- У Ксайлахск╕я Стаенк╕ вяз╕, - загада╝ малады чалавек, заскочы╝шы ╝ эк╕паж.
Фурман ухмыльну╝ся ╕ прабурча╝ сабе ╝ бараду штосьц╕ не зус╕м прыстойнае. В╕давочна, яму не аднойчы даводз╕лася ваз╕ць у Стаенк╕ спадаро╝, у як╕х з надыходам прыцемка╝ рапто╝на абуджа╝ся востры ╕нтарэс да побыту тамтэйшых пасяленца╝, нашчадка╝ лучн╕ка╝-найм╕та╝ з ксайлахск╕х стэпа╝, што некал╕ служыл╕ ╝ карале╝ск╕м войску. Ус╕м, аднак, вядома, што ╝ Стаенках забавак н╕як╕х няма - в╕на там не п'юць ╕ корчма╝ не трымаюць, а ксайлахск╕я стра╝н╕, дзе падаюць чорны, як дзёгаць, стэпавы чай ╕ хрустк╕я мядовыя праснак╕, шано╝ных спадаро╝ не ц╕кавяць. ╤х сапра╝днай мэтай з'я╝ляецца адз╕н адмысловы квартал, размешчаны па суседству са Стаенкам╕. Там можна прабав╕ць ноч ╝ асяроддз╕ вясёлых дзя╝чат, а таксама за ╝мераную цану набыць кантрабандны сп╕рытус ╕ яшчэ тоё-сёе.
- Давай, руш! - сказа╝ малады чалавек з прыкрасцю. - За мае ж грошы будзеш зубы шчэрыць. Тубылец.
Не перастаючы хмыл╕цца, фурман адвярну╝ся ╕ хвастану╝ каня. Колы эк╕пажа загрукатал╕ па брукаванцы. Малады чалавек сядзе╝, стомлена адк╕ну╝шыся на лаве. Пасля выпаленай самакрутк╕ ╝ галаве злёгку шумела. В╕давочна, зелле пачынала дзейн╕чаць - на сценах каменных гмаха╝ паабапал вул╕цы заскакал╕ чэрц╕, падобныя да чынуш Грамадскага Нагляду, а вакол вул╕чных л╕хтаро╝ з'яв╕л╕ся вясёлкавыя венцы. Адчуванне было прыемным. Пэ╝на, так пачуваюцца тубыльцы пасля шклянк╕ чарв╕╝к╕. Кал╕ воляю лёсу ён упершыню трап╕╝ у гэтую глухмень, яго ашалам╕ла, накольк╕ моцна п'юць тутэйшыя. Пражы╝шы тут два гады, ён пераста╝ здз╕╝ляцца. Намесн╕к так закруц╕╝ шрубк╕, што нават у Царгорадзе цяпер свабоды паболей, чым у Па╝ночнай Прав╕нцы╕, ╕ трываць усё гэта можна х╕ба тольк╕ з п'яных вачэй. Зрэшты, Намесн╕ку ╝жо нядо╝га засталося, ╕ ягонай апякунцы таксама. А╝густа прыйшла да ╝лады праз палацавы пераварот, ╕м жа яе панаванне ╕ скончыцца. Хаця чорт з ёй, з пал╕тыкай. Абрыдла.
- Стаенк╕, Вашблагародзь! - абвясц╕╝ фурман. - Прыехал╕.
Запаветная вулачка ля Стаенак не ╕шла н╕ ╝ якае пара╝нанне з вясёлым╕ кварталам╕ Царгорада. Начапураныя дзе╝к╕, як╕я выглядвал╕ з асветленых вокна╝, стаял╕ на парогах дамо╝ ╕ шпацыравал╕ ╝здо╝ж вул╕цы, не абуджал╕ ╝ ╕м н╕як╕х пачуцця╝. У сва╕х ярк╕х сукенках ╕ квятчастых шалях з кутас╕кам╕ яны нагадвал╕ яму нехлямяжых саламяных лялек, як╕х тутэйшыя выста╝ляюць уздо╝ж гасц╕нца╝ падчас свята ╝раджаю. Кал╕ якая з дзевак спрабавала з ╕м загаварыць, ён тольк╕ адварочва╝ся ╕ паскорва╝ крок.
М╕ну╝шы вул╕цу, малады чалавек збочы╝ у цёмны завулак, пераскочы╝ цераз глыбокую, прыхопленую лёдам калюжыну ╕ не╝забаве апыну╝ся перад двухпавярховым асабняком. Мясцовыя за╝сёдн╕к╕ называл╕ яго 'Басурманская хатка'. У яблычак. Дамы ╝ так╕м стыл╕ распа╝сюджаны ╝ варожых Эвероне ╕ Антра╝ме - чарап╕чны дах, белыя сцены, чорныя бэльк╕ ╕ балкончык╕, упрыгожаныя гл╕няным╕ гаршчкам╕ з гераням╕. 'У басурманя╝ шмат гераня╝, - падума╝ малады чалавек. - А ╝ Цытадэл╕ асфадэл╕'. Ён х╕х╕кну╝. ╤ адразу ж дада╝ пра сябе: 'Чортава зелле!'
Над ганкам з высок╕м╕ прыступкам╕ гарэ╝ ружаваты л╕хтар. Пад л╕хтаром в╕села шыльда, абв╕тая пажо╝клым па восен╕ плюшчом, якая абвяшчала: "У Л╕ле╕". З расх╕нутых дзвярэй на вул╕цу струмен╕лася святло ╕ данос╕╝ся гуд галасо╝, п'яны рогат ╕ гук╕ музык╕. На ганку пад шыльдай стаяла спадарыня Л╕лея ╝ласнай асобай - трох╕ пераспелая, але ╝сё яшчэ прывабная бландз╕нка з вачам╕ ф╕ялкавага колеру. Яна была апранута ╝ фарс╕стую сукенку з ф╕ялкавага, пад колер вачэй, ядвабу з карункавым гарсэтам, туга зашнураваным на тал╕╕. У руцэ, зацягнутай ╝ мярэжыстую пальчатку, спадарыня трымала тонк╕ бурштынавы муштук з мятнай пап╕роскай. Валасы яе, закручаныя ╝ складаную фрызуру, вянча╝ бутон белай л╕ле╕. Спадарыня н╕кол╕ не паказвалася перад наведн╕кам╕ без кветк╕ л╕ле╕ ╝ валасах - то бы╝ яе адметны знак. Наведн╕к╕, у сваю чаргу, цан╕л╕ гэтае своеасабл╕вае пачуццё гумару, ласкава называючы спадарыню 'самай разбэшчанай няв╕нн╕цай горада'.
- Рата╝н╕ца душ заг╕блых. В╕тай! - прамов╕╝ малады чалавек трох╕ развязна.
Спадарыня адчула, як сэрца яе падскочыла, затахка╝шы пад самым горлам, а потым скац╕лася некуды ╝ туфл╕к╕ на высок╕х абцасах. Аднак вонкава пачуцц╕ яе н╕як не адлюстравал╕ся.
- Дабранач, спадар Йорхас. Чаго пан жадае? - прашчабятала яна, какетл╕ва ╝см╕хаючыся ╕ пакусваючы муштук.
- Ды як звычайна, - адказа╝ той.