Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Спачатку прагныя жывёлы са здзіўленнем і жахам успрынялі перамены, то бок поўную адсутнасць рухаў. Спалоханыя, яны падаліся назад, многія рушылі да калодзежа. Але толькі на імгненне. Недарма я разлічваў на іх пражэрлівасць. Бачачы, што я ляжу абсалютна нерухома, адзін ці два самыя смелыя з іх ускочылі на каркас і пачалі нюхаць папругу. Гэта стала сігналам да дзеяння для астатніх. Цэлым войскам яны кінуліся з калодзежа. Чапляючыся за драўляны каркас, яны пераскоквалі праз яго і сотнямі асядалі на маім целе. Вывераны рух ківача ім зусім не замінаў. Унікаючы яго хістанняў, яны ўсаджвалі зубы ў пахкую ад спецый папругу. Я трымаў на сабе іх цяжар, а яны кішэлі на мне ўсё новымі і новымі хеўрамі. Пацукі спляталіся разам ля самага майго горла, іх халодныя лапы бегалі па мне, і я ледзь не задыхаўся пад цяжарам гэтай жывой шэрай масы. Агіда, апісаць якую мне не хопіць словаў, напінала мне грудзі і жудасным холадам напаўняла сэрца. Але я ведаў: яшчэ хвіліна — і палону майму канец. Я выразна адчуў, як аслаблі мае папругі. I прынамсі ў адным месцы пацукі ўжо зрабілі сваю справу. Са звышчалавечай рашучасцю я працягваў ляжаць абсалютна нерухома.

Як выявілася, ні мае падлікі, ні мае пакуты не былі дарэмнымі. I нарэшце я адчуў сябе вольным. Папругі шмаццём звісалі з майго цела. Але лязо ківача ўжо апусцілася на мае грудзі і разрэзала тканіну балахона. Прарвала сподняе. Ківач хіснуўся яшчэ двойчы, і востры боль працяў кожны куточак майго цела. Але момант збавення ўжо прыйшоў. Ад узмаху рукі мае выратавальнікі раптам мітусліва кінуліся ва ўсе бакі. Адным упэўненым рухам, асцярожна, наўскос, павольна сцяўшыся, я выслізнуў з небяспечных абдоймаў папругі, далей ад смяротнага ляза ківача. I хоць на імгненне стаў вольным.

Вольным — у тугіх абцугах Інквізіцыі! Як толькі я ступіў з жахлівага ложа на каменную падлогу вязніцы, рух пякельнай машыны спыніўся, і я ўбачыў, як яе пацягнулі наверх і прыбралі праз шчыліну ў столі. Гэта было мне ўрокам, які я ў роспачы прыняў блізка да сэрца. Несумненна, за кожным маім рухам сочаць. Вольны! Я пазбег усяго адной формы жудаснай смерці, каб зрабіцца ахвярай смерці, мабыць, яшчэ страшнейшай. З гэтай думкай я ўсхвалявана абвёў вачыма жалезныя пліты, што акалялі і трымалі мяне тут. Нешта было не так, і хоць я не мог адчуць гэтага адразу, было ясна у склепе нешта змянілася. Цягам доўгіх хвілінаў сонных і трапяткіх развагаў я марна перабіраў зусім не звязаныя між сабой гіпотэзы. Менавіта тады я заўважыў, прычым упершыню, крыніцу таго зялёна-жоўтага святла, што разлівалася па маім склепе. Яно лілося са шчыліны прыкладна на паўдзюйма шырынёй, што цягнулася колам пад сценамі вязніцы, — як выявілася, яны былі цалкам аддзеленыя ад падлогі. Я паспрабаваў глянуць праз шчыліну, але безвынікова.

... яны кішэлі на мне ўсё новымі і новымі хеўрамі

Калі ж я падняўся, то загадка раптоўных зменаў у склепе нечакана раскрылася мне. Раней я заўважыў, што хоць абрысы фігураў на сценах былі дастаткова выразнымі, іх колеры падаваліся бляклымі і прыглушанымі. Цяпер жа колеры нібы праявіліся, умомант сталі нашмат ярчэйшымі, азарыліся страшным асляпляльным бляскам, што надаў прывідным д'ябальскім выявам выгляд, які зледзяніў бы нервы і нашмат мацнейшыя за мае. Дэманічныя пагляды ажыўленых дзікім пякельным полымем вачэй упіваліся ў мяне з усіх бакоў, адтуль, дзе раней і знаку іх не было, іскрыліся агністымі водбліскамі пажараў, і я ніяк не мог прымусіць сябе паверыць, што гэта толькі гульні майго ўяўлення, што яны несапраўдныя.

Несапраўдныя! Нават уцягваючы ноздрамі паветра, я адчуваў пах гарачага жалеза! Задушлівы смурод запаўняў цямніцу. Усё мацней разгараліся вочы, што неадрыўна сачылі за маімі пакутамі. Усё ярчэйшай рабілася барва, што залівала выявы крывёй жуды! Я задыхаўся! Хапаў ротам паветра! Сумневаў у прыдумцы маіх катаў быць не магло — што за жорсткія, што за бязлітасныя людзі! Ад гарачага металу сценаў я падаўся бліжэй да сярэдзіны вязніцы. Пры думцы аб пажары, што мусіў спаліць усё наўкола, прахалода калодзежа падалася мне бальзамам для стомленай душы. Я кінуўся да яго смертаноснага ўскрайку і стрывожана глянуў уніз. Зарыва палаючага даху асвятліла шматлікія западзіны і нішы. I ўсё ж нейкую секунду мой розум не хацеў успрымаць тое, што я пабачыў на свае вочы. Але нарэшце разуменне навалілася на мяне, дасягнула самых апошніх куточкаў маёй душы — агнём выпаліла сабе дарогу да ўтрапёнага ўсведамлення. Як вымавіць усё гэта? Жах, які жах! Што заўгодна, але толькі не гэта! З крыкам адскочыў я ад калодзежа і, абхапіўшы галаву рукамі, горка зарыдаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия