Читаем Маска чырвонае смерці полностью

meas aliquantulum fore levatas». Чаму, калі я прачытаў гэтыя словы, валасы на маёй галаве сталі старчма, а кроў застыла ў жылах? У дзверы бібліятэкі ціха пагрукалі, і на дыбачках увайшоў бледны, як жыхар могільніка, слуга. Ён паглядзеў дзікімі ад жаху вачыма і звярнуўся да мяне няроўным, хрыплым і вельмі ціхім голасам. Што ён казаў? Я чуў толькі ўрыўкі фразаў. Ён апавядаў пра шалёны крык, які разарваў начную цішу, пра тое, як усе ў доме сабраліся, як рушылі на голас — тут яго словы зрабіліся пранізліва-выразнымі, ён пачаў нашэптваць мне пра апаганеную магілу, пра знявечанае захутанае цела, якое ўсё яшчэ дыхала, усё яшчэ білася, усё яшчэ было жывым! Ён паказаў на маё адзенне — яно было брудным, у плямах запечанай крыві. Я маўчаў, і ён мякка ўзяў мяне за руку — яна была ўся ў слядах чалавечых пазногцяў. Ён звярнуў маю ўвагу на нейкі прадмет, прыхілены да сцяны, я глядзеў на яго некалькі хвілінаў — гэта была рыдлёўка. Я з крыкам кінуўся да стала і схапіў скрынку, што на ім стаяла. Аднак адчыніць яе я не здолеў — яна выслізнула з маіх нервовых рук, і цяжка ўпала, і разляцелася на кавалкі, і з яе са стукам вываліліся інструменты дантыста разам з трыццаццю двума маленькімі, нібыта вытачанымі са слановага біўня костачкамі, якія ўроссып пакаціліся па падлозе.

Пераклала Ганна Янкута

<p>Падзенне ў Мальстрэм*</p>

Шляхі Божыя ў Прыродзе — гэта не

нашыя шляхі. I узоры, намі створаныя,

не могуць быць сувымернымі велічы,

бездані і неспазнавальнасці Ягоных

стварэнняў, глыбіня якіх большая за

глыбіню Дэмакрытавага калодзежа*.

Джозэф Глэнвіл*

Цяпер мы ўскараскаліся на самую вяршыню стромай скалы. Некаторы час стары здаваўся занадта стомленым, каб гаварыць. «Яшчэ нядаўна, — сказаў ён нарэшце, — я мог правесці вас гэтаю сцежкаю гэтак жа лёгка, як і наймаладзейшы з маіх сыноў. Але вось ужо тры гады мінула, як здарылася са мною нешта такое, што ніколі раней не выпадала вынесці смяротнаму. А калі й здаралася нешта такое, то наўрад ці хто здолеў бы перажыць гэткі жах ды расказаць пра яго. Шэсць гадзін смяротнай жуды, якія давялося мне вытрываць, знішчылі маё цела і душу. Вы думаеце, што я — нямоглы стары? Але не! Аднаго дня хапіла, каб я ператварыўся з чорнавалосага маладзёна ў сівога як лунь старога, каб цела маё саслабела, каб нервы мае так абшкуматала, што цяпер я дрыжу ад найменшага высілку і баюся нават ценю. Ведаеце, я і зірнуць не магу з гэтай малой стромы, каб галава не закружылася».

«Малая строма», на самым краі якой так неасцярожна ўлёгся стары, абапіраючыся локцем на востры слізкі камень, так што большая частка ягонага цела павісла над безданню, дык вось, гэтая «строма» ўздымалася вострым гладкім адгор'ем бліскуча чорнага каменю футаў на сто пяцьдзясят вышэй за бліжнія скалы, якія натоўпам скупіліся пад намі. Нішто ў свеце не магло б прымусіць мяне наблізіцца да яе ўскрайку бліжэй чым на шэсць ярдаў. Насамрэч рызыка, з якой уладкаваўся мой спадарожнік, усхвалявала мяне да такой ступені, што я ніцма ўпаў на зямлю і ўчапіўся ў рэдкае кустоўе, не насмельваючыся нават падняць вочы да неба.

Я ляжаў быццам скуты, знерухомлены думкаю аб тым, што ў любы момант скала можа абрынуцца ад шалёнага ветру. Доўгі час я змагаўся з самім сабою, пакуль набраўся нарэшце адвагі прыўзняцца і сесці, каб агледзецца.

«Кіньце свае дзівацтвы, — сказаў мой праваднік, — я ж і прывёў вас сюды, каб як найлепей паказаць месца, дзе адбыліся падзеі, пра якія я казаў, і каб вам лацвей было слухаць і мець усё адразу перад вачыма».

«Мы цяпер знаходзімся, — працягнуў ён з той асаблівай грунтоўнасцю, што прысутнічала ва ўсёй ягонай асобе, — мы цяпер знаходзімся над самым узбярэжжам Нарвегіі, на шэсцьдзесят восьмым градусе шыраты, у вялікай правінцыі Норд-ланд, на тужлівых абшарах Лафатэна*. Гара, на вяршыні якой мы цяпер сядзім, — гэта Хельсэген, Хмарная. Прыўстаньце вышэй ды трымайцеся за траву, калі галава кружыцца, во так, і зірніце далей за тую паласу туманоў, што ўнізе, проста ў мора».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия