Я сніў у змрочны час начныБылога шчасця хвілі,Ды зніклі ў дзённым сне яны I сэрца мне разбілі.Хіба не сніць наяве сонТой, хто глядзіць наўкола I бачыць след мінулых дзён,Што ззяе ў часе квола?О, сон святы! О, сон святы!Як промні ў дзень грымотны,Ты працінаеш змрок густы I дух вядзеш самотны.Трымціць святло ў імгле начэй,Далёкае бясконца, —Што ў свеце можа быць ярчэй,Чым Праўды сонца?
напісана ў 1827
Пераклала Ганна Янкута
Шчаслівы дзень
Шчаслівы дзень! Адрынуў звады Мой дух, загнаны, быццам звер,I пыха, і спадзеў на ўладу Сышлі цяпер.Улада? Так, яе я прагнуў,Але даўно мінуў той час,Не цягнуць мары больш у багну, Парыў мой згас.А пыха — чыстая пакута!Хай іншы паспытае зух Струмень той зманлівай атруты. Маўчы, мой дух!Шчаслівы дзень! Адрынуў звады Наступных дзён і дзён былых, Пыхлівасць і спадзеў на ўладу — Пазбыўся іх!Калі і пыху мне, і ўладу Вярнулі б зноў — маю віну, —Я не прыняў бы іх прынаду,Бо час мінуў.Бо я, падпалы іх пагрозам,Ва ўладзе сілаў дзвюх,Адчуў: яны руйнуюць розумI нішчаць дух!
напісанаў 1827
Пераклала Ганна Янкута
Духі мёртвых
Самотна духі бачаць сны У змроку вусцішнай труны,I таямніцу скону іхНіхто дагэтуль не спасціг.Маўчы — у цішыні магіл Твая самота ёсць падманам:Без цел лунаюць і без крыл Усе, хто быў калісь жаданым,Яны вяртаюцца ўначы I шэпчуць мёртваму: маўчы!У небе змрочны цень павіс,I зоры не глядзяць уніз Са ззяючых высокіх тронаўНадзеі, не відаць каронаў Сузор'яў светлых — толькі следКрывавых і сляпых камет,Жахлівай немачы навала Навечна дух жывы скавала.Толькі думкі — ланцугамі,Бачанні — цяжкімі снамі,Быццам росы на лугах,Будуць твой трывожыць прах.І вецер — Божы ўздых — сцішэў,Туман сярод замшэлых дрэўПлыве, плыве, жахлівы, вадкі,Ён — сімвал, ён — твае здагадкі(Ім тут, у цішыні, клубіцца)Пра таямніцу таямніцаў.
напісана ў 1827
Пераклала Ганна Янкута
Песня
Я бачыў чырвань шчок тваіхУ твой вясельны дзень.Да шчасця вёў цябе жаніх,Кахання ззяў прамень.Глядзець у вочы мне дазволь:Агонь, што ў іх здабыў,Для сэрца, што спазнала боль, Святлом адзіным быў.Хай хутка зблякне чырвань шчокI зменіцца твой твар,Яны раздзьмулі вугалёк Маёй душы ў пажар,Маёй! — бо чырвань шчок тваіх Падгледзеў я ў вясельны дзень. Да шчасця вёў цябе жаніх,Кахання ззяў прамень.
напісана ў 1827
Пераклала Ганна Янкута
Да ***
Не страшна, што зямны мой шлях Няшмат зямнога меў.Гады кахання на вачах Хвілінны знішчыў гнеў.Ды не магу стрымаць я слёз,Няшчасны, як жабрак,Бо ты аплакваеш мой лёс,Хаця я ў ім — мінак.