Читаем Маска чырвонае смерці полностью

— Але ж вы кажаце, — перабіў я, — што, калі вы малявалі жука, на пергаменце чэрапа не было. Чаму вы тады звязваеце карабель і чэрап, улічваючы, што апошні быў дарысаваны (Бог ведае кім і як) у час, пазнейшы за стварэнне накіду скарабея.

— А вось тут і пачынаецца сапраўдная загадка, хоць разгадаць яе мне не склала асаблівай цяжкасці. Я ішоў цвёрдым поступам і мог дасягнуць адзіна правільнага рашэння. Разважаў я, да прыкладу, такім чынам: калі я маляваў скарабея, чэрапа на адваротным баку не было. Скончыўшы накід, я аддаў яго вам і ўважліва назіраў за вамі, пакуль вы не вярнулі рысунак мне. Такім чынам, чэрап намалявалі не вы, а ніхто іншы зрабіць гэтага не мог. Значыць, выява з'явілася тут не па волі чалавека. Але ў такім выпадку як?

Разважаючы ў гэтым кірунку, я намагаўся ўспомніць і напраўду ўспомніў з усёй яснасцю кожную дэталь, якая спадарожнічала падзеям таго вечара. Надворе выдалася халодным (што за рэдкі і шчаслівы выпадак!), і ў каміне гарэў агонь. Разагрэты дарогай дахаты, я сеў ля стала. А вы, у сваю чаргу, падсунулі фатэль бліжэй да агню. Як толькі я даў вам у рукі пергамент і вы ўжо збіраліся яго разгледзець, наш ньюфаўндленд Вулф уварваўся ў пакой і кінуўся вам на плечы. Левай рукой вы лашчылі сабаку і спрабавалі адагнаць яго, а правую, якой трымалі пергамент, абыякава апусцілі між каленяў, моцна наблізіўшы да агню. Раптам мне падалося, што полымя вось-вось шугане на пергамент, але перш чым я паспеў перасцерагчы вас, вы ўжо пачалі яго аглядаць. Улічыўшы ўсе дэталі, я ўжо ні кроплі не сумняваўся, што менавіта цяпло каміну стала прычынай з'яўлення чэрапа, які я заўважыў на пергаменце. Вам, безумоўна, вядома пра пэўныя хімічныя сродкі, якія існавалі спакон веку. Яны дазваляюць пісаць на паперы ці тонкім пергаменце, і напісанае пры гэтым праявіцца толькі пад уздзеяннем цяпла. Цафру* распускаюць у «царскай гарэлцы», разводзяць вадою ў прапорцыі адзін да чатырох і ў выніку атрымліваюць зялёны атрамант. А кобальтавы штэйн, распушчаны ў салетравым спірце, дае чырвоны колер. Гэты атрамант раней ці пазней знікае з паверхні, на якой ім пісалі пры нізкай тэмпературы, і зноў праяўляецца пад уплывам цяпла.

Затым я ўважліва даследаваў чэрап. Яго абрысы, тыя, што найбольш набліжаліся да краёў пергаменту, былі выразнейшыя. Стала ясна, што ўздзеянне жару было толькі частковым і нераўнамерным. Я тут жа расклаў агонь і паднёс да зыркага полымя пергамент, дбаючы пра кожны яго ўчастак. Спачатку толькі светлыя лініі ў малюнку чэрапа пацямнелі, але, працягваючы свой эксперымент, я заўважыў, што ў куточку пергаменту, дыяганальна супрацьлеглым таму ўчастку, дзе быў чэрап, праступіла выява, якая спачатку падалася мне вельмі падобнай да дэльфіна. Але, агледзеўшы яе больш уважліва, я пераканаўся, што гэта мусіў быць кіт.

— Ха-ха! — не вытрымаў я. — Натуральна, я не маю ніякага права смяяцца з вас, бо паўтара мільёна даляраў — вельмі сур'ёзная падстава для радасці, але ж ці не хочаце вы сказаць, што знайшлі трэцяе звяно ланцуга? Вы ж не збіраецеся сцвярджаць, што між піратамі і дэльфінамі ёсць нейкая асаблівая сувязь. Усе мы ведаем, што піраты не палявалі на дэльфінаў, а зусім па-іншаму зараблялі на жыццё.

— Але ж я толькі што ўдакладніў, што выява была зусім не дэльфінам.

— Дэльфін ці кіт — ці не ўсё роўна?!

— Не, — зазначыў Легран. — Вы, мабыць, чулі пра такога сабе капітана Кіда*. Выяву жывёлы я адразу ж пачаў разглядаць як каламбур ці іераграфічны подпіс. Я кажу «подпіс», бо яго месцазнаходжанне на пергаменце падводзіла мяне менавіта да такой высновы. А эмблема смерці ў супрацьлеглым куце па дыяганалі ў той жа час была вельмі падобная да пячаткі ці штампа. I ўсё ж я быў моцна збянтэжаны адсутнасцю самага галоўнага — тэксту.

— Я мяркую, вы спадзяваліся знайсці ліст паміж пячаткай і подпісам.

— Кшталту таго. Папраўдзе кажучы, я адчуваў моцную ўзрушанасць, прадчуваючы вялікае багацце. I я не ведаў, як гэта патлумачыць. Хутчэй за ўсё гэта ў большай ступені было прагай, чым сапраўдным перакананнем. Ведаеце, дурнаватая балбатня Юпітэра пра жука з чыстага золата неверагодным чынам паўплывала на маё ўяўленне. А потым яшчэ гэтыя супадзенні ды выпадковасці — усё гэта было вельмі незвычайна. Вы заўважылі, як дзякуючы простаму збегу абставінаў падзеі адбыліся менавіта ў той, мабыць, адзіны дзень за ўвесь год, калі праз халоднае надвор'е давялося распаліць камін, а без агню ці без умяшальніцтва сабакі менавіта ў той момант, калі яно адбылося, я б ніколі не заўважыў эмблему смерці і ніколі б не стаў уладальнікам вялізнага багацця?

— Ну не цягніце ж, мне не церпіцца пачуць працяг.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия