсць,Турботы... Быў дзявочы смехГарэзлівы; я да грудзейЯе ў раскошы прыпадаў,Душу ў слязах усё часцейБез лішніх словаў выліваў.Яна ж і не пытала шмат:Спакойны быў яе пагляд.Ды большага мой дух хацеў:Ён ад амбіцый вар'яцеў,Калі я на гары крутойСтаяў — ён біўся сам з сабой.А ты была маім жыццём:I ўсё, што запаўняла свет —Зямля, паветра, — пачуццёмУцехаў, прадчуваннем бедБыло — і новым захапленнем,I мрояй прывіднай начы,Што (цьмяным і нікчэмным сненням Кшталт больш рэальны даючы)Плыла на крылах туманоў...I — цуд! Імя і вобраз твойБылі ў свядомасці маёйАсобна — а зліліся зноў!Любіў я славу моцна. Не,Таго не цяміш ты, стары!Галетніку, паўсвету мнеЗдабыць — наяве, а не ў сне — Хацелася з тае пары.Бо сненні, перш чым зіркне дзень,Знікаюць з росамі, як ёсць,А мары, нібы той прамень,Заўсёды жывіць Прыгажосць:I ёй штодня, штохвілі яБыў зачарованы ўдвая.I поруч мы па схіле йшліГары высознай і быліПад позіркам, што ёй належаў:Ён да хацін на ўзгорках вёўСярод узлескаў, скалаў-вежаў Пад плёскат сотняў ручаёў.Каханай я апавядаў Пра ўладу, годнасць: той расказ (Містычным чынам!) выглядаўНічым, бо я чытаў штораз —I бесклапотным быў мой зрок — Падобнае ў вачах яе;Нібы румянец пекных шчокЖывіў амбіцыі мае,Нібы ззяў толькі ён праз змрокБяздоннай дзікасці тае...І я ў раскошы патануў,Карону ўяўную надзеў,Але не ў мроях і не ў снеЎбор створаны фальшывы мне —Убачыў праўду я адну:Да ўладара амбіцый леўУ збоі ціхенька паўзе;Іначай — у пустэльні, дзе Агню не ўтаймаваць, павер,Калі яго раздзьмухаў звер!На Самарканд цяпер зірні! —Хіба ён гарадам не цар?Ці ж не ў ягонай далані Іх лёсы? Нібы валадар,Як цуд, не бачаны здавён, Самотна-горда ўзнёсся ён...Калі б прыйшоў ягоны скон,Апошні камень лёг бы ў трон!А хто ж скарыў вялікі свет?Каранаваны рабаўнік,Цімур, здзівіў народы — й след Імперый бляску знік...Мілосць! Ты ёсць у нас, людская,Ты — наш спадзеў дайсці да раю,Дождж, што душу, дзе сухавей Стварыў пустэльню, найжвавейЯк след умее ажывіць,Ды буйства сэрца не спыніць!О, думка! Ты жыццё, свет мройМацуеш музыкай адной,Спрадвечнай пекнатой — наздзіў... Бывай! Сусвет я ўжо здабыў!Надзея ў небе, як арол,Ляціць, і вольны небасхіл;А вочы ўжо глядзяць у дол,I мкне дадому поцяг крыл.Заходзіць сонца, гасне зрок,I ў сэрца западае змрок,Дзе славы ўсё гарэў агменьI — летні сонечны прамень.Імглу вячэрнюю яно Знялюбіць — слухацьме адноСутоння гукі (чуе іх,Хто ўмее чуць). СпасцігПагрозы ў снах той, хто хацеўАд іх зляцець, ды не ўзляцеў.Халоднай поўня белізной Зеніт начны сустрэне свойI промні ўсмешліва пралье У час тугі. Вось, паўстае(Не перавесці й дых як след!)Па смерці зроблены партрэт.Маленства — сонца летніх дзён,Якога непазбежны скон,Бо досвед, мудрасць, веды ўсеЎ нябыт сыходзяць пакрысе.Хай з пекнатой паўдня — усім,Што ёсць, — жыццё сплыве зусім.Дамоў прыйшоў я — толькі домНе быў тым, чым ён быў даўней:Парог пазарастаў імхом...Ступаў я ціха, а гучней Мне чуўся голас: я ягоЗ юнацтва памятаў свайго.О, пекла! Горшай хоць кляцьбыНяма, ды твой агонь слабы — Слабейшы ад маёй журбы!Я ведаю, стары, што Смерць,За мной з далёкіх ідучы Краёў, дзе ўжо няма хлусні,Адчыненымі будзе мецьВароты, й Праўды прамяні Ўсё ж будуць ззяць сярод начы.Вядома ж, гэта не падман:Расставіў пасткі скрозь шайтан.Бо як жа йнакш, падумай сам:Наведваў я Мілосці храм,Дзе стод няспынна, ночы й дні,Узмахам снежных крыл, зірні,Павеў разносіць чысціні.I дзе чароўнае жытлоПад промнямі Нябёс сышлоУ нябыт. Дзе нават матылёк Арлу не падмануў бы зрок —Там Славалюбства падпаўзлоДа ўдзельнікаў бяседы ўпотай I шал свой, скокнуўшы, ўпляло Ў Мілосці вабныя цянёты.