Гаснуць ціха лубіну свечкі,У калін — сутоннем паверка,Сіні змрок пацягнуўся да рэчкі,Захінае вады люстэрка.Не даходзяць да вёскі сцежкі,Прыпыніўшыся на пагорку,Засвяціўся каштан ад усмешкі,Галавою калышучы зорку.Лес гайдае мелодыя песні,Што вяртаецца рэхам да вёскі,Дзе начны маладзік напрадвесніПакідае на дахах палоскі.Ён кранае дзявочыя губы,Што спакусліва гэтак вабяцьДа шчымлівай мядовай згубы,Падсалоджанай цемраю, мабыць.Лубін — свечкаю каля пожні,Заірдзеецца чырвань каліны,Рэхам вернецца ў раз апошні Песня ў родныя каляіны.Час інакшы ўжо надыходзіць,Небакрай світае за вёскай,I дзяўчаты з ночы выводзяць Свае постаці грацыі боскай...За ракой, дзе мурог адметны,Табунамі вятры гарцуюць,Зачароўвае вочы балетны Рух бярозак, якія танцуюць.I адрозніць цяпер нялёгкаАд бярозкі белай паненку,Калі ранак знімае дрогка З прыгажуні начную сукенку.Танец. Плечы — вецер і парус,Крык грудзей пад пражэктарам сонца,Ногі, стаўшы крылатымі зараз,У паветры лунаюць бясконца.Ах, бярозкі!.. Над верасаміУзлятаюць чародкай шпаркай,Ім уторачы ў небе, часаміКружаць вольныя птахі пад хмаркай.Не дае мне заснуць пытанне,Як жа словам злавіць адгалоскі Песні той, што ўваходіць у танецРухам целаў дзявочых: «Бярозкі».
4.Х.1957
Не параўпаць з захапленнем,не параўпаць са здзіўленнем, калі я гляджу на цябе,рукатворная зорка.Металічны гук смутку — чацвёрты дзень, ноч і світанне — слухаю у касмічным страху: бііп, бііп — бііп, бііп.Са змрочнай чырвані клічашз марозных планетарных водаў абяскроўленым сэрцам.Чаму ж тады наводзіш жахсталёвых вуснаў, Іліяда:бііп, бііп — бііп, бііп.Слабееш. Траціш прытомнасць. Вернешся на зямлю:цяжка ўзыходзіць на неба,калі ціснуць і час і адлегласць.Калі той, хто спадарожнік убачыць, падумае: добры знак,«Паболела зорак кахання!»