Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Такім чынам, мы маем не менш за дзясятак найбольш важных літар, а таму, я лічу, не варта працягваць тлумачыць дэшыфроўку далей. Я ўжо дастаткова расказаў, каб пераканаць вас, што такія шыфры цалкам паддаюцца развязанню, пазнаёміўшы вас з асноўнымі механізмамі іх разгадкі. Але ўсё ж, запэўніваю вас, крыптаграма перад вамі належыць да самага простага віду тайнапісу. Зараз мне застаецца адно даць вам поўную расшыфроўку сімвалаў на пергаменце. Гучыць яна наступным чынам:

A good glass in the bishop's hostel in the devil's seat forty-one degrees and thirteen minutes northeast and by north main branch seventh limb east side shoot from the left eye of the death's-head a bee line from the tree through the shot fifty feet out.

(Добрае шкло ў біскупавым двары на чортавым крэсле сорак адзін градус трынаццаць хвілінаў поўнач-усход-поўнач галоўны сук сёмая галіна ўсходні бок страляй з левага вока мёртвай галавы проста ад дрэва праз стрэл на пяцьдзясят футаў).

— Але па-мойму, — сказаў я, — загадка лягчэйшай не робіцца. Як можна даць рады ўсёй гэтай тарабаршчыне накшталт «чортавых крэслаў», «мёртвых галоваў» ды «біскупавых двароў»?

— Прызнацца, — адказаў Легран, — тэкст падаецца складаным толькі на першы погляд. Спачатку я паспрабаваў падзяліць сказ натуральным чынам.

— Вы маеце на ўвазе расставіць знакі прыпынку?

— Нешта накшталт таго.

— Але якім чынам вы збіраліся гэта зрабіць?

— Я падумаў, што пісаць словы разам без аніякіх прабелаў, ускладняючы разгадку шыфру, было адмысловай задумаю аўтара. А звышасцярожны чалавек, імкнучыся да гэтага, хутчэй за ўсё перастараецца. Таму калі аўтар набліжаўся да верагоднай паўзы ці кропкі ў сваім шыфры, то ў гэтым месцы ён з яшчэ большай стараннасцю ляпіў знакі бліжэй, чым звычайна. Калі вы зірнеце на тайнапіс у яго цяперашнім выглядзе, то лёгка заўважыце пяць выпадкаў празмернай шчыльнасці тэксту. Кіруючыся гэтай падказкай, я зрабіў падзел наступным чынам:

«Добрае шкло ў біскупавым двары на чортавым крэсле... сорак адзін градус трынаццаць хвілінаў... поўнач-усход-поўнач... галоўны сук сёмая галіна ўсходні бок... страляй з левага вока мёртвай галавы... простая ад дрэва праз стрэл на пяцьдзясят футаў».

— Але нават гэты падзел мне нічога не праясніў, — заўважыў я.

— Мне спачатку таксама, — працягваў Легран. — Але тым часам я заняўся стараннымі роспытамі ўсіх у наваколлі вострава Саліван пра будынак, які б мог насіць назву «дом біскупа» і, натуральна, не зважаў на састарэлае слоўца «двор». Не знайшоўшы і блізка нічога такога, я ўжо збіраўся пашырыць геаграфічныя межы сваіх пошукаў і ўзяцца за справу больш сістэматычна, як аднойчы раніцай мне нечакана прыйшло да галавы, што «біскупаў двор» нейкім чынам звязаны са старажытным родам Біскапаў, што ў далёкія часы валодаў старадаўнім маёнткам за чатыры мілі на поўнач ад вострава. Такім чынам, я накіраваўся ў раён плантацыяў і пачаў апытваць састарэлых мурынаў той мясцовасці. I тут жа адна старая сказала, што чула некалі пра месца, што завецца «Біскупаў двор», і можа правесці мяне туды, але гэта зусім не карчма і не маёнтак, а высокая гара.

Я прапанаваў ёй шчодрую ўзнагароду за турботы, і пасля некаторых ваганняў яна пагадзілася правесці мяне да месца. Мы знайшлі яго без асаблівых цяжкасцяў, і, адпусціўшы старую, я пачаў аглядацца. «Двор» складаўся з чарады няроўных сгромаў і скалаў, адна з якіх, адасобленая ад іншых, вылучалася сваёй надзвычайнай веліччу і ненатуральным выглядам. Забраўшыся на яе вяршыню, я разгубіўся, бо што рабіць далей, не ведаў.

Калі ж я цалкам заглыбіўся ў роздумы, мой погляд раптам упаў на вузкі выступ з усходняга боку скалы, на адлегласці прыкладна ярд ад месца, дзе я стаяў. Выступ быў каля васямнаццаці дзюймаў у даўжыню і не больш за фут у шырыню, а ніша ў скале над ім надавала выступу некаторае падабенства да крэслаў, якімі некалі карысталіся нашы продкі. У мяне не было сумневаў, што гэта менавіта тое «чортава крэсла», пра якое згадвалася ў пергаменце. I тут, падаецца, я разгадаў усе таямніцы тайнапісу.

Я ведаў, што «добрае шкло» — не што іншае, як падзорная труба, бо маракі рэдка ўжываюць слова «шкло» ў іншым значэнні. Цяпер я зразумеў, навошта патрэбная труба, і знайшоў дакладны пункт, адкуль трэба ў яе глядзець. Таксама ў мяне не было сумневаў, што выразы «сорак адзін градус трынаццаць хвілінаў» і «поўнач-усход-поўнач» былі не чым іншым, як напрамкам, у якім трэба павярнуць трубу. Моцна ўзрушаны сваімі адкрыццямі, я паспяшаўся дахаты, захапіў падзорную трубу і зноў вярнуўся да скалы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия