Ка мне прыляцеў з візітам белы матыль, як дружа.— Сядай,— сказаў я госцю. I сеў ён моўчкі на ружу,Было блакітна і жоўта, бела было і чырвона,зіхотную вазу на кветкі вянчала сонца карона.Свой позірк фарбамі цешыў я, малады і дужы,было чырвона і бела: матыль палымнеў на ружы.З жоўтае шклянкі чаю пытала аблічча шкляное:— Дык гэта — ты і праўда? — Я — і матыль са мною!— Ты — як штодня, як заўсёды? — Так, я інакшы заўсёды —то каляровы, то спеўны, то злосны, то поўны лагоды...(Чую, як лічыць дакладна сэрцавы ўдары ціша,цень матыльковых крылаў ружа пяшчотна калыша.)— Даруй, мой госць, што маўчу я,— кажу я з хваляваннем,схіляючыся ўспамінам над тым, што завуць каханнем.Даруй, што і ты, і кветкі, і сонца, і шклянка чаю,блакіт, і аблокі будзяць у сэрцы парыў адчаю.Як каляровае шкельца, сеў бы ты мне на вочы:колер чырвоны і белы бачыў бы днём я і ўночы. Сеў бы ты мне на губы песняй звонкай навукі —з іх не зляцелі б ніколі крыку зласлівыя гукі.Даруй, што зноў замаўкаю, табою зачараваны,як бацькаўшчынаю любай, якой да скону адданы...