У горадзе, зачыненым на каранц╕н, ╤нспектар апыну╝ся ╝першыню ╝ жыцц╕, аднак гэтая акал╕чнасць яго не вельм╕ ╝схвалявала. Пасведчанне агента Канцыляры╕ адчыняла перад ╕м усе дзверы. На выра╝наванай пляцо╝цы за гарадской сцяной яго чакала крылатая машына з п╕лотам. ╤нспектару заставалася тольк╕ дастав╕ць затрыманага ╝ стал╕цу, ╕ на гэтым яго м╕с╕я будзе завершана. Больш н╕кол╕ ╝ жыцц╕ не ╝бачыць ён гэты чорта╝ горад. Дый з Па╝ночнай Прав╕нцыяй самы час разв╕тацца. Вярну╝шыся ╝ В╕льск, ён неадкладна падп╕ша заяву аб звальненн╕ ╕ к╕не яе Валогу проста...на стол. Лепей было б, канечне, у зубы, разважа╝ ╤нспектар, таропка нацягваючы шынель, аднак Валога якое-н╕якое, але начальства, а супраць Табел╕ аб рангах не папрэш...
Ля муро╝ гарадской турмы чакала чатырохмесная машына з адкрытым верхам, на якой напярэдадн╕ прывезл╕ палоннага з гарн╕зона. Рухав╕к бы╝ уключаны. К╕ро╝ца ва ╝н╕форме жа╝нера сядзе╝, учап╕╝шыся дрыготкай рукой у стырно, абл╕чча яго было збялелае. Ён бы з радасцю ╝цёк з горада разам з астатн╕м╕, але пагроза пакарання за дэзертырства палохала яго яшчэ больш, чым эп╕дэм╕я. Турма была пустая - н╕ начальства, н╕ ахо╝н╕ка╝. Дзверы камер был╕ расх╕нутыя, трое зняволеных, асуджаных за да╝г╕ ╕ махлярства, бясследна зн╕кл╕. У камеры застава╝ся тольк╕ палонны мяцежн╕к, як╕, натуральна, н╕куды не мог сысц╕ з прычыны сваёй слепаты. ╤нспектар схап╕╝ палоннага за руку ╕ ра╝ну╝шы: "За мной!" павалок яго да выхаду. Падцягну╝шы затрыманага да машыны, ╤нспектар штурхну╝ яго на задняе сядзенне, сам уладкава╝ся побач ╕ адда╝ загад к╕ро╝цу. Прабуксава╝шы колам╕ па снезе, машына сарвалася з месца.
На плошчы ля гарадск╕х варот к╕ро╝ца змушаны бы╝ спын╕цца. Тут сабра╝ся вел╕зарны нато╝п. Здавалася, што з хв╕л╕ны на хв╕л╕ну ╝спыхне бунт, ╕ гараджане, як╕я не паспел╕ збегчы з Лемара, пачнуць штурмаваць зачыненыя вароты.
- Наз╕рай за палонным, - сказа╝ ╤нспектар к╕ро╝цу ╕ выйша╝ з машыны.
Прац╕сну╝шыся скрозь нато╝п, ён цвёрдым крокам набл╕з╕╝ся да шарэнг╕ стражн╕ка╝, як╕я стаял╕ каля гарадск╕х варот.
- У чым справа? - загрыме╝ ╤нспектар.
Адказу ён не атрыма╝. Жа╝неры глядзел╕ м╕ма яго, трымаючы зброю напагатове. Тады ╤нспектар падышо╝ ушчыльную да аднаго са стражн╕ка╝. Ягоны твар бы╝ напалову схаваны пад чумнай маскай, але заз╕рну╝шы ╝ яго перапуджаныя, шырока раскрытыя вочы, ╤нспектар зразуме╝, што перад ╕м зус╕м яшчэ смаркач.
- Я ╤нспектар! - ён выхап╕╝ з-за пазух╕ пасведчанне ╕ тыцну╝ яго жа╝неру пад нос. - Вы пойдзеце пад трыбунал за тое, што чын╕це перашкоды рабоце Тайнай Канцыляры╕.
Стражн╕к адступ╕╝. Аднак напалохала яго зус╕м не пагроза трыбунала. Ён нават не з╕рну╝ на пасведчанне. Жа╝нер глядзе╝ на аголенае запясце ╤нспектара. На бледнай палосцы скуры пам╕ж пальчаткай ╕ рукавом шыняля выразна праступал╕ цёмна-барвовыя плямы.
- Стыгмата! - залямантава╝ жа╝нер.
Голас пад маскай гуча╝ прыглушана, але пачул╕ яго ╝се.
- Стыгмата! Стыгмата! - раздал╕ся по╝ныя жаху крык╕.
Нато╝п адх╕сну╝ся. Вакол ╤нспектара ╝тварылася пустая прастора. Краем вока ён за╝важы╝ дзве постац╕ ╝ зелянявых балахонах, як╕я нак╕ро╝вал╕ся на╝прост да яго. Нато╝п спешна рассуну╝ся, даючы ╕м дарогу.
- Пройдземце, - пачу╝ ╤нспектар глух╕, бясколерны голас. Цяжкая рука легла на яго плячо. Аз╕рну╝шыся, ён убачы╝ сваё адлюстраванне ╝ круглых шкельцах чумнай маск╕ коранера - збялелае, перакошанае абл╕чча, растрапаныя валасы.
- Рук╕ прэч. Я супрацо╝н╕к спецслужб!
Але яго ╝жо н╕хто не слуха╝. Друг╕ коранер узя╝ яго пад локаць. ╤нспектар ╕рвану╝ся, спрабуючы вызвал╕цца, але яго ╝жо цягнул╕ прэч з плошчы. ╤нспектар ╝ адча╕ з╕рну╝ на машыну. К╕ро╝ца сядзе╝ на сва╕м месцы ╕ з жахам наз╕ра╝ за тым, што адбывалася.
- Што глядз╕ш, крэц╕н? Страляй! - крыкну╝ ╤нспектар.
К╕ро╝ца схап╕╝ в╕нто╝ку, якая ляжала ╝поперак сядзення, ╕ выбег з машыны, на хаду перасо╝ваючы затвор. У гэты момант жа╝неры адкрыл╕ агонь. К╕ро╝цу адк╕нула назад, з яго грудзей вырва╝ся фантан крыв╕. Падаючы, ён паспе╝ нац╕снуць на спуск. Зрыкашэц╕╝шы, куля з в╕скам адскочыла ад камянё╝ маставой. Нехта залямантава╝. Нато╝п рэзка пада╝ся назад, тыя, хто стая╝ у задн╕х шэрагах, пачал╕ вал╕цца на ко╝зкай брукаванцы, на╝прост пад ног╕ людзей, як╕я ╝ пан╕цы бегл╕ з плошчы. Зашчо╝кал╕ затворы - стражн╕к╕ перезараджал╕ в╕нто╝к╕, а затым хтосьц╕ з аф╕цэра╝ ра╝ну╝ грамавым голасам: "У паветра! Страляць у паветра!" Грукат стрэла╝ змяша╝ся з трэскам а╝таматычных хлысто╝-флагрума╝, як╕м╕ жа╝неры разганял╕ ашалелы нато╝п.
Не╝забаве плошча перад варотам╕ спусцела. Тыя з гараджан, хто атрыма╝ удар флагрума, падн╕мал╕ся з камянё╝ маставой ╕, х╕стаючыся, клыпал╕ да бакавых вул╕ц. Стражн╕к╕ адступ╕л╕ за вароты. На плошчы засталася тольк╕ к╕нутая машына ╕ нежывое цела жа╝нера-к╕ро╝цы. Праз некаторы час да мерцвяка бясшумна набл╕з╕лася постаць ╝ ахо╝ным балахоне ╕ птушынай масцы. Коранер спакойна падчап╕╝ цела круком з трыма зубцам╕ ╕ пацягну╝. Яго не ц╕кав╕ла, што чалавек гэты памёр зус╕м не ад моравай язвы. Ягоным абавязкам было прыб╕раць трупы з гарадск╕х вул╕ц, ╕ з гэтай задачай ён спра╝ля╝ся выдатна.
У цемры