Экспазіцыю камедыі складае фантастычнае адкрыццё. Вынаходнік Мурашка сканструяваў прыбор, які вымярае чалавечую дурноту. Адкрыццё адразу выклікае насцярожанасць, непрыязь у коле чыноўнікаў. Нікому не хочацца трапіць у поле ўздзеяння прыбора, тым больш што ад узроўню інтэлекту будзе залежаць далейшы лёс.Сатырычная камедыя «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага была пастаўлена ў 1987 годзе Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы (Дзяржаўная прэмія Беларусі).
Драматургия / Комедия18+Мікалай Матукоўскі
Мудрамер
Дзеючыя асобы
Вяршыла Віктар Паўлавіч
— міністр узгадненняў.Міралюбаў Ягор Фёдаравіч
— намеснік міністра па зацвярджэннях.Папсуева Тамара Цімафееўна
— намеснік міністра па пярэчаннях.Мілашкіна Нюра
— сакратарка міністра.Мурашка Мікалай Ягоравіч
— вынаходнік.Залівака Іван Пятровіч
— вынаходнік.Загуменная Кацярына Антонаўна
— бабуля-празарлівіца.Крутая Ніна Іванаўна
— дырэктар фабрыкі лёгкага і сярэдняга адзення.Брунетка
, Шатэнка, Бландзінка — асістэнткі Ніны Іванаўны.Першая тэлефаністка
.Другая тэлефаністка
.Частка першая
Вяршыла
. Сіні!.. Чырвоны!.. Зялёны!.. Сіні!.. Чырвоны!.. Чорны!.. Нюра! Я прасіў чорны! А ты падаеш мне зялёны!..Нюра
. Ой, прабачце, Віктар Паўлавіч!..Вяршыла
. Я ж так і наблытаць магу… Зялёны!.. Чырвоны!..Нюра
. Закажыце вы факсіміле, Віктар Паўлавіч. У век аўтаматыкі і электронікі пісаць рэзалюцыі ад рукі…Вяршыла
. Сіні!.. Нельга, Нюра… Што такое факсіміле?.. Чырвоны!.. Бюракратызм і казёншчына… Факсіміле можа кожны паставіць… Зялёны!.. А мы ж маем справу з людзьмі… Чорны!.. Убачыць чалавек маю рэзалюцыю ў арыгінале «Ад-мо-віць!» і будзе задаволены… Таму што зразумее… Яго паперу чыталі! Над ёй думалі!.. А не проста ўзялі і адмахнуліся… Чырвоны!.. Чалавечыя адносіны да справы, Нюрачка, вышэй за ўсё!..Нюра
. Не шкадуеце вы сябе, Віктар Паўлавіч. Жыццё ў чалавека адно. Трэба хоць крышачку і пра сябе падумаць.Вяршыла
. Што ты, Нюрачка, гаворыш? Чорны!.. Прыйшоў учора дадому і родную жонку не пазнаў. Кажу, вы па якім пытанні, таварыш?.. Чырвоны!.. Думаеш, я помню, як маіх дзяцей завуць?Нюра
. Дзіўна, што яны ўвогуле ў вас ёсць!Першая тэлефаністка
. Яго няма. У яго сёння прыёмны дзень.Вяршыла
. Чорны!..Другая тэлефаністка
. Ён заняты… У яго народ… Хвілінку! Віктар Паўлавіч! Вазьміце трэці…Вяршыла
. Што здарылася?Другая тэлефаністка
. Універмаг на Маскоўскай гарыць. Пытаюць, каго раней выклікаць — пажарнікаў ці міліцыю?Вяршыла
. Прывыклі чужой галавой думаць! Нават такога пытання самі вырашыць не могуць!Голас з дынаміка
. Слухаю, Віктар Паўлавіч!Вяршыла
. Сцяпан Сцяпанавіч… Вось тут мне звоняць… Універмаг на Маскоўскай гарыць. Пытаюць, што рабіць?Голас з дынаміка
. Няхай тушаць, Віктар Паўлавіч!Вяршыла
. Гэта не адказ, Сцяпан Сцяпанавіч! Гэта я і без цябе ведаю. Калі няшчасны выпадак — трэба адразу тушыць. А калі яны самі яго падпалілі?Голас з дынаміка
. Як гэта — самі?Вяршыла
. Проста. Зрабілі растрату на вялікую суму і, каб схаваць канцы, падпалілі. Вось і думай, каго туды раней пасылаць? Пажарнікаў ці пракурора?