Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Чалавек сеў на гары, апусціў галаву на руку і глядзеў на адзіноту. Ён глядзеў уніз на рэдкі неспакойны хмызняк, і ўверх на высокія першатворныя дрэвы, і яшчэ вышэй, на шумныя нябёсы і барвовы месяц. I я стаіўся ў лілеях і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.

...і ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні.

І дождж біў па галаве чалавека — і рака выйшла з берагоў — і воды яе курчыліся і пеніліся ад болю — і вадзяныя лілеі скавыталі ў сваіх ложках — і лес асыпаўся пад ветрам — і каціўся гром — і бліскала маланка — і гара гайдалася ля самай асновы. I я стаіўся ў сваім схове і сачыў за чалавекам. I чалавек трымцеў на самоце — але ноч святлела, і ён сядзеў на гары.

Тады я раззлаваўся і пракляў праклёнам цішыні раку, і лілеі, і вецер, і лес, і нябёсы, і гром, і ўздыхі вадзяных лілеяў. I яны зрабіліся выклятымі і сціхлі. I месяц перастаў кульгаць па нябеснай сцяжыне — і гром змоўк — і маланка не рассыпалася іскрамі — і нябёсы віселі нерухома — і воды апусціліся і застылі — і дрэвы перасталі хістацца — і вадзяныя лілеі больш не ўздыхалі — і ні шолаху не было чуваць ад іх, ні ценю і ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні. Я ўбачыў знакі на камені, яны змяніліся — і літары былі ЦІШЫНЯ.

Мой позірк трапіў на твар чалавека, твар ягоны быў бледны ад жаху. Ён таропка падняў галаву і ўстаў, выпрастаўся і прыслухаўся. Але ні гуку не было ў агромністай, бязмежнай пустыні, і літары на камені былі ЦІШЫНЯ. I чалавек здрыгануўся, і адвярнуў твар, і спехам пайшоў упрочкі, і больш я яго не бачыў».

Так, цудоўныя гісторыі ёсць у кнігах Чарадзеяў — у акутых жалезам журботных кнігах Чарадзеяў. Там, кажу я вам, — слаўныя дзеі Нябёсаў, Зямлі, магутнага мора і Духаў, якія пануюць над морам, над зямлёй і над высокімі нябёсамі. Шмат мудрага было і ў казаннях сівілаў; святыя, святарныя рэчы былі пачутыя подаўна пад бледнай лістотай, што трымцела вакол Дадоны*, — але, клянуся Алахам, тую прыпавесць, што апавёў мне Дэман, седзячы побач са мной у цені надмагільнага помніка, я лічу самай цудоўнай! I калі гісторыя Дэмана падышла да канца, ён сышоў у адкрытую магілу і засмяяўся. I я не мог смяяцца разам з Дэманам, і ён пракляў мяне, бо я не мог смяяцца. I рысь, якая вечна жыве ў магіле, выйшла адтуль, і легла ля ног Дэмана, і неадрыўна глядзела яму ў твар.

Пераклала Алена Пятровіч

<p>Берэніка</p>

Dicebant mihi sodales si sepulchrum

amicae visitarem, curas meas aliquantulum

fore levatas [27].

Ібн-Заят*

Пакута разнастайная. Няшчасце людское — шматаблічнае. Яно сягае за далягляд, як вясёлка, і мае столькі ж адценняў — выразныя, яны, тым не менш, паступова пераходзяць адно ў адно. Яно сягае за далягляд, як вясёлка! Як жа атрымалася, што з прыгажосці я здабыў пачварнае? Запавет міру прыпадобіў скрусе? Але гэтаксама як, з гледзішча этыкі, зло магчымае пры ўмове існавання дабра, так і скруха папраўдзе нараджаецца з радасці. I ці то ўспамін пра былое шчасце робіцца пакутай сённяшняга дня, ці то мукі, што нарадзіліся з радасці, якая магла быць.

Мяне хрысцілі імем Эхей; прозвішча сваё згадваць не буду. Аднак няма ў гэтых землях замкаў, больш асвечаных стагоддзямі, чым мае змрочныя, шэрыя спадчынныя ўладанні. Лічылася, што ў нашым родзе ўсе як не з гэтага свету, і асобныя цікавыя дэталі — і сам выгляд фамільнага маёнтка, і роспісы ў вялікай залі, і габелены ў спачывальнях, і разьба на калонах у збройні і асабліва ў галерэі старадаўняга жывапісу, і афармленне бібліятэкі, і, нарэшце, вельмі адмысловая падборка кніг у ёй — даводзілі гэта больш чым пераканаўча.

З гэтай бібліятэкай і яе кнігамі спрэс звязаныя ўспаміны майго ранняга дзяцінства; больш пра гэта я не скажу нічога. Тут памерла мая маці. Тут я з'явіўся на свет. Аднак няма ніякіх падставаў казаць, нібыта я не жыў да гэтага, нібыта нашыя душы не існуюць да нашага нараджэння. Вы не згодныя?.. Але не будзем спрачацца. Сам я ўпэўнены, а ўпэўніваць іншых не хачу. Усплываюць жа ў нас, аднак, згадкі пра няісныя формы, узвышаныя і поўныя сэнсу погляды, гукі, меладычныя і сумныя, — згадкі, пазбавіцца якіх нельга, успаміны, падобныя да ценяў, невыразных, зменлівых, цьмяных, няўстойлівых, і, як ценяў, я не змагу іх пазбыцца, пакуль будзе свяціць сонца майго розуму.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия