- Ды не вар'ят я, не вар'ят, - сказа╝ ён. - ╤ я табе не хлушу. Х╕ба можна хлус╕ць на споведз╕, а, святы айцец?
- ╤ шмат ты там выглядзе╝, брат? У чужых снах? - спыта╝ Нартас.
Той махну╝ рукой.
- Ат, н╕чога ц╕кавага. Звычайныя сны, каляровыя ╕ пустыя. Але кал╕ я хаце╝ заз╕рнуць у вашу мрою, то бачы╝ тольк╕ шэры змрок. Пустэчу.
Малады манах працягну╝ руку да метал╕чнага стол╕ка, на як╕м гарэл╕ пляскатыя свечк╕.
- А кал╕сьц╕ ╕ рамейцы ╝мел╕ мро╕ць, - сказа╝ ён, акуратна здымаючы нагар са свечак. - Намад забра╝ вашу мрою. ╤ цяпер ён у кожным з вас. Глядз╕ць з глыб╕н╕ вашых зрэнак. Дзе была мроя, там цяпер апантанасць. Чорны морак. Намад.
- Ты не манах, - прагавары╝ Нартас.
- Кал╕ ╕ манах, то зус╕м неважнецк╕, - адказа╝ той, пасмейваючыся. - Н╕як не магу адмов╕цца ад зямных уцех.
- Не разумею цябе, брат. Аб к╕м ты гаворыш? - спыта╝ Нартас. - Хто забра╝ нашу мрою?
- Намад, - па╝тары╝ той. - Вандро╝н╕к. Той, хто вандруе з эпох╕ ╝ эпоху, з народа ╝ народ, ╕ з ╕м зграя дэмана╝. Ён бы╝ тут яшчэ да Года ╬сеспалення, ён тут заста╝ся, кал╕ стары свет зг╕ну╝ ╝ агн╕ ды полым╕, ╕ новы кантынент падня╝ся з хваль ак╕яна... Ведаеш гэту семгальскую песеньку?
Варажб╕т-Вандро╝н╕к -
На рызз╕ дзядо╝н╕к,
На карчы гарцуе,
Усё бачыць, усё чуе.
Хто ноччу спаць не хочыць,
Таго ачмурыць, замарочыць
╤ ╝ багну звядзе...
- Вар'яцтва, - прамов╕╝ Нартас.
- Кал╕ жадаеш, л╕чы гэта вар'яцтвам ╕ жыв╕, як за╝сёды жы╝, - пачу╝ ён ╝ адказ. - Але кал╕ хочаш вярнуць сваю мрою, то шукай у Па╝ночнай Багне. Там яна, там.
Дз╕╝ны манах падня╝ся з лавы ╕ насуну╝ каптур на сваё бяскро╝нае абл╕чча.
- Пачакай... Ды хто ты так╕?! - выкл╕кну╝ Нартас.
- К╕ньце крывадушн╕чаць, - сказа╝ незнаёмец, адступаючы да выхаду з капл╕чк╕. - Проста к╕ньце крывадушн╕чаць. ╤ тады Намад зн╕кне.
Нартас стая╝, утароп╕╝шы поз╕рк у водную ро╝нядзь, якая распасц╕ралася перад ╕м. Вада была чорная, як яго думк╕. Ён паднёс руку да грудзей ╕ сц╕сну╝ у далон╕ медальён с выявай Усёв╕душчага Вока. Нартас атрыма╝ яго з рук свайго наста╝н╕ка, кал╕ бы╝ яшчэ юнаком-сем╕нарыстам. З таго часу ён нас╕╝ гэты святы знак на тонк╕м скураным шнурку, пад адзежай, ля самага сэрца, як патрабава╝ таго Закон Праведн╕ка╝. Памарудз╕╝шы ╕мгненне, Нартас з с╕лай ╕рвану╝ шнурок. Тонкая палоска скуры лопнула, як напятая струна. Медальён упа╝ яму пад ног╕. Некаторы час Нартас стая╝, цяжка дыхаючы, спрабуючы суняць нервовую дрыготку. Страшнае блюзнерства, якое ён тольк╕ што здзейсн╕╝, наза╝жды закрывала яму дарогу ╝ Царства Вышняга. "Маё адступн╕цтва адбылося значна раней, - сказа╝ сабе Нартас. - Адрыну╝шы святы знак, я тольк╕ падвё╝ канчатковую, бачную рысу". Ён нак╕ну╝ на галаву каптур свайго манаскага адзення ╕ павярну╝ся да чорнага ельн╕ку. Засталося зраб╕ць апошн╕ крок. Сваё м╕нулае ён адрыну╝, яго будучыня гублялася ╝ цемры. Нартас заплюшчы╝ вочы ╕ рушы╝ да Багны.
-----------------------
* Гэта, бадай што, адз╕ны выпадак, кал╕ А╝тарка звярнулася да рэальнага г╕старычнага сюжэту. Тут абыгрываецца эп╕зод з г╕сторы╕ Канстанц╕нопаля 8 ст. Але, В╕зантыйцы был╕ тыя яшчэ беспрадзельшчык╕ (не будзем паказваць пальцам, аднак).
МРОЯ ДРУГАЯ. ЦЁРН
Прыпавесць другая. Пра Бл╕знят ╕ Белую Вяшчунку
Спачатку была Вял╕кая Багна, якая атуляла ╝сю зямлю. Не было ╝ свеце н╕ вады, н╕ сушы, але адна тольк╕ неабсяжная х╕сткая дрыгва, што распасц╕ралася ад краю ╕ да краю. Плыла па-над багнай цёплая, в╕льготная смуга, а ╝ тлустым балотным гле╕ драмал╕ зародк╕ будучых жыцця╝.
Змян╕л╕ся эпох╕, на небасх╕ле абнав╕л╕ся сузор'╕. Ад багны аддзял╕лася вада - там, дзе некал╕ ляжала бязмежная Багна, цяпер гулял╕ салёныя хвал╕, а багна зраб╕лася дном усепланетнага Ак╕яна.
Зародк╕ жыцця╝, што тысячы ╕ тысячы эпох драмал╕ ╝ Багне, пачал╕ абуджацца. Пазба╝леныя розуму ╕ самасвядомасц╕, яны падпарадко╝вал╕ся тольк╕ адной с╕ле, ╕мя якой - Каханне. На загад Кахання зародк╕ жыцця╝ стал╕ цягнуцца адно да аднаго, каб зл╕цца ╝ адз╕нае. Так у глыб╕нях салёнага Ак╕яна па╝стала Перша╕стота, у якой хавал╕ся пачатк╕ ╝с╕х рэча╝ на зямл╕. Перша╕стота паднялася з глейкага дна ╕ выйшла на паверхню вод. Яна мела цела змя╕, галаву ╕ шыю дз╕кага гусака, адз╕н рыб╕н хвост ╕ тры мядзвежыя лапы, яна крочыла па вадзе, як па сушы, ╕ несла на сваёй сп╕не каменныя гарады.
А ╝ вышынях разгулялася Вял╕кая Навальн╕ца, з неба на Перша╕стоту абрыну╝ся Агонь ╕ раздзял╕╝ яе цела на частк╕, ╕ тое было ╝ Год Усёспалення. З цела ╕ костак Перша╕стоты па╝стал╕ Кантынент ╕ прылеглыя Выспы, а з яе крыв╕ нарадз╕л╕ся новыя плямёны ╕ народы.
А потым з По╝начы, з-за краю зямл╕, прыйшла Белая Вяшчунка.
У тыя часы не было ╝ свеце н╕ дня, н╕ ночы, тольк╕ бясконцы шэры змрок. Белая Вяшчунка аддзял╕ла святло ад цемры, ╕ з таго часу дн╕ ╕ ночы змяняюць адно аднаго. А зямля была, н╕бы выпаленая пустэльня, ╕ не было на ёй н╕чога жывога. Белая Вяшчунка падняла жменю ╝радл╕вага глею са дна ак╕яна ╕ раск╕дала яго па зямл╕. ╤ тады над Кантынентам узнял╕ся ╕ зашумел╕ лясы, але не было ╝ ╕х н╕ птушак, н╕ звяро╝.