Лес шуміць. Гара кранулаМяккі цень — лавіну.Пакуль светла, пакуль бачыш, Пашукай дзяўчыну.Ой сідай, сідай ріда,Сідай, рідай дана —Ноч надыдзе, знікнуць зоркі —Раніца ў тумане.Хоць мне ў кажусе новымГорача і млосна,На гулянцы, дзе малойцы,Я не быў апошні.Ой сідай, сідай ріда,Сідай, рідай дана —Як з дзяўчынай у скокі пойдзеш, Ногі не прыстануць.А калені, як спружыны,Нібы прут сталёвы —Ляцяць іскры з-пад абцасаў,З гор даходзяць словы:Ой сідай, сідай ріда,Сідай ріда дана —Вунь красуня-маладзіца,Гэта ж мая мама...Вір шалёны ў развароце,Ужо косы ў разлёце,Ужо вусны, вочы, стужкі —Вір шаленства — весялушка.Скачуць сцены, вокны, дзверы,Паласой плывуць іконы,Чырвань кветак збіта ветрам,Вір — вір — вір — аж да шаленства, Нібы з гор лавіна,Як «ваўчок», што закружыўсяМузыкай няспыннай.ІІе шкадуюць ног, далоняў,Аж падлога гнецца!Прэч, дзяўчаткі, прэч, старыя!У куток ці ў сенцы.У тапцораў кроў іграе,Выгляд зухаваты.Не ўтрымацца — ападаюцьЗоркі па-над хатай.О, гэй-гэй! Не кроў ліецца —Рапак весела смяецца.Спакайнее тапцаў шал:Ранак выгляпуў з-за скал...Зоркі ў небе пагасаюць,Лоб гуцулы выціраюць.Моладзь стомлепа, ледзь ходзіць,Ноч звяла іх, дзень — разводзіць.А раса зіхціць, іскрыцца.Гоняць статак да крыніцы.А дзяўчына? а дзяўчына?— Злёг туман у паланінах...Ой сідай, сідай ріда,Сідай, рідай раты —Будэш мене, дивчиночко,Завтра вспоминати...
ЧАЦВЁРТЫ ЗАПАВЕТ
Скроні тваёй маці пабяліла Сівізна з руплівасцю мастачкі.А калі ў яе не хапіла крылаў,Рукі знерухомелі ў бядачкі.Скамянелі ў твайго бацькі губы,Скрэслілі маршчыны ўсмешкі ззянне,Адляцелі, калі змоўклі трубы,Мроі твайго бацькі аб змаганні.I да сёння над хрыбтом магілы Часам на крыжы яны не сцёрты,Ты ад іх бярэш для ўзлёту крылыI ад бога — запавет чацвёрты.
НЕНАПІСАНЫ ВЕРШ
Цябе даганяў я сваёй маладосцю і не пабачыў, як ты сталела.Сам пасталеў, а ты ўжо ва ўзросцетакім, калі ўся галава пабялела.Скроні мае маразы апалілі,зноў ты ў дарозе, на дальнім паўстанку.Зноў я імчуся праз гады і міліуслед за табою бесперастанку.Сустрэнемся, сыдземся недзе нарэшце, роўныя ўзростам і сівізною.Гэта і будзе верш мой найлепшы — размова з табою.