Ты ўяўляеш: Прастора,а гэта плошча, вымераная метрамі,ты гаворыш: Дзень,а гэта адрэзак часу ў абручах турботі штодзённасці гарбяках,астаецца Ноч — маленькая станцыяз забыццём — стойкай буфетнай,да якой прытуліцца можна,аж пакуль не абудзіць нас гупат і свіст цягніка,значыць, свет існуе па-за гэтым палонам(і імчыцца туды, адкуль рэха і тое не можа вярнуцца,як жыцце пасля трапнага стрэлу).Затрымаўся цягнік паміж часам і мной,а ні грукат не вырве мяне з анямення, ні свіст,толькі ліст ад Цябе,з забыцця мяне верне Твой ліст,па дарогах чужыны блукае ён, кружыць,і ў далонях халодных самшэлай вялюгай маўчыць...У Прастору цягну свае рукі — дзве рэйкі напружання,можа, выхапяць, вызваляць рукі світанак з начы?I тады да Цябе я вярнуся ў люлянку,пад калыскай схілілася ты і спяваеш...Вайна? Стрэлы — паштоўка маўчання — сляза.
БУМЕРАНГ I РЭХА
Бліжэй і бліжэй — да цябе і да зор —Чужою краінай іду растаптанай —Усемагутны, смешны гіпнатызёр...Магу аддзяліць ад сутоння світанак.Паслухаю моўчу, зірну ў далячынь —Ні крылаў, ні зорак, хоць выкалі вока.Ступнямі ўгрызаюся ў цемру начы,Крычу: да кахання зусім недалёка.А што там наўзбоч, карацей ці даўжэй...Тычка, ці крыж, ці гісторыі веха...Вось паварот: бумеранг і рэхаБліжэй і бліжэй —I хопіць кахання данесці — люблю!Прасторы і часу ўзарваць ціхамірнасць.I выйграю я, я ўсе карты паб’ю Сэрцам сваім, быццам тузам казырным.Упарты, шчаслівы і смешны, нягож.Схіляйце галовы ніжэй!З абдымкаў я вырваны сілай, а ўсё ж — Бліжэй і бліжэй —Шчасце якое? Святло, а не змрок.Хто там заходзіцца смехам?Вочы твае ў яго, вуснаў апёк,А для цябе — бумеранг і рэха.
Калыхаліся моры далёкія,калыхаліся пушчы вялікія,нахіляліся вольхі надрэчныя,нахіляліся сны паніклыя.Калыхаліся хмары на небе,калыхаліся слёзы пад вейкамі(так далёка ты, сынку, недзе,без цябе мне так сумна, маленькі мой).Калыхаліся нівы і травы(я не бачыў цябе, мой сыночак).Калыхаліся ў возеры зоркі(ты не знайся з тугою, хлопчык).