- Пра сябе, Л╕лея. Я гэта. Курв╕ска. ╤ ╝се мы, - ён ц╕хенька застагна╝ ╕ пача╝ разгойдвацца, прыц╕скаючы далон╕ да скроня╝. - Нельга так раб╕ць, разумееш?.. Нельга. Не па-людску гэта...
- А ты ж, прыгажосць мая, - праваркатала спадарыня. Поз╕рк яе зно╝ пацяпле╝. - К╕нь, Йорхас. Можна. Усё можна.
Яна аслаб╕ла папружку, ╕ спадн╕цы 'з абручам╕' ╝пал╕ ёй пад ног╕. Спадарыня засталася ╝ стан╕ку, пунсовых штон╕ках ╕ карункавым паяску, да якога мацавал╕ся мярэжыстыя панчох╕ на падвязках.
- Вэл... - прашаптала яна, працягну╝шы да яго рук╕.
Узня╝шы галаву, ён гляну╝ на яе разбеглым╕ вачам╕ ╕ адразу ж перавё╝ поз╕рк на скрынку Вяшчальн╕ка.
- Слухай, заторкн╕ ты гэтую гаварыла╝ку, - сказа╝ ён з прыкрасцю. - Па мазгах дзя╝бе.
- Ён не выключаецца, - адказала спадарыня.
Рамеец ашчэры╝ся.
- Ды ня╝жо? - сказа╝ ён з каротк╕м смяшком.
Працягну╝шы руку да Вяшчальн╕ка, ён ухап╕╝ся за провад ╕ з с╕лай ╕рвану╝. На падлогу пасыпалася тынко╝ка. Вяшчальн╕к заглух.
- Вэл, мяне за гэта аштрафуюць, - прамов╕ла Л╕лея з мякк╕м папрокам. - Альбо дзя╝чат канф╕скуюць.
Ён з╕рну╝ на яе, скрыв╕╝ся.
- Ну, што за народ, - працадз╕╝ ён.
Рамеец ры╝ком падня╝ся з канапк╕, падышо╝ да стол╕ка ╕ прыня╝ся выварочваць к╕шэн╕ пал╕то, шпурляючы на стальн╕цу прыгаршчы манет ╕ змятых купюр. Некальк╕ срэбран╕ка╝ звал╕л╕ся на падлогу ╕ са звонам заскакал╕ па масн╕цах.
- Вось тут...не памятаю кольк╕...пал╕чыш...Во, народ. Вас вешаць павядуць, дык вы ╕ шворку сабе прыкуп╕це...
- А вашых што, не вешаюць х╕ба? - рахмана адказала спадарыня.
Яна апусц╕лася на падлогу ╕ прынялася зб╕раць манеты, як╕я рассыпал╕ся. За╝важы╝шы на падлозе прастакутны кавалачак кардону, як╕, в╕давочна, таксама выпа╝ з к╕шэн╕ Йорхаса, спадарыня асцярожна ╝зяла яго ╝ рук╕. Гэта была каляровая картка-святлап╕с, не вельм╕ новая ╕ ╝жо трох╕ выцв╕лая. Набл╕з╕╝шы кардонку да вачэй, спадарыня разгледзела выяву маладой жанчыны, убранай у летнюю светла-с╕нюю сукенку, па╝зверх якой бы╝ нак╕нуты белы празрысты шаль з карункам╕. Рамейка, адразу ж азначыла спадарыня. Побач стаяла дз╕ця гадо╝ пяц╕ - пэ╝на, яе сын. У адрозненне ад мац╕, хлопчык бы╝ апрануты паводле рамейскай традыцы╕ - у боц╕ках ╕ до╝гай падперазанай кашул╕ са скошаным ка╝няром. Жанчына на картцы ╝см╕халася. Хлопчык глядзе╝ засяроджана ╕ вельм╕ сур'ёзна.
- Гэта яна? - спытала спадарыня, углядваючыся ╝ святлап╕с.
- Дай сюды!.. - з нечаканай лютасцю выгукну╝ рамеец ╕ выдра╝ картку з яе рук.
- Ды напрам╕лыбог, - прабурчала спадарыня. - Што мне, шкада, ц╕ што?..
Сабра╝шы раск╕даныя грошы, яна паднялася з падлог╕ ╕ села на краёчку ложка, злёгку рассуну╝шы кален╕.
- А яна прыгожая, - задуменна прагаварыла спадарыня.
- Што, падабаецца? - спыта╝ ён адрыв╕ста. - Ксен╕я, так. ╤ Дарыюс. Дзесяць гадо╝, Л╕лея. То бок, дванаццаць. А, усё ро╝на. Дума╝, ужо не засталося н╕чога. А яны ╝сё прадугледзел╕. Падрыхтавал╕ загадзя. ╤ картку гэтую. К╕нул╕ на стол. Глядз╕, кажуць. Ты ╕х помн╕ш? Помн╕ш? Ц╕ ╝жо забы╝ся? ╤х ужо няма, яны сказал╕. А яна жыве. Пачвара, якая зжэрла тваё жыццё. ╤ бялясы гэты, жывёл╕на, таксама. Ён жыве, а ╕х ужо няма...
Раптам твар яго сказ╕╝ся, ╕ ён затросся ╕ завы╝, як падстрэлены звер. Спадарыня закац╕ла вочы. Ну ╝сё, пачалося. Прастагна╝шы: 'Чадна ╝ вас тут, чадна! Дыхаць няма чым,' ён зах╕л╕╝ твар рукам╕ ╕ рушы╝ да акна, х╕стаючыся ╕ чапляючыся за мэблю. Набл╕з╕╝шыся да падваконня, ён рэзка адх╕ну╝ штору ╕ з с╕лай рвану╝ аконную ручку - заса╝к╕ затрашчал╕, але не паддал╕ся. Спадарыня змрочна сачыла за яго манё╝рам╕, седзячы на ложку.
- Вэл, мо вып'еш чаго? - спытала яна нарэшце.
Той не адказа╝. Ён яшчэ кольк╕ разо╝ таргану╝ аконную раму, а потым, быццам абясс╕ле╝шы, спо╝з на падлогу ╕ некаторы час сядзе╝ так, разгойдваючыся ╕ курчачыся ╝ бязгучных рыданнях. Потым ён дрыготк╕м╕ рукам╕ выцягну╝ з к╕шэн╕ пакамечаную самакрутку ╕ ц╕ха лаючыся, прыня╝ся шоргаць запалкам╕, як╕я адсырэл╕ ╕ не гарэл╕. 'Халера, кольк╕ ж табе трэба?', паморшчы╝шыся, падумала спадарыня. Яна паднялася з ложка ╕ прыхап╕╝шы са стол╕ка шклянку, рушыла ╝ ванны пакой. Не ╝ключаючы святла, Л╕лея адкруц╕ла медны кран, наплюхала ╝ шклянку халоднай вады ╕ вярнулася ╝ спачывальню. Рамеец бы╝ там, дзе яна яго пак╕нула - на падлозе каля акна. Ён па╝ляжа╝, прывал╕╝шы да сцяны, звес╕╝шы галаву на грудз╕ ╕ бясс╕льна апусц╕╝шы рук╕. У ягоных пальцах была зац╕снута скамечаная самакрутка, якую так ╕ не ╝далося запал╕ць. 'Сп╕ць, ц╕ што?..' Сх╕л╕╝шыся над ╕м, спадарыня асцярожна узяла яго за падбароддзе ╕ заз╕рнула яму ╝ твар. ╤х поз╕рк╕ сустрэл╕ся, ╕ на нейкую хв╕лю спадарын╕ падалося, быццам вочы рамейца набыл╕ колер, зраб╕╝шыся цёмна-с╕н╕м╕... Ды не, прымро╕лася. Усё тая ж чарната, як быццам адна суцэльная зрэнка без райка.
- Вэл, вып╕ вадз╕чк╕. Лепей будзе, - мякка сказала спадарыня ╕ ледзь не с╕лком прыц╕снула шклянку да ягоных вусна╝. Той глыну╝, закашля╝ся, ягоныя зубы клацнул╕ аб край шклянк╕. - Вось так. Малайчынка.