Дзьмулі ўпартыя ў паняверцыу жалейкі і медныя трубы,аж пакуль не ўзрываліся сэрцы,біла кроў іх праз спеўныя губы. Ой, дошкі на сценах старожкі, біла кроў праз спеўныя губы.Грувасцілі шчэбень з бруку,тратуары, камоды, цагліны,палымпелі барвова іх рукі:дзядулі — падлеткі — жанчыны. Ой, дошкі на сценах старожкі, падлеткі і жанчыны.Стралялі з дубальтовак,пад стогны і пад енкі кідалі ў танк бутэлькі напудраныя паненкі. Ой, дошкі на сценах старожкі, гінулі ў дыме паненкі.З Лондана — песні слалі, з-за Віслы — хлеб і зброю,у друзе руін паміралі хлопцы як героі. Ой, дошкі на сценах старожкі, падалі хлопцы-героі.Глыталі ваду з канавы,падкошвала ногі знямога,на бруку і травах каналі:«Смерць або перамога!» Ой, дошкі на сценах старожкі, грымотнае: «Перамога!»Калі ўжо так жадалі быць падабенствам цэменту, дарэшты іх растапталі, сцерлі Варшаву дашчэнту. Ой, дошкі на сценах старожкі, сцерлі Варшаву дашчэнту.Мёртвым — малітвы шлем мы,жывым — у сэрцы коле за срэбны знак на шлемах,за бела-чырвоны колер. Ой, дошкі на сценах старожкі, бела-чырвоны колер.Грозныя сціхлі маторы,згубіўся за лесам іх пошчак, ужо прадаюць памідорыля гераічнай плошчы. Ой, дошкі на сценах старожкі, ля гераічнай плошчы.Струнамі граюць кроквы,сіроты, удовы, калекі,аддрукаваныя крокі, як ноты, застылі навекі. Ой, дошкі на сценах старожкі, ноты застылі навекі.Мой сябра, заручаны з цішай,нямы і глухі назаўсёды,твой подзвіг і сёння калыша сцягі жыцця і свабоды.Ішоў і падаў балесна, да агню падступаючы блізка... пра цябе — мая шчырая песня,калі тупаю да абеліска... Ой, дошкі на сценах старожкі, тупаю да абеліска.
ВАРШАВА, 1948
Таварышам з Паўстання
Зноў і зноў прад вачамі Варшава-сталіца праходзіць, Ноччу плыве плытамі Сноў, што ўспаміны родзіць.Глядзіць маладзік асцярожна,Мігаючы, зоркі сваволяць.I — Вісла, якую няможнаТак, як і попел, адолець.Хоць дым яшчэ слепіць вочы, Ды днеюць вокны Варшавы,I крочыш таропка, і крочыш Сцягой, утаптанай у травы.Скляпенні святынь з журбоюВецер блакітны палошча,Плывеш — і плывуць з табоюРуіны дамоў і плошчы.Не многа ўбярог нязломныГорад, баронячы волю,—Зоркі, і месяц бяздомны,Раку, і цвінтар, і поле.Запомні куродым горкі,Пакуль палацы не ўсталі.Запомні магіл пагоркі,Пакуль іх не здратавалі...Надыхайся ветрам Свабоды,Якую ў заўтра несці,Пакратай зубамі шчэбень На Кракаўскім Прадмесці.Хай смагу спатоліць рэчка, Напомняць хваль яе рухі,Што сёння ты не асечка Дзён вераснёвай скрухі...Устань, каб да сонца ўзляталі Паверхі новай Варшавы,Што сёння плыве плытаміСноў, палеглых у травы.