Не звяртаючы н╕якай уваг╕ на параненага, Хлус╕к падышо╝ да заб╕тага жа╝нера. Для пэ╝насц╕ штурхну╝ яго раз-друг╕. Перакана╝шыся, што ён мёртвы, Хлус╕к нах╕л╕╝ся ╕ асцярожна пацягну╝ за ствол в╕нто╝к╕. Пальцы патрульнага звяло перадсмяротнай сутаргай, ╕ рука мерцвяка сц╕скала зброю, як абцугам╕. Пасля некальк╕х ня╝далых спроб Хлус╕к падня╝ся на ног╕ ╕ прыня╝ся луп╕ць пяткай па мёртвых пальцах жа╝нера, ╕мкнучыся пры гэтым не зачап╕ць курок. Я мо╝чк╕ глядзела на яго. Хлус╕ку гадо╝ шаснаццаць, а можа, нават менш, але ╝жо зразумела, што прыгажуна-мужчыны з яго не атрымаецца. Ён маленьк╕ ╕ худы, з капою рудых валасо╝, як╕я спадаюць на глыбока пасаджаныя бледна-зялёныя вочы. Абл╕чча яго не надта прывабнае - лоб ╕ шчок╕ пакрыты рабац╕ннем, быццам яму сыпанул╕ ╝ твар дробнай грэчкай, рот вял╕к╕, а нос к╕рпаты. Апроч таго, ён амаль няспынна хмыл╕цца, агаляючы дробныя няро╝ныя зубы, што зус╕м не дадае яму прыгажосц╕. Але наогул ён сла╝ны. Давол╕ сла╝ны. А да ягоных дз╕вацтва╝ я ╝жо прыцярпелася.
Здоле╝шы, нарэшце, расц╕снуць пальцы заб╕тага, Хлус╕к з радасным смяшком выхап╕╝ в╕нто╝ку з рук мерцвяка ╕ зак╕ну╝ яе сабе за сп╕ну. Затым ён падышо╝ да машыны, якая стаяла ля ╝збочыны, ╕ перах╕л╕╝шыся цераз борт, прыня╝ся з засяроджаным выглядам вышукваць нешта пам╕ж сядзенням╕. Я перавяла поз╕рк на параненага. Ствол в╕нто╝к╕ ╝ маёй руцэ бы╝ трох╕ цёплы пасля няда╝няй стралян╕ны. У ёй яшчэ заставал╕ся зарады. Гэта была "вужн╕ца", рамейская шасц╕зарадная в╕нто╝ка з ручным затворам. Пасля кожнага стрэлу неабходна было перасо╝ваць затвор, каб нак╕раваць у ствол чарговы патрон. А╝таматычныя штурмавыя в╕нто╝к╕ ╝ Семгалене амаль не сустракал╕ся. Па╝днё╝цы не выкарысто╝ваюць хуткастрэльную зброю на тэрыторы╕ прав╕нцый. Кал╕, вядома, не абвешчана ваеннае станов╕шча. Патрульны хрыпе╝, захлынаючыся крывёй. Я перасунула затвор ╕ прыстав╕ла рулю да яго галавы. Потым я нац╕снула на спуск. Пачу╝шы стрэл, Хлус╕к падскочы╝ ад нечаканасц╕ ╕ ╝тароп╕╝ся на мяне. Яго зелянявыя вочы пабл╕сквал╕ з-пад рудых пасма╝.
- От навошта было, га? - незадаволена сказа╝ ён. - Адно патроны марнаваць. Ён бы ╕ так памёр.
Я тольк╕ пац╕снула плячыма. Абодва патрульныя был╕ семгальцам╕. У рамейца╝ бранзаватае адценне скуры ╕ чорныя, як смала, валасы. У гэтых два╕х валасы был╕ светлыя, амаль белыя.
Хлус╕к тым часам вывалак з-пад сядзення╝ дзве скураныя сумк╕ з патронам╕. Потым зно╝ заз╕рну╝ у машыну ╝ пошуках другой в╕нто╝к╕. Агнястрэльная зброя была ╝ Братчыка╝ на вагу золата. Пакуль Хлус╕к важда╝ся каля машыны, я паднялася на пясчаны грэбень ╕ набл╕з╕лася амаль ушчыльную да Цёрну. Ён цягну╝ся ╝здо╝ж усяго ╝збярэжжа. Густая сетка, сплеценая з жалезных н╕так ╕ ╝сеяная вострым╕ шыпам╕. Па Цёрне ╝верх ╕ ╝н╕з бегл╕ с╕н╕я агеньчык╕, як╕я трашчал╕. Гук бы╝ так╕, быццам гарэла сухое галлё. У Цёрне та╕лася смерць. Варта было тольк╕ дакарнуцца да жалезных н╕так, як цела пачынала курчыцца ╝ вар'яцк╕х скоках, скура чарнела, вочы ╝ск╕пал╕ ╝ вачн╕цах, плоць гарэла, ╕ агалял╕ся костк╕. Цёрн выкл╕ка╝ жах. Цёрн бы╝ знакам улады Рамейскай ╤мперы╕. Цёрн загароджва╝ выхад да Па╝ночнага Мора. Я стаяла ля агароджы ╕ глядзела на мора скрозь Цёрн.
У белых выдмах
Я не забылася на тыя часы, кал╕ Цёрну яшчэ не ╕снавала, ╕ выхад да мора бы╝ вольны. Мы жыл╕ ╝ рыбацк╕м сел╕шчы сярод белых выдма╝ ╕ хваёвых гаё╝. Мора было зус╕м бл╕зка. ╤ ╝дзень, ╕ ╝ночы я чула яго дыханне. ╤ галасы марск╕х вятро╝ у кронах прыбярэжных хвой. ╤ шэпты пяску ╝ дзюнах.
Я, Л╕та Сям╕шка, была старэйшай дачкой Дал╕ ╕ Барыслава з Дольнай Зямл╕. Ян, мой брат, бы╝ на тры гады малодшы за мяне. Наша мац╕ была сапра╝днай прыморкай - шэравокая, са светлай скурай ╕ валасам╕ белым╕, быццам выдубленым╕ марской соллю. Я была зус╕м дз╕цём, кал╕ памёр наш бацька, але я памятаю яго вельм╕ добра - валошкава-с╕н╕я вочы, русыя валасы ╕ моцныя загарэлыя рук╕, пакрытыя цёмным╕ валас╕нкам╕. Ён бы╝ ураджэнцам Разлогу, самага сэрца Карале╝ства Семгален, дзе вял╕зныя каменныя гарады, глыбок╕я халодныя азёры ╕ сала╝╕ныя га╕ на стромк╕х грудах. У Дольную Зямлю яго прывяло каханне да маёй мац╕ - хаця яна часта смяялася, кажучы, што закаха╝ся ён зус╕м не ╝ яе, а ╝ мора. Збольшага гэта было пра╝дай.
Кал╕ Ян бы╝ маленьк╕, бацьк╕ часцяком даручал╕ мне прыглядаць за ╕м, ╕ абавязак гэты бы╝ зус╕м няцяжк╕. Я люб╕ла свайго брата. Часам пасля шторму мы ╝два╕х блукал╕ па беразе, вышукваючы скарбы, як╕я мора вык╕нула на пясок са сва╕х нетра╝. Ракав╕нк╕ мудрагел╕стай формы. Рознакаляровыя каменьчык╕, адшл╕фаваныя хвалям╕. Кавалачк╕ дрэва з вычварнай разьбой ╕ аблупленай пазалотай - пэ╝на, з фасада╝ падводных палаца╝, ╝ як╕х жыве Марск╕ Народ. Але асабл╕ва кашто╝ным╕ был╕ аскепк╕ закамянелай дра╝нянай смалы, якую мора ператварыла ╝ залац╕сты бурштын. Яны з╕хацел╕ ╝ бурым багав╕нн╕, як россып маленьк╕х сонца╝.