- Не магу, - адказа╝ Ян. - Ты тады збяжыш, а я здохну тут, як сабака.
- Ды хоць ты тройчы здохн╕, жывёл╕на слепавокая!
Ён тузану╝ся, спрабуючы вызвал╕цца, але Ян выкруц╕╝ яму руку так, што затрашчал╕ сухажылл╕. Незнаёмец завы╝ ад болю.
- Добра, халера з табой, - выдыхну╝ ён. - Чаго ты хочаш? Дадому цябе адвесц╕?
- Няма ╝ мяне дома.
- А-а-а, дык ты таксама бадзяга? - голас незнаёмца н╕быта палагодне╝. - Што ж ты адразу не сказа╝?
Цяпер ╝ ягоным голасе з'яв╕л╕ся м╕ралюбныя нотк╕.
- Слухай, адпусц╕. Ёсць тут карчомка адна, акурат для так╕х, як мы з табой. Ну, адпусц╕ ╝жо! Я сам вазьму цябе за руку ды адвяду, куды трэба.
- Не, мне вельм╕ зручна трымаць за руку цябе. ╤дз╕ наперад, а я за табой.
Бадзяга, крэкчучы, выбра╝ся з машыны. Ян моцна трыма╝ яго за руку вышэй локця.
- Ну, хадзем, ц╕ што? - к╕сла прагавары╝ бадзяга.
Бадзяга давол╕ до╝га вадз╕╝ яго па гарадск╕х вул╕цах. Некальк╕ разо╝, кал╕ яму здавалася, што Ян аслаб╕╝ хватку, ён спрабава╝ выдрацца ╕ ╝цячы. Нарэшце, зразуме╝шы, што Ян ад яго не адстане, бадзяга зда╝ся. Збочы╝шы ╝ нейк╕ завулак, яны спын╕л╕ся.
- Прыйшл╕. Карчомка, у найлепшым выглядзе, - сказа╝ бадзяга.
Ян адчу╝ пад нагам╕ абледзянелыя прыступк╕ (аб як╕х бадзяга, вядома ж, не папярэдз╕╝), потым ён пачу╝, як яго спадарожн╕к грукае ╝ дзверы. З-за дзвярэй пачу╝ся неразборл╕вы вокл╕ч, потым зарыпел╕ старыя завесы. Знутры павеяла гарачынёй ╕ смуродам начлежк╕.
- Усё, усё, недалетак, прывё╝ я цябе, куды абяца╝. Адпусц╕ ╝жо! - замармыта╝ бадзяга.
Ян расц╕сну╝ пальцы. Бадзяга адразу ж к╕ну╝ся ╝ бок - Ян пачу╝, як за ╕м зачын╕л╕ся дзверы. Ён стая╝ у нерашучасц╕. З глыб╕н╕ памяшкання данос╕лася рыпенне коек, надры╝ны кашаль ╕ храп. Дзесьц╕ побач гарэла алейная лямпа - чулася ц╕хае шыпенне кнота, ╕ адчува╝ся пах гарэлага тлушчу.
- Ну, што ста╝, як...на ╕мшы? Грошык╕ ган╕, - пачу╝ ён вясёлы, развязны голас.
Ян зраб╕╝ крок наперад ╕ адразу ж наляце╝ на дра╝ляны стол.
- Сляпы, ц╕ што? Тутака я, тут! - чалавек плясну╝ у далон╕, каб пазначыць сваё месцазнаходжанне. - Нешта я цябе не памятаю. Першы раз тут? Я, значыцца, тут за кашталяна. А за начлег у нас плацяць адз╕н медны. Зус╕м нядорага, згадз╕ся.
Ян суну╝ руку ╝ к╕шэнь куртк╕ ╕ працягну╝ "кашталяну" манету - тую самую, што напярэдадн╕ адда╝ яму чалавек, як╕ назва╝ сябе "Ангх╕".
- Вось ╕ добранька! - Ян пачу╝, як 'кашталян' адсуну╝ шуфляду стала, ╕ манета са звонам паляцела ╝нутр.
- Ну ╕дз╕, ладкуйся. Ат, ёлупень я! Ты ж сам не знойдзеш.
"Кашталян" схап╕╝ Яна за рука╝, ╕ працягну╝шы яго праз усё памяшканне, штурхну╝ на адну з коек.
- Значыцца, так. Направа койк╕, налева зрэбн╕к╕ сушацца. Выгоды ╝ сенцах. Сценачк╕ трымайся, так не заблукаеш.
- Дзякуй... - прамов╕╝ Ян.
- Усё. Адпачывайце, яснавяльможна панства. Як у лепшых дамах! - сказа╝ "кашталян" ╕ вярну╝ся да свайго стала.
Ян сядзе╝ на вузенькай койцы, адчуваючы смяротную стомленасць. Працягну╝шы руку, ён намаца╝ у сябе за сп╕ной абшарпаныя дошк╕, як╕я, пэ╝на, н╕кол╕ не ведал╕ тынко╝к╕. Койка стаяла каля сцяны - ужо нядрэнна. Ян ск╕ну╝ чарав╕к╕ ╕ пасуну╝ ╕х да ножк╕ койк╕ - так, каб ран╕цой не давялося ╕х шукаць. Кал╕ ён сцягва╝ з сябе куртку, з к╕шэн╕ выпа╝ нейк╕ прадмет ╕ са звонам пакац╕╝ся пад койку. Апусц╕╝шыся на кален╕, Ян маца╝ рукам╕ па дошках падлог╕, л╕пк╕х ад бруду, пакуль не натрап╕╝ на маленьк╕ метал╕чны дыск з рыфленай паверхняй. Медны? Але ён тольк╕ што адда╝ яго "кашталяну". Напэ╝на, гэты Ангх╕ да╝ яму не адз╕н медны, а ажно два, проста манеты скле╕л╕ся пам╕ж сабой, ╕ Ян прыня╝ ╕х за адну. Зац╕сну╝шы манету ╝ далон╕, ён расцягну╝ся на койцы. Ко╝дры тут не прадугледжвал╕ся, ╕ ён накры╝ся футравай курткай. Паляжа╝шы так некаторы час, ён рэзка павярну╝ся тварам да сцяны ╕ ╝ткну╝ся лбом у мулк╕ сянн╕к. Ад сенн╕ка пахла гн╕лой саломай. Ян не веда╝, што будзе з ╕м за╝тра. Але прынамс╕ сённяшнюю ноч ён прабав╕ць не пад адкрытым небам.
Куратар
- Йорхас, Йорхас. Вэл Йорхас, - з ╕рон╕яй па╝тара╝ агент Тайнай Канцыляры╕, як╕ сядзе╝ на пярэдн╕м сядзенн╕ поруч з шафёрам, таксама зацягнутым у чорную ╝н╕форму. - Вы мяне расчаравал╕, спадар Йорхас. Жудасна расчаравал╕. Садзейн╕чаць ворагам нацы╕, цяпер, кал╕ дзяржава ╝ стане вайны... Здаецца, дзевяць гадо╝ катарг╕ ╕ год ╝ астрозе н╕чому вас не навучыл╕. Нездарма кажуць, што адступн╕ка╝ былых не бывае.