Мурашка
. -Хеда… Яны вельмі тонка рэагуюць на малюсенькі дотык… Гэта медыцынскі тэрмін — -Хеда… Біятокі мозгу рухаюцца па пазваночніку. Па спінным мозгу. Уверх ідзе плюс, уніз — мінус…Папсуева
. Вы ведаеце, адкуль ідзе плюс, адкуль — мінус? Вы ўпэўнены, што не наадварот?Мурашка
. Праверана шмат разоў. Уніз ідзе толькі мінус…Міралюбаў
. Было б нелагічна, Тамара Цімафееўна, калі б уніз ішоў плюс, а ўверх — мінус!Вяршыла
. Растлумачце нам, калі ласка, Мікалай Ягоравіч, прызначэнне гэтай шкалы. На ёй апроч лічбаў ёсць яшчэ і літары…Мурашка
. Стрэлка на шкале паказвае ўзровень інтэлекту чалавека. Калі яна стаіць на цэнтры, на літары «Н», значыць, «норма». Гома нармаліс…Вяршыла
. Далей управа літара «Д»…Мурашка
. Яна стаіць на лічбе «пяцьдзесят». Гэта азначае, што ў чалавеку толькі пяцьдзесят працэнтаў розуму…Вяршыла
. А астатнія пяцьдзесят?Мурашка
Міралюбаў
. Значыць, пяцьдзесят працэнтаў — гэта ўжо «Д»?Мурашка
. Ага…Вяршыла
. Ці не занадта строга вы падыходзіце да гома сапіенс?Мурашка
Папсуева
. Адкуль вы ведаеце міжнародныя стандарты? За мяжой ужо ёсць аналагічныя апараты?Мурашка
. Апаратаў няма. Але ёсць спецыяльная літаратура…Папсуева
. У чыіх перакладах вы яе чыталі? Дзе, хто і калі яе выдаваў?Мурашка
. Я чытаў у арыгіналах. У працэсе работы над апаратам я авалодаў англійскай, французскай, нямецкай, кітайскай і хіндзі…Міралюбаў
Мурашка
. Вельмі мудрыя народы…Вяршыла
Мурашка
Папсуева
Міралюбаў
. Прабачце, Тамара Цімафееўна… Я вельмі сумняваюся, што ідыёт можа быць асобай.Папсуева
. Ягор Фёдаравіч! У нашай краіне кожны чалавек — асоба!Міралюбаў
. Зладзюга, злачынец — таксама?Вяршыла
. Таварышы! Таварышы! Вы ўхіліліся ад мэты нашага пасяджэння. Мы з вамі абмяркоўваем канкрэтную вынаходку. І выказвацца мы павінны таксама канкрэтна і дакладна. Абстрактная філасофія тут недарэчы. Мікалай Ягоравіч… А вось гэта, левая частка шкалы… Тут зноў такія ж лічбы і літары «Т» і «Г».Мурашка
. Адхіленні могуць быць і ў другі бок… «Талент» і «Геній».Вяршыла
Мурашка
. Даруйце…Вяршыла
. Чаму вы, Мікалай Ягоравіч, надумаліся вымяраць дурноту?Папсуева
Вяршыла
. Вы прыходзіце да чалавека і адразу падазраяце ў ім патэнцыяльнага «Д»! А калі ён талент альбо нават геній?Папсуева
Мурашка
Вяршыла
Мурашка
Вяршыла
. Ні ў якім разе! Усё застаецца, як было! І шкала тая ж самая!.. Толькі трэба гаварыць чалавеку, што мы вымяраем яго мудрасць! Разумееце? Мудрасць!.. «Дурамер»! Фу! Гэта ж гучыць абразліва! Вульгарна! Не дурамер, а мудрамер! Мудра-мер!Мурашка
. А што рабіць са стрэлкай?.. Яна ж усё роўна будзе аб’ектыўна паказваць узровень інтэлекту…Вяршыла
. І цудоўна! І няхай паказвае! Што яна пакажа? Адхіленне? Адхіленне ад чаго? Ад мудрасці! Не знайшлі мудрасці? Ну і што з таго? Але ж затое мы шукалі яе! Шукалі! І чалавеку прыемна, і аспект зусім іншы! Падумайце… Якога ж узроўню мы дасягнулі, калі пачалі вымяраць мудрасць! Усё! Вырашана! Назавём апарат мудрамерам!Міралюбаў
. Віктар Паўлавіч… А калі стрэлка пакажа «Д» ці нават, прабачце, «П»-«Д»?Вяршыла
. Ну і што? Нічога страшнага. Проста чалавеку не хапае трохі мудрасці. Толькі і ўсяго! Мікалай Ягоравіч! На якой лічбе ў вас літара «Д»?Мурашка
. На лічбе «пяцьдзесят»…Вяршыла
. Вось так і будзем пісаць: «Таварышу Іванову не хапае пяцідзесяці працэнтаў мудрасці». А хто ведае, колькі яе павінна быць? Трыццаць? Пяцьдзесят? Сто?Міралюбаў
. Нейкая двайная бухгалтэрыя атрымліваецца…