Дзіўныя гарады з’яўляюцца ноччу, як здані,нараджаюцца ў сне і знікаюць яны на світанні.Я іду скрозь пустэчу, месяц над імі — аховай,словы снам аддаю, а сны ўсе аддадзены словам.Са сну гарады у жэсце усе гіпнатычным, у бледна-зялёнай спазме спакой іх трагічны,дзіўныя гарады застылі лавінай нямою,бязлюдныя і пустыя, звоняць яны цішынёю.Добра мне, гарады над небам бясконцым,я, нібы лунацік, што выгнаны з сонца — сярод вуліц слухаю ўласныя крокі,чутно у месячным бляску рэха з зялёнага змроку.Люба мне слухаць крокі — адзіныя, першыя,нібы з рэхам рыфмуюцца бясслоўныя вершысярод тых камяніц, што ў маўчанні вякуюць,галерэяў, скляпенняў, дзе месяц начуе.Добра быць адзінокім, забыць, што ёсць словы і гукі,жыць сярод вас, гарады, пераблытаўшы суткі:свядомасць, і ява, і неба — пагоду прарочаць —гэта ўсё адбіваецца ў сажалцы ноччу.Са сну гарады,— сярод вашых дамоў забываюмелодыю часу, што гадзіннік жывым абвяшчае,як добра, калі забываеш і час і поры і крочыш і ў снах і у словах без зморы.Дзіўныя гарады, вы сустрэлі мяне за ста снамі,зноў убачыў вас ноччу і зноў паяднаўся я я з вамі —агароджы, і плошчы, і вуліцы — ўсё тут вядома,нібы тут маладосць я правёў і вярнуўся дадому.Дзіўныя гарады прада мной паўстаюць, нібы здані,нараджаюцца ў сне і знікаюць яны па світанні.Зноў іду скрозь пустэчу, месяц над імі — аховай,словы снам аддаю, а сны ўсе аддадзены словам.
***
Жонцы
Гляну ў неба на знічку-зорку: любіць не любіць... Кахае...Так заўжды, калі хтось на падворку пры расстанні хусцінкай махае.Ты сказала: «За сёмай гарою...»Ты сказала: «За сёмай ракою...»Я падумаў: «Прыгожыя вочы...»Я такую чакаць ахвочы.Не вяртаўся адтуль поезд,грукатаў, абмінаў і гінуў,у снягах, што былі па пояс, наплывала вясна — з успамінаў.Я спаткаў цябе неяк уночы, быццам зоркі, свяцілі вочы.Ты сказала: «За сёмай ракою...»Адказаў я: «Паеду з табою!»Гляну ў неба на знічку-зорку, любіць не любіць, кахае...Ды ўжо я не гадаю — горкадаўні боль у душы аціхае.Я кажу: «За сёмай гарою».Я кажу: «За сёмай ракою».Я вярнуся, ты гэта знаеш,Хоць і зрокам мяне не кранаеш.