Голас з дынаміка
. Думаю, Віктар Паўлавіч… А які ў іх таваразварот?Вяршыла
. Адкуль я ведаю? Пачакай…Другая тэлефаністка
Вяршыла
. Я ў іх не пра паверх пытаю! Мне патрэбен іх таваразварот!Другая тэлефаністка
Вяршыла
. Гэта сур’ёзна. Ты чуеш, Сцяпан Сцяпанавіч?Голас з дынаміка
. Чую, Віктар Паўлавіч. Дзвесце мільёнаў…Вяршыла
. Што ім рабіць?Голас з дынаміка
Вяршыла
. Бюракрат ты, Сцяпан Сцяпанавіч! Тут, разумееш, вялікі універмаг гарыць! А ты мяне на параду да д’ябла пасылаеш! Залічы яго ў штат, калі ён разумнейшы за цябе!..Нюра
. Сёння мала. Чатыры чалавекі.Вяршыла
. Добры сімптом. Хто? Па якой справе?Нюра
Вяршыла
. Ясна. Зацвердзіць новыя мадэлі.Нюра
. Загуменная Кацярына Антонаўна. Пенсіянерка.Вяршыла
. І тут ясна. Павялічыць пенсію…Нюра
. Ды не. Хоча пагаварыць з вамі аб парушэнні сацыялістычнай законнасці.Вяршыла
. Во пенсіянеры пайшлі! Контрразведка! Усё бачаць, усё ведаюць! Далей хто?Нюра
. Залівака Іван Пятровіч. Вынаходнік.Вяршыла
. Чакай, чакай… Хтосьці штосьці мне пра яго гаварыў. А вось хто і што — не памятаю.Нюра
. І апошні, Мурашка Мікалай Ягоравіч.Вяршыла
. Хто? Адкуль?Нюра
. Ні хто, ні адкуль — не гаворыць.Вяршыла
. Ну, хоць з якой галіны? З якога горада?Нюра
. Гаворыць, што ўсё скажа толькі вам.Вяршыла
. Не падабаецца мне гэтае інкогніта! Вось з яго давайце і пачнём. Папрашу цябе, Нюрачка, запісваць нашу размову.Нюра
. Добра, Віктар Паўлавіч…Першая тэлефаністка
. Я ж вам сказала… Ён заняты! У яго сёння прыёмны дзень… Не ведаю… Пазваніце ў канцы дня.Другая тэлефаністка
. Хто? Хвілінку… Віктар Паўлавіч, здыміце ВЧ.Вяршыла
Другая тэлефаністка
Вяршыла
. Ну вось!.. Рэкамендацыю на тушэнне пажару мы выдалі вам праз пятнаццаць мінут. Пасля таго як атрымалі сігнал трывогі. Ты калі-небудзь вырашаў справы за пятнаццаць мінут?.. Ну, хіба я вінаваты, што следчага па асабліва важных справах не аказалася на месцы? Няхай сядзіць там, дзе яму належыць сядзець!.. Разбірайся, браце, са сваім універмагам сам! Сам падпаліў, сам і тушы!.. Ды не, гэта я так жартую… А пры чым тут боцман?.. Будзь здароў! У мяне прыёмны дзень.Мурашка
Вяршыла
. Добры дзень. Праходзьце. Сядайце.Вы сюды адразу з поезда?
Мурашка
. Не…Вяршыла
. А гэта?Мурашка
Вяршыла
. Такое вялікае?Мурашка
. Ага… Такое…Вяршыла
. Значыць, вы таксама вынаходнік?Мурашка
. Ага. Таксама.