О смерці сон! Спрадвечны кон б'е чашу залатую!Хай звоніць звон! Да Стыкса ён вядзе душу святую!О, Гай дэ Вэр, у смерць павер! Быць гору з гэтых пор!Тужы цяпер, о кавалер: сышла твая Лінор!Мы заспяваем за спачын, абрад мы справім свой — Сышла найлепшая з жанчын, памерла маладой.Быў двойчы жорсткі смерці чын — спачыла маладой.«Няшчасныя! не дух жывы — багацце вабіць вас!На смерць багаславілі вы яе ў журботны час!Як рэквіем цяпер спяваць, абрад як справіць свойВам, хто спаганіў сэрцы злом, а языкі — маной,Вам, хто наблізіў смерць яе, нявіннай, маладой?»Peccavimus [102], ды плач суціш, хай нашыя псальмы Да Госпада імкнуць — яе не патрывожым мы.Пайшла ад нас яна ў свой час, ды шчасця ёй стае,А ты — яе жаніх — як мніх, маліся за яе.Яна ўжо прах, і ў сэрцы жах і горыч ты адчуў:Жыццё не згасла ў валасах, ды згасла ўжо ўваччу,Жыццё шчэ ззяе ў валасах, ды смерць жыве ўваччу.«О, прэч! Святло ў душы, і тло — гук вашых галасоў!Пяю з анёлам вам на злосць пэан былых часоў!Хай сціхне звон! Бо наўздагон яе святой душы Імчыць напеў — і ён заспеў каханую ў цішы.Туды, найдалей ад бяды, ад д'яблавых пагрозЛяці — і ўвойдзеш у палац Уладара нябёс,Адрынь адчай — бо прыме ў рай цябе Ўладар нябес!»