Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Неяк поўначчу панылай я сядзеў, як над магілай,Над пісьмёнамі, расклаўшы старажытны стос папер.Раптам ціхі стук у дзверы мае змрочнае кватэрыРазагнаў усе хімеры. «Мабыць, нейкі візітэр, —Я падумаў, — не хвалюйся, проста позні візітэрЛя дзвярэй тваіх, павер».Тая снежаньская замець назаўжды запала ў памяць.Цень на сценах, і не сцяміць — прывід? таямнічы звер?I няма палёгкі ў горы — вечным смутку па Леноры,Што цяпер зіхціць, як зоры, з вышыні нябесных сфер, Але ў нашым грэшным свеце, дзе не бачна райскіх сфер,Безназоўная цяпер.Шоргат, шолахі і рухі, і душа ў палоне скрухі Сочыць цені — у трымценні фіялетавых парцьер,I кажу, пакуль у змозе, паўтараючы ў трывозе:«Гэта проста на парозе нейкі позні візітэр,Проста грукаецца ў дзверы і чакае візітэр,Так, душа мая, павер!»I, пагнаўшы прэч апаску, па гасцінным абавязкуЯ прамовіў: «Калі ласка! Выбачайце мне, о сэрАбо лэдзі! Я, нябога, стуку не пачуў слабога...»Адчыніў, а там — нікога, нібы змрок усё пажэр.Дзверы адчыніў — нікога, нібы змрок усё пажэр.Змрок, што на душы цяпер.Я глядзеў у твар цямрэчы й бачыў там такія рэчы,Нібы просячы сустрэчы ў найгарчэйшае з хімер.Ды ні гуку і ні зыку, быццам Бог забраў музыку,Кінуўшы, нібы ў пазыку, тры галосныя ў этэр —Рэха імені Ленора, што прамовіў я ў этэр,Мне пакінуў напавер.Я вярнуўся да чытання, ды спакойным быць не ў стане,Раптам тое ж грукатанне, ды мацнейшае цяпер:«Хто не можа ўгаманіцца, б'ецца проста ў аканіцу?Разгадаем таямніцу й госця дзіўнага намер.Гэта вецер б'ецца ў шыбу на паўночны свой манер,Вецер снежаньскі, павер!»Не паспела аканіца як належыць адчыніцца,Увайшоў Крумкач паважны, бы мінулага жаўнер,Старадаўні князь пярнаты крочыў у мае пенаты,Як усе арыстакраты, не пазбаўлены манер,Зграбна сеў на бюст Палады, не губляючы манер,Як глядач — у свой партэр.Вось дзівосы ў мой закутак! I на хвілю сціх мой смутак,I спытаўся я: «Чаму так абадраны твой каўнер?Кіпці ворагаў пасеклі? (Тых, што ўрэшце ў жаху ўцеклі?)Як цябе завуць у пекле, дасканалы грэнадэр?Як цябе Плутон у пекле называе, грэнадэр?»Адказаў Крумкач: «Не вер!»Я застыў у захапленні ад птушынага маўлення,Хай крылаты мой аратар быў далёка не Гамэр,Ды не кожны дзень у госці птах заходзіць да кагосьці,Хай не першай маладосці, але важны кавалер!Не заўжды на белы мармур сядзе чорны кавалерЗ рэдкім іменем «Невер»!Госць жа, з выглядам суровым, не азваўся больш ні словам, Бы зрабіцца мармуровым і напраўду меў намер,У нямоце занурыўся — і самоце я скарыўся:«Зранку, як мае сябры ўсе, знікне й гэты візітэр,Як усе мае надзеі, знікне й гэты візітэр!»Паўтарыў Крумкач: «Не вер!»Адказаў ён так дарэчна, што прамовіў я сардэчна:«Гаспадар яго, бясспрэчна, быў пакутнік і блюзнер!Быў іх лёс настолькі дрэнным, што ліліся скаргі трэнам,I зрабіліся рэфрэнам боль і роспачы надмер,Кожны дзень гучалі ў скаргах боль і роспачы надмер:«Больш не вер! не вер! не вер!»Хваляванне больш не трэсла, хоць надзея не ўваскрэсла.Я бліжэй пасунуў крэсла, нібы крочыў за бар'ер Немагчымых супадзенняў, сеў — і доўга летуценіў:«Што прынёс мне з царства ценяў гэты вусцішны кур'ер?Што прарочыць мне злавеснай вечнай вусцішы кур'ер, Прамаўляючы «не вер»?Толькі змучаны спачынам, скуты страхам беспрычынным, Я сядзеў пад крумкачыным позіркам, што пёк і жэр.Бо душа ўсё памятае: тут раней сядзела тая,Што цяпер не завітае з вышыні нябесных сфер,Не прысядзе, завітаўшы з вышыні нябесных сфер,Тут каханая, не вер!Раптам у салодкім дыме пахі робяцца густымі,Цені робяцца святымі і сыходзяць са шпалер...Я сказаў: «У падарунак шле мне Госпад паратунак,Забыцця гаючы трунак — мне, што звыш усякіх мер Пра нябесную Ленору памятае дацяпер!»Адказаў Крумкач: «Не вер!»«Будзь ты д'яблам ці прарокам, ці з'явіўся ненарокам,Ды катуеш сэрца змрокам, быццам тысячы сякер!Ці ў тваёй, крумкач, уладзе загаіць душы бязладдзе,Ці мне лекі ў Галаадзе дасць твой сябра Люцыфер?Ці бальзам у Галаадзе дасць мне чорны Люцыфер?» Адказаў Крумкач: «Не вер!»Будзь ты д'яблам ці прарокам, ці з'явіўся ненарокам,Дзеля Бога на высокім троне тагасветных сфер,Адкажы душы ў спагадзе, ці сустрэне ў райскім садзеТую, у чыім паглядзе — толькі неба? Не блюзнер,Ці сустрэнемся з Ленорай? Дзеля неба, не блюзнер! Адказаў Крумкач: «Не вер!»«Праз цябе гаворыць бездань, значыць — згінуць і табе, здань! Прэч у цемру да пачвараў, вурдалакаў і мегер!Хай не плямяць твае пёры светлай памяці Леноры,Згінь туды, дзе змрок, і зморы, й пекла вогненны ашчэр!Веру, што цябе чакае пекла вогненны ашчэр!»Адказаў Крумкач: «Не вер!»Так трываю страх і вусціш я ля мармуру, на бюсце ж —Госць, якога не адпусціш, бо ўладарыць ён цяпер:Беручы душу ў аблогу, кінуў цень на ўсю падлогу,I не збавіцца ад злога ценю гібельных хімер!I душа з палону злога, з віру гібельных хімерБольш не вернецца, не вер!
Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия