Мурашка
. Проста. Хапалі за ногі і цягнулі на дно. Адзін раз адбіўся. Другі раз ледзь адкачалі… А яшчэ раз на мяне хацела наехаць чорная «Волга» без нумарных знакаў.Вяршыла
Мурашка
Вяршыла
Мурашка
. Калі ласка, Віктар Паўлавіч, калі ласка… Я прывык. Не вы першы так жартуеце…Вяршыла
Першая тэлефаністка
. Тэлебачанне.Вяршыла
. Што ім трэба?Першая тэлефаністка
. У нашым горадзе нарадзілася чацвярня! Чатыры хлопчыкі! Упершыню за ўсю гісторыю!Вяршыла
. Цудоўна! Шкада, што не я бацька!Першая тэлефаністка
. Яны пытаюць, як падаваць? Як факт у панараме навін? Або прысвяціць ім спецыяльны выпуск?Вяршыла
. Няхай зробяць і тое, і другое. Спецвыпуск ды яшчэ з анонсам паглядзяць усе!..Мурашка
. Дурамер, Віктар Паўлавіч.Вяршыла
. Так-так-так… І што ж вы хочаце з ім рабіць?Мурашка
. Арганізаваць серыйную вытворчасць.Вяршыла
. Серыйную?.. Навошта?Мурашка
. Каб усіх пагалоўна праверыць і дакладна ведаць…Вяршыла
. Што ведаць?Мурашка
. Хто ёсць хто…Вяршыла
Першая тэлефаністка
. Няма, Віктар Паўлавіч. Звычайныя…Вяршыла
. Так-так-так… Дык, кажаце, серыйны выпуск?Мурашка
. Ага, серыйны. Гэта мэта майго жыцця.Вяршыла
. Добранькая ў вас мэта, Мікалай Ягоравіч!.. Вось што, Нюрачка. Пакліч сюды маіх намеснікаў.Другая тэлефаністка
. Нічога, Віктар Паўлавіч.Вяршыла
Мурашка
Вяршыла
. Сядайце, таварышы. Прашу пазнаёміцца. Таварыш Мураўёў…Мурашка
. Мурашка я…Вяршыла
. Прабачце!.. Інжынер-вынаходнік…Папсуева
Мурашка
Папсуева
. Ніводнага?Мурашка
. Ніводнага.Папсуева
. Ну, такіх вынаходцаў!.. Я пярэчу!..Вяршыла
Папсуева
. А мне і ведаць не трэба! Я пярэчу супраць усіх, у каго няма афіцыйных дакументаў на вынаходніцтва!.. Дарэчы, што ён вынайшаў?Вяршыла
. Таварыш Мурашка прыдумаў… дурамер…Папсуева
. Што прыдумаў?Вяршыла
. Апарат для вымярэння чалавечай дурноты…Папсуева
. Глупства!Вяршыла
. Ды не, Тамара Цімафееўна… На самай справе.Папсуева
. І дзе ж ён… гэты градуснік?Мурашка
Вяршыла
Мурашка
. Вельмі прыемна! Вельмі прыемна!..Вяршыла
. Самыя вопытныя нашы спецыялісты. Усе складаныя пытанні мы заўсёды вырашаем сумесна. Пачынайце!